euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Латушка. Пра "нацыянальную анарэксію" ад Лукашэнкі, спецтрыбунал і Мельнікаву
    Паводле інфармацыі НАУ, з 2020 па 2023 год грамадзяне Беларусі больш за 800 000 разоў атрымлівалі статус рэзідэнта ў ЕС. Гэта вынік тых рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, якія змушаюць беларусаў пакідаць краіну. Але гэта не адзінае і не першае злачынства Лукашэнкі і яго паплечнікаў. Ёсць і тыя, за якія яны ўсе мусяць патрапіць пад Спецтрыбунал. Што, праўда, пакуль не замінае яму сустракацца з Пуціным падчас параду ў Маскве, расказваць пра фашызм у Еўропе і перапісваць гісторыю. Дарэчы, гісторыя са знікненнем Анжалікі Мельнікавай абрастае ўсё новымі падрабязнасцямі.
    Што стаіць за лічбай у 800 тысяч разоў атрымання статусу рэзідэнта ЕС і пры чым тут нацыянальная анарэксія? Што з сябе ўяўляе Спецтрыбунал і ці трапляюць пад яго юрысдыкцыю Лукашэнка і яго паплечнікі? Што вынікае з новых фактаў адносна знікнення Мельнікавай і што гэта азначае для дэмсіл і асабіста Латушкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка
    1 hr 10 min
  • “Шлях да волі праз кайданы”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў
    Ад нядаўніх часоў у календары беларусаў з’явілася яшчэ адна памятная дата, якая выпадает на 21 траўня — “Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”. А ўсё таму, што за апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. Працяглы час лічба вязняў, толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітзняволенымі, не становіцца меньш за тысячу. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль. Каб звярнуць увагу на лёс і пакуты палітвязняў і іх сем’яў у Варшаве 18 траўня адбудзецца акцыя “Шлях да волі праз кайданы”.
    Чаму менавіта 21 траўня абраны як “Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”? Што вымушаныя трываць зняволеныя ў лукашэнкаўскіх катавальнях і ці не ўскладняе жыццё вязням статус палітзняволенага і ўвага да іх лёсу грамадства? Ці здольныя беларусы замежжа акцыямі паўплываць на лёс палітвязняў і ці захавалася ў нашай супольнасці салідарнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былая палітзняволеная Ірына Шчасная і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша
    47 min
  • Яўген Магда. Ці прыме Пуцін выклік Зяленскага і ці прыедзе на сустрэчу ў Стамбуле
    Пуцін выставіў умову Зяленскаму: перамовы без папярэдняга спынення вагню правесці 15 траўня ў Стамбуле. Там, дзе ў 2022 годзе быў першы раўнд перамоў паміж Кіевам і Масквой. Няўдалы раўнд. Дый ці магло быць інакш, калі перамовы з боку Масквы былі выключна ў патрабаванні капітуляцыі Украіны… І вось ізноў тое ж месца, якое прэзідэнт Турцыі Эрдаган абяцае падрыхтаваць для перамоўчыкаў. На ўдзеле ў перамовах на умовах Масквы настойвае і Трамп. Які ўсё ніяк не можа вызначыцца са сваім стаўленнем да Пуціна…
    Ці ёсць магчымасць у Кіева прымусіць Маскву да перамовў, але на сваіх умовах і што насамрэч стаіць за прапановай Пуціна? Што можа зрабіць Еўропа ў гэтай сітуацыі і якую ролю ў гэтых перамовах могуць адыграць Трамп і Сі? Ці быў на карысць Лукашэнку ўдзел у парадзе ў Маскве і чаму яго не пусіцла да Сі, а пасадзілі побач з Пашынянам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    47 min
  • Павел Усаў. Пра Каардынацыйную Раду, “рускі свет”, агентуру і скрадзеныя грошы
    Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла не проста так, а з грашыма “партыі”. Дакладней, Каардынайцыйнай Рады і Кіберпартызанаў. Гэты факт, які, па шчырасці, не выключаўся адпачатку яшчэ больш ускладніў сітуацыю ў асяродку дэмсіл. Бо атрымліваецца, што былі падманутыя і НАУ, і асабіста Павел Латушка, і Каардынацыйная Рада, і Кіберпартызаны, і спецслужбы Польшчы, і… Ды практычна ўсе, каго не назаві. І што з гэтым рабіць, дэмсілы пакуль не вызначыліся. Ну, апроч таго, што выбраць новага спікера КР. Але і тут ўжо палітыкі новай хвалі наставілі сабе безліч мінаў.
    Чаму знікненне Анжалікай Мельнікавай і грашэй, за якія яна адказвала, будуць катастрафічнымі для дэмсіл і ці была магчымасць пазбегнуць такога фіяска? Што апроч самароспуску можа ўратаваць КР і ці ўратуе гэты самароспуск беларускія дэмсілы? Ці здольныя беларусы рабіць высновы са сваіх палітычных памылак і пры чым тут ангажаванасць у “рускі свет”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    49 min
  • Яўген Красулін. Звычайны фашызм: адкуль ён узяўся і чым адрозніваецца ад камунізму
    Нацыянал-сацыялісты на чале з Адольфам Гітлерам, якіх пазней пачалі называць проста “нацысты”, прыйшлі да ўлады праз дэмакратычныя працэдуры. Але партыі (ці лідары) з падобнай ідэалогіяй у прыблізна той жа час перамаглі не толькі ў Нямеччыне. Былі яшчэ і фашысты Італіі. Быў і Савецкі Саюз на чале з камуністамі і Іосіфам Сталіным, якія мала чым ад нацыстаў адрозніваліся. І якія вельмі хутка знайшлі агульную мову. Вось толькі іх альянс хутка скончыўся. І скінчыўся трагічна для ўсёй Еўропы і ўсяго свету.
    Што прывяло Гітлера да ўлады і чаму яго паслядоўнікі атрымалі падтрымку людзей і ўлады ў іншых краінах? Што зблізіла пазіцыі Гітлера і Сталіна і што стала прычынай здрады Адольфа Іосіфу? Ці перамаглі б саюзнікі без дапамогі ЗША і ці сталі пераемнікамі фашызму рашызм і лукашызм? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    53 min
  • Юльяна Шаметавец. "Казус Мельнікавай": як спікерка КР пакінула "Кіберпартызанаў" без грошай
    "Кіберпартызаны" аднавілі страчаны пасля знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай кантроль над фондам "Białoruś Liberty". Фондам, на які паступалі ахвяраванні на дзейнасць "Кібераў". Аднаўленне кантролю дало магчымасць адсачыць усе рухі па рахунку з пачатку 2024 года. Па выніку стала вядома, што з рахунку фонду выведзена калі 150 тысяч долараў. Страты "Кіберпартызанаў" склалі калі 30 тысяч долараў, Каардынацыйная рада згубіла 107 тысяч долараў, якія донары выдаткавалі на яе дзейнасць.
    Якім чынам Мельнікава ўзначаліла фонд "Кібербартызанаў" і чаму яна адзінаасобна прымала рашэнні аб руху сродкаў па ім? Што за грошы былі на рахунку фонду і ці ведалі "Кіберпартызаны" пра выкарыстанне Мельнікавай фонду для патрэбаў Каардынацыйнай рады? Як страта грошай уплывае на дзейнасць "Кіберпартызанаў" і ці будуць яны шукаць Мельнікаву самастойна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня нагляднай рады фонду "Białoruś Liberty", афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага, магістрантка паліталогіі Юльяна Шаметавец
    32 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Мірны план Пуціна”: ці паверыць у яго Захад і пры чым тут Кітай
    2Лідары чатырох краін Еўропы, падчас свайго наведвання Кіева (ці па выніку) выставілі ультыматум Пуціну: спыненне вагню на 30 дзён, падчас якога выходзіць на пачатак перамоўнага працэсу аб заканчэнні вайны. У адказ, падчас начнога выступу ў Крамлі, Пуцін прапанаваў Украіне сустрэцца ў Стамбуле 15 траўня. Каб пачаць перамовы. Падчас якіх, магчыма, выйсці на прыпыненне вагню. Трамп у сацсетках радасна ўздыхнуў: Працэс пайшоў!”, Макрон заўважыў, што гэтага недастаткова, а z-патрыёты назвалі Пуціна “куколдам”, які “выпрошвае перамовы” і “ганьбіць вялікую Расію”.
    Ці верыць Еўропа ў магчымасць мірнага завяршэння вайны ва Украіне і на якіх умовах? Што можа зрабіць Еўропа, каб падтрымаць Украіну не толькі на словах і чаму канцлер Мерц засакрэціў спіс ваеннай дапамогі Кіеву? Ці варта чакаць санкцый ЕС не толькі Маскве і Мінску, але і тым краінам Еўропы, лідары якіх паехалі на парад Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners