euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Прававая бездапаможнасць: хто дапаможа беларусам у эміграцыі
    Сотні калі не тысячы людзей адрымалі так неабходную ім у вымушанай эміграцыі юрыдычную падтрымку і кансультацыі ад супрацоўнікаў аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці. Найперш па дапамогу ў ЦБС звярталіся тыя, хто тэрмінова выехаў з краіны ў выніку палітычнага пераследу. Людзі, якім была неабходная міжнародная абарона. Але не толькі. У любым выпадку, усё неабходнае беларусы атрымлівалі ад юрыстаў і адвакатаў ЦБС бясплатна. Толькі нажаль прававы аддзел днямі заявіў аб спыненні сваёй працы.
    Што стала прычынай спынення працы аддзела прававой дапамогі і што рабілася для таго, каб гэтага не здарылася? Колькі людзей за ўвесь час працы аддзела звярталіся па дапамогу і па якіх пытаннях? Чаму не атрымлалі падтрымкі з боку структур дэмсіл і што цяпер рабіць людзям, якім неабходная юрыдычная дапамога? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
    49 min
  • Ці сапраўды Кныровіч сыйдзе з КР пасля выбараў новага спікера
    Блогер Аляксандр Кныровіч не стаў спікерам Каардынацыйнай рады. Большасць дэлегатаў гэтай апазіцыйнай струтуры, якая мае на мэце знайсці рашэнні для пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі, прагаласавалі за Арцёма Брухана.
    Арцём — цяпер ужо былы намеснік Паўла Латушкі ў АПК і НАУ, а фракцыя Латушкі — самая буйная ў радзе. Кныровіч хацеў, каб Каардынацыйная рада не была падпарадкаваная Аб'яднанаму пераходнаму кабінету і не брала гранты ў донараў — асабліва пасля знікнення былой спікеркі Анжалікі Мельнікавай і 100 тысяч долараў, выдадкаваных на КР. Але гэта ўжо неістотна.
    Ці пакіне Кныровіч КР і што будзе з фракцыяй "Пракопьеў — Ягораў", да якой належыць блогер? Ці стане КР эфекктыўным органам пры Арцёме Брухане? Якія рэальныя праблемы вырашыла КР за часы свайго існавання? Пра гэта ды іншае гутарым з Аляксандрам
    48 min
  • Мікалай Халезін. Пра грошы, тэатр, вярбоўку, пошукі ворагаў і веру ў перамогу
    Вызваленне палітвязняў, якога дамагліся прадстаўнікі адміністрацыі Трампа ад Лукашэнкі, і нядаўняе “памілаванне” 42 зняволеных узмацнілі разыходжанні ў бачанні далейшай стратэгіі дзеянняў дэмсіл у дачыненні да рэжыма. Тым, хто выступае за перамовы з рэжымам і зняццё санкцый дзеля вызвалення палітвязняў, гэта дало дадатковыя аргументы на сваю карысць. Тым, хто настойвае на ўзмацненне ціску на рэжым, і гэта вызваленне (вынік, па іх перакананні, ціску), і пашырэнне рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны, таксама дазваляе не здаваць свае пазіцыі. Не спрыяюць магчымасці дамовіцца і пастаянныя “агентурныя” ды фінансавыя скандалы ўнутры дэмсіл…
    На што больш падобна тое, што адбываецца ў дэмсілах: трагэдыю, камедыю ці шпіёнскі трылер? Ці застаюцца ў Захада інструменты ціску на Лукашэнку і ці гатовы Захад гэтыя інтсрументы ўжыць? Ці здольныя беларусы супрастаяць пашырэнню “рускага свету” як унутры Беларусі, так і за яе межамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    38 min
  • Валерый Кавалеўскі . Пуцін не паляцеў да Зяленскага, а Лукашэнка гатовы да дыялогу. Што, праўда?
    110 расійскіх беспілотнікаў атакавалі Украіну. Гэта адбылося ў ноч на 15 траўня — менавіта сёння ў Стамбуле праходзяць першыя перамовы пасля 2022 года з Масквой і Кіевам. Уладзімір Пуцін вырашыў не ляцець у Турцыю і адправіў туды свайго памочніка Уладзіміра Мядзінскага. Быў гатовы адмовіцца ад сустрэчы і Уладзімір Зяленскі, але партнёры Украіны з ЗША і Еўропы пераканалі яго прыехаць.
    Тым часам Лукашэнка памілаваў 42 палітвзняў. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін — інваліднасць. Дзесяць асоб — старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
    Што і каму дэманструе дыктатар гэтым актам вызвалення і ці можна сказаць, што ён гатовы спыніць свае рэпрэсіі? Навошта ў Беларусь запрасілі Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паралельна з планамі Лукашэнкі — падпісаць дамовы аб выдачы беларусаў з дзевяццю краінамі? Дыялог с Лукашэнкам пачынаецца, а ці гатовыя беларускія дэмсілы да размовы і хто мог бы стаць амбасадарам добрай волі?
    Чаму Пуцін не паляцеў на перамовы ў Стамбул і ці здольны новы Папа Рымскі Леў XIV падтрымаць беларусаў?
    Падрабязнее пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    55 min
  • Добраахвотнік “Днепр”: сумленнасць і яшчэ раз сумленнасць — гэта мая ідэя
    15 траўня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік, ваяр тактычнай групы “Eisenhyänen” з пазыўным “Днепр”.
    Тое, што Лукашэнка не адмовіцца ад улады без барацьбы, даўно стала відавочным. А гэта азначае, што беларусы мусяць быць гатовыя змагацца за сваю свабоду, за сваю краіну, за сваю будучыню. І не выключана, што яшчэ і за незалежнасць сваёй Айчыны. Бо Расія так проста наўрадці адмовіцца ад намеру анэксаваць Беларусь. Але нават у выпадку сілавога сцэнара Лукашэнка і яго набліжаныя павінны быць асуджаныя справядлівым судом, які разгледзіць усе доказы іх злачынстваў, перакананы добраахвотнік “Днепр”.
    Пра тое, ці здольныя беларусы змагацца за сваю свабоду і сваю краіну, чаму ў дачыненні да Лукашэнкі не мусіць быць самасуду і ці насамрэч у беларусаў усё ў парадку з ідэнтычнасцю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з добраахвотнікам “Дняпром”.
    49 min
  • Арцём Брухан. Уратаваць КР: ці атрымаецца гэта ў абранага наўзамен Мельнікавай спікера
    Наўзамен зніклай Анжалікі Мельнікавай новым спікерам Каардынацыйнай рады абраны Арцём Брухан. Намеснік Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і ў НАУ. Па выніку галасавання Арцём Брухан апярэдзіў па колькасці набраных галасоў свайго адзінага апанента — прадстаўніка фракцыі “Беларусы” (былы Блок Пракоп’ева-Ягорава) Аляксандра Кныровіча. Спадчына новаму спікеру КР дасталася, скажам шчыра, не зайздросная.
    Навошта пагадзіўся на ўдзел у барацьбе за месца спікера КР і з якой праграмай ішоў на выбары? Як успрымае словы, што ён не самастойная фігура і ці магчыма ўратаваць КР? Як страта грошай уплавае на дзейнасць КР і якія высновы варта зрабіць з “кейса Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага атыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
    47 min
  • Андрэй Махоўскі. Бульбяны трылер: як Лукашэнка знайшоў зніклую бульбу і вінаватых
    Сляды зніклай з беларускіх крамаў бульбы знайшліся. Дзякуючы Лукашэнку, натуральна. Больш за тое, знайшлі і вінаватых у знікненні з паліц “другога хлеба”. І нават ужо прыдумалі, як тых вінаватых пакараць. Ну, а беларусам… Беларусам параілі пацярпець. Пакуль расіяне даядаюць беларускую бульбу. Дарэчы, не толькі з бульбай Расія падкінула (і працягвае гэта рабіць) непрыемных сюрпрызаў беларускай эканоміцы і Беларусі агулам.
    Што насамрэч стала прычынай знікнення бульбы з паліц крам і ці сапраўды вінаватыя ў гэтым названыя людзі? Ці выратуе сітуацыю Камітэт дзяржкантролю і ці вырашыцца справа з бульбай цягам месяца? Што адбываецца з інфляцыяй, што чакае курсы валют і куды эканоміку Беларусі цягне Расія? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners