euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Круціхін. Крывавыя грошы: як доўга Расія зможа плаціць за вайну ва Укране
    Не сакрэт, што менавіта “нафтагазавыя прыбыткі” дазваляюць Крамлю шчодра аплочваць усе свае войны. Як класічныя, так і інфармацыйныя ды гібрыдныя. А таксама плаціць за працу лабістаў на Захадзе, агентаў уплыву, сакрэтных агентаў, наёмных забойцаў і іншых “вагнераўцаў”. Пры татальнай залежнасці краін ЕС ад расійскіх нафты ды газу можна было не хвалявацца, што гэтая валютная рэчка перасохне. Але вайна ва Украіне сітуацыю змяніла. Найперш у тым, што ЕС пачаў адмаўляцца ад расійскіх нафтагазавых паставак, а кошты на нафту пачалі рэзка падаць…
    Што сёння адбываецца на сусветным нафтагазавым рынку і як гэта адбіваецца на прыбытках Масквы? Ці варта разлічваць на тое, што кошты на нафту будуць падаць і наколькі гэта балючы ўдар па бюджэце Расіі і яе ваенных амбіцыях? Ці можна казаць, што гэта Еўропа і Захад агулам плацяць за вайну ва Укріане, набываючы расійскія нафту і газ, і што там з расійскім “ценявым флотам”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт нафтагазавага рынку Міхаілам Круціхін.
    50 min
  • Аляксандр Мілінкевіч. Беларусы-2025: кім мы сталі і што нам пагражае?
    Напрыканцы мінулага тыдня ў Варшаве прайшла IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.
    Адным з гасцей гэтага мерапрыемства стаў госць нашага сённяшняга эфіру — палітык і кіраўнік Вольнага Беларускага Ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч.
    Якія пытанні уздымаліся падчас канферэнцыі і якія ідэі гучалі? Пра што спрачаюцца беларусы ў 2025 годзе і як не пераўтварыцца ў “тую самую апазіцыю, якая нічога не робіць”?
    53 min
  • Павел Усаў. Ці стане Наталля Пяткевіч новай прэзідэнткай Беларусі?
    Пасля нашай апошняй размовы з Паўлам Усавым, нехта з гледачоў стрыма запытаўся:
    — Чаму б спадару Паўлу не ўзначаліць апазіцыйны беларускі рух і каго палітолаг бачыць у сваёй камандзе?
    Тым часам, да меркавання нашага госця (які казаў пра неабходнасць змены кадраў у палітыцы), раптоўна прыслухаўся Аляксандр Лукашэнка. Наталля Пяткевіч змяніла Уладзіміра Караніка на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра, а сам Каранік адправіўся кіраваць Акадэміяй навук.
    Чаго чакаць ад новых прызначэнняў? Ці можна ўявіць былую намесніцу старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі на месцы кіраўніка краіны, а калі не — дык якую ролю яна цяпер будзе адыгрываць? Ці варта прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці ўступаць у дылог з рэжымам, калі пачнецца адліга? Як там Трамп і чаму урад Беларусі зняў забарону на ўвоз бульбы з “несяброўскіх краін” (пасля таго, як Пуцін даў зразумець, што не ведае пра крызіс беларускага ураджаю)?
    Падрабязнее пра апошнія гарачыя навіны ў беларускай і замежнай палітыцы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
    56 min
  • Яўген Магда. Канвульсіі імперыі: ад вайны ва Украіне да жадання адрадзіць СССР
    Фармальнай прычынай нападу на Украіну стала нібыта імкненне Масквы “абараніць рускамоўнае насельніцтва” ў суседняй краіне. Хоць адпачатку было зразумела, што галоўная прычына не ў гэтым. І апошнім часам расійскія ідэолагі, палітыкі і прапагандысты перасталі гэтую прычыну хаваць: насамрэч яны хочуць адрадзіць СССР — гэты сімулякр Расійскай імперыі. А гэтыя імперскія канвульсіі абавязкова закрануць не толькі краіны былога СССР, але і так былых чальцоў “Варшаўскай дамовы”, і больш далёкія краіны. Бо “хто не хоча рускага міра, той атрымлівае рускую вайну”, кажа філосаф-рашыст Дугін…
    Што стаіць за жаданнем ажывіць труп СССР і як змяніліся інструменты гібрыднай агрэсіі Масквы? Ці варта разлічваць на тое, што рэакцыя Трампа прывядзе да ўзмацнення ціску ЗША на Расію? Што робіць Еўропа, каб пашырыць дапамогу Украіне, і як Захад рыхтуецца да магчымага супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
    40 min
  • Аксана Акуневіч. Як з дапамогай летніка і халадніка зацікавіць беларускай мовай
    З набліжэннем лета востра паўстае пытанне магчымасці арганізацыі адпачынку для дзяцей з сем’яў, якія патрапілі пад палітычны пераслед і вымушана апынуліся ў эміграцыі. Прычым не проста летніка, а летніка беларускамоўнага. Ну, каб нашыя дзеці не толькі адпачывалі і аздараўліваліся, але яшчэ і спрычыняліся да сваёй беларускай спадчыны праз мову.
    Чаму ўзнікла ідэя летніка і ў чым будзе яго адметнасць? Хто будзе займацца з дзецьмі і хто зможа ў яго патрапіць? Ці патрэбныя беларусам у эміграцыі беларускамоўныя школы і хто прыдумаў свята беларускага халадніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальніца міжнароднага беларускамоўнага культурна-аздараўленчага летніка і беларускамоўнай школы ў Грузіі Аксана Акуневіч.
    39 min
  • Пётр Рудкоўскі. “Літвінізм”: адкуль “растуць яго ногі” і чаму ён так палохае літоўцаў
    Напружанасць у адносінах паміж літоўскім грамадствам і беларусамі (найперш тымі, якім прыйшлося шукаць прытулку ў Літве пасля вымушанага выезду з Беларусі) пачалася раптоўна недзе крыху больш за год таму. Нечакана выявілася, што сярод беларусаў нібыта пашыраныя ідэі так званага літвінізму і гэты літвінізм нясе пагрозы не толькі літоўскай ідэнтычнасці, але і самой літоўскай дзяржаўнасці!
    Што з сябе ўяўляе ідэалогія літвінізму і ці існуе такі рух увогуле? Якая ў раздзмуванні пагрозы літвінізму роля спецслужб і ці не перабольшваем мы іх здольнасці? Ці блізкі ўвогуле сучасным беларусам той літвінізм і што рабіць, каб вярнуць добрыя адносіны з літоўцамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф, палітолаг, доктар Пётр Рудкоўскі.
    41 min
  • Яўген Красулін. Дэмсілы vs КДБ: як супрацьстаяць разбуральнаму знішчэнню супольнасці
    Чым далей ад 2020 года, які кансалідаваў і аб’яднаў беларускае грамадства, тым больш непаразуменняў, скандалаў і супярэчнасцяў ў адносінах паміж рознымі групамі і асобнымі лідарамі вылазіць вонкі. Тэма грошай, працы на спецслужбы, падазрэнні і абвінавачванні… Чымсьці з выгодай для сябе карыстаюцца спецслужбы, штосьці яны самі і ініцыююць, пашыраючы падзел у асяродку сваіх праціўнікаў.
    Што сёння адбываецца ў дэмсілах і ці быў непазбежным раздрай, які пануе ў грамадстве? Якая ў гэтай сітуацыі роля спецслужб і ці не перабольшваем мы іх здольнасці? Ці былі ў гісторыі прыклады захавання адзінства і кансалідацыі апазіцыі ва ўмовах эміграцыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners