euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ганна Матуляк. Экзамены і канікулы — бацькі трацяць розум. Эфір з псіхолагам
    Навучальны год вось-вось скончыцца. Адны школьнікі з нецярпеннем чакаюць летніх канікул, іншыя — рыхтуюцца да выпускных і ўступных выпрабаванняў.
    Бацькі перажываюць.
    Якія псіхалагічныя нагрузкі адчуваюць школьнікі і абітурыенты ў перыяд экзаменаў і як мамы і таты могуць дапамагчы ім з гэтым справіцца? Наколькі важна даваць дзецям магчымасць самастойна выбіраць будучую прафесію і што рабіць, калі здаецца, што ім нічога не цікава? Як дапамагчы дзецям убачыць няўдачы не як канец свету, а як магчымасць для росту і развіцця? І як не звар'яцець бацькам на летніх вакацыях?
    Падрабязней пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з дырэктаркай Інстытута сучаснай псіхатэрапіі ў Вільні Ганнай Матуляк.
    У другой частцы інтэрв'ю са спецыялісткай пагаворым пра ўчынкі людзей, якія баяцца ўласных слабасцяў, і скрыню, у якую беларусы могуць адпраўляць свае траўміруючыя гісторыі.
    52 min
  • Мікіта Броўка: выжыць і прыстасавацца — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў
    22 траўня ў эфіры Еўрарадыё — былы каардынатар "Арт Сядзібы" і сузаснавальнік кампаніі SYMBAL.BY Мікіта Броўка.
    Безумоўна, усе нацыянальныя каштоўнасці, кшталту мовы, гісторыі, культуры, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, свядомасці і самаідэнтычнасці — усё гэта вельмі важна, але не першасна. Нам сёння жыццёва неабходна змагацца за ўсталяванне ў краіне дэмакратыі. Бо без дэмакратыі ўсяго пералічанага ў нас не будзе. Толькі праз дэмакратычныя механізмы мы зможам збудаваць у Беларусі нацыянальную дзяржаву, перакананы Мікіта Броўка.
    Пра тое, як звязаныя дэмакратыя і нацыянальная ідэя, ці важнае для шараговых беларусаў пытанне ідэнтычнасці і пра тое, як зрабіць беларускае модным і папулярным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Броўкам.
    58 min
  • Як можна галасаваць за мемаў
    "Не разумею, як дарослыя людзі могуць галасаваць за мемаў. І як да такога грамадства можа сур'ёзна ставіцца?", — гэта меркаванне 18-гадовага паляка Кшыштафа, які 18 траўня ўпершыню ў жыцці аддаў свой голас на выбарах. Мы, калі шчыра, таксама не разумеем, як можна галасаваць за мемаў, але насельніцтва ў свеце ўсё часцей выбірае папулістаў. Чаму?
    Пра гэта, а таксама пра тупік, у які, відавочна, зайшлі перамовы па міры ва Украіне, і пра беларускіх палітзняволеных сёння размаўляем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    34 min
  • Павел Усаў. Пытанні да Латушкі і Трамп, якому надакучыла вайна ва Украіне.
    Пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, Дональд Трамп заявіў, што вайна ва Украіне больш не яго праблема — маўляў, няхай дамаўляюцца самі.
    Паводле украінскага прэзідэнта, ЗША чакае, што Крэмль дасць "адпаведныя сігналы, як ён бачыць спыненне агню і наступныя крокі".
    Але ці могуць быць нейкія перамовы, калі Трамп размаўляе з агрэсарам Пуціным, як з партнёрам? Якія сігналы Масквы маглі б задаволіць Кіеў?
    Гэтую ды іншыя гарачыя тэмы беларускай і сусветнай палітыкі абмяркоўваем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым, у якога… ёсць пытанні да Паўла Латушкі.
    45 min
  • Мая Церакулава. Што рабіць, калі не схуднеў да лета, і чаму ўсе чхаюць — зноў вірус?
    — У аўтобусе нехта чхнуў або закашляў — няўжо зноў нейкі вірус?
    На жаль, але не толькі набраныя за зіму кілаграмы псуюць наш настрой увесну і ўлетку. Яшчэ адна прычына — алергія.
    Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, штогод ад сезонных алергій пакутуюць каля 30 тысяч беларусаў — і гэта толькі тыя выпадкі, якія атрымліваецца выявіць.
    Многія людзі блытаюць алергічныя рэакцыі з прыкметамі вірусных інфекцый, могуць гадамі займацца бескарысным самалячэннем і не пераставаць задыхацца.
    А чым небяспечныя сезонныя алергіі ў дзяцей і дарослых, ці можна ад іх вакцынавацца і як змагацца з сімптомамі? Як звязаныя алергіі і астма? Ці супрацьпаказаныя вакцынацыі ад вірусных інфекцый, калі ў пацыента выявілі алергію на пылок, марскую ваду або сонца? Чаму адны людзі худнеюць да лета, а іншыя набіраюць увесну новыя кілаграмы, і ці ёсць шанец ад іх хутчэй пазбавіцца?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з урачом Маяй Церакулавай.
    43 min
  • Пётр Маркелаў. "Страшны суд" над сілавікамі ці люстрацыі — гэта магчыма?
    Нягледзячы на ​​страшныя рэпрэсіі ў нашай краіне, шмат хто з беларусаў працягвае прытрымлівацца гумманістычных ідэй: калі суд — дык не смерцю. Сілавікоў, як і іншых саўдзельнікаў рэжыму чакаюць люстрацыі.
    Але ці магчыма гэта ў будучыні?
    Пра тое, якім будзе “страшны суд” над рэжымам і ці рэальны ён увогуле, размаўляем са стваральнікам базы ганьбы luka.zone Пятром Маркелавым.
    36 min
  • Роза Турарбекава. Ці спыніць Трамп "крывавую лазню" ва Украіне і як там выбары ў Польшчы?
    19 траўня Дональд Трамп паабяцаў пагаварыць з Уладзімірам Пуціным, Уладзімірам Зяленскім і хаўруснікамі па НАТА, каб спыніць "крывавую лазню" ва Украіне. Нагадаем, што напярэдадні першых за апошнія тры гады расійска-ўкраінскіх прамых перамоваў прэзідэнт ЗША паведаміў, што міру ва Украіне не будзе, пакуль ён сам не пагутарыць з прэзідэнтам Расіі.
    Тым часам у Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, падчас якога правыя кандыдаты набралі значна больш галасоў, чым прадказвалі палітычныя аналітыкі.
    Якія сігналы пасылае нам сусветная палітыка?
    Больш падрабязна пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners