euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Юлія Марчанка і Павел Трыпуць. Чым гітарыст гурта Volski разлічвае здзівіць беларусаў ЗША
    Калі цікавасць па палітычнай дзейнасці ў беларусаў па ўсім свеце і сапраўды няўхільна змяншаецца, то цікавасць да свайго, беларускага па-ранейшае захоўваецца. І нават пашыраецца. Менавіта таму дыяспары ў розных краінах і гарадах працягваюць і самі ладзіць розныя культурніцкія імпрэзы, і запрашаюць да сябе творцаў з іншых мясцін — музыкантаў, пісьменнікаў, мастакоў… Да прыкладу, гітарыста гурта Volski Паўла Трыпуця беларусы ЗША чакаюць з канцэртамі гітарнай музыкі ў сябе.
    Чым спадзяецца здзівіць беларусаў ЗША гітарыст Павел Трыпуць і якую праграму падрыхтаваў для гэтага тура? Якія гарады ЗША чакаюць на трасе і ці магчыма з дапамогай музыкі захаваць беларусаў у беларускай павестцы? Што здoлела за год дасягнуць школа OpTeamist Vocal Studio і ці здольныя беларусы ў эміграцыі пабудаваць свой шоў-бізнес? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць і музыка, выкладчыца вакалу школы OpTeamist Vocal Studio Юлія Марчанка
    41 min
  • Уладзімір Жыгар. Таямніцы “Прэзідэнцкага спартклуба”: новае расследванне BELPOL
    Сама наяўнасць карупцыйных схем у Беларусі і датычнасць да іх галоўнага (цягам ужо больш за 30 гадоў!) змагара з карупцыяй у краіне, ні шоку, ні нават здзіўлення даўно не выклікаюць. Пра тое, што ўвесць лукашэнкаўскі рэжым трымаецца на “схематозе” і Лукашэнка такую мадэль ухваляе і ўзначальвае, кажуць цягам не аднаго дзесятка гадоў. Але адна справа казаць, а іншая — усё пералічанае сістэматычна і з фактамі даказаць. І вось чарговае расследванне з удзелам “Прэзідэнцкага спортклуба”…
    Чаму ўвагу расследвальнікаў прыцягнуў “Прэзідэнцкі спортклуб” і што з ім не так? Якія факты сведчаць на карысць сцвярджэння, што гэтая структура абвароўвае беларусаў? Пра якія сумы ідзе гаворка і як гэта ўсё адаб’ецца на спартовым іміджы Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    51 min
  • Роза Турарбекава. Гульні на тры фронты: ад параду ў Маскве, да перамоў з ЗША і Кітаем
    Падладзіўшы, традыцыйна, усе святочныя мерапрыемствы ў Беларусі пад графік маскоўскага святкавання 9 траўня, Лукашэнка разам з малодшым сынам выправіўся ў госці да Пуціна. Дзе, верагодна, спадзяваўся на перамовы з лідарам Кітая. Ці атрымаў па-выніку нешта большае за фармальныя вітанні, не зразумела. Але пасадзілі “самага вернага сябра Пуціна і Расіі” побач не з Пуціным і Сі Цзіньпінам, а побач з кіраўніком Арменіі Пашынянам.
    Чаму прысутнасць на парадзе ў Маскве для Лукашэнкі найважнейшая і што дала Кітаю прысутнасць на святкаваннях у Расіі лідара Кітая? Якія магчымасці для наладжвання адносінаў з ЗША дае рэжыму вызваленне Зянковіча і што стаіць за чарговым памілваннем палітвязняў? Ці варта было Лукашэнку спадзявацца на перамовы з Сі Цзіньпінам у Маскве і што стаіць за маскоўскім дэмаршам Вучыча і Фіцо? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    48 min
  • Анколаг пра рак: топ канцэрагенаў і фактараў рызыкі, калі бегчы да лекара, лячэнне сёння
    Анколаг і гінеколаг Станіслаў Салавей пра рак: самыя распаўсюджаныя віды, лячэнне, канцэрагены, топ фактараў рызыкі, SPF, парады па скрынінгу для мужчын і жанчын, калі трэба бегчы да доктара / Падкаст здаровага чалавека на Еўрарадыё. Аўтар і вядучая — Марыя Сысой https://www.instagram.com/maria_journ
    1 hr 22 min
  • Алесь Плотка. Як выжываюць паэзія і постпанк у эміграцыі
    12 траўня гомельскі постпанк-гурт Sož выпусціў новы сінгл "Сэлявільня" — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год, песню пра тое, як мы адзін аднаго трымаем за руку і падтрымліваем у цяперашні няпросты час, кажа лідар гурта, паэт Алесь Плотка.
    16 траўня каманда прэзентуе сінгл нажыва ў варшаўскім клубе Voodoo Club. Разам з гамельчукамі на сцэну выйдуць музыкі гурта Relikt, якія таксама нядаўна выпусцілі новую кампазіцыю "Сцізорык".
    34 min
  • Аліса Рыжычэнка. Кошты да нябёсаў, яшчэ больш бульбы і пакістанскія айцішнікі ў Беларусі
    Беларускія клубніцы даражэйшыя за грэцкія, а кошты на кабачкі, якія восенню нікому за дарма не патрэбны, у паўтара разы перавышаюць кошт ананасаў? Гэта яшчэ нічога! Вось жыхары Магілёва, напрыклад, днямі бачылі іранскія кавуны, якія прадавалі танней за нашу бульбу.
    Мо, так і трэба?
    Пакуль беларусы з жахам абмяркоўваюць кошты на рынках, золатавалютныя рэзервы краіны ставяць новыя рэкорды, а курсы долара і еўра зноў падаюць.
    Як паўплывае звальненне 18 тысяч працаўнікоў БЧ на эканоміку Беларусі? Ці прамяняюць пакістанскія айцішнікі родны край на дзяржаву, у якой не шануюць уласных праграмістаў?
    Наколькі шчыльным можа быць эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая? Ці можна верыць у абяцанні прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына пра павышэнне дабрабыту і дасягненне высокіх стандартаў жыцця насельніцтва нашай краіны ў агляднай будучыні? 67 тысяч замежнікаў "без віз" ад пачатку года наведалі Беларусь — што далей?
    Самыя гарачыя навіны беларускай эканомікі ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    56 min
  • Віталь Рыжкоў: у словах “Крыўдую, значыць — існую!” мая нацыянальная ідэя
    8 траўня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, рэпер Віталь Рыжкоў.
    Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці, — перакананы Віталь Рыжкоў.
    Пра тое, ці здольная літаратура абудзіць у людзях жаданне вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць, ці існуе ў Беларусі падзел на “прабеларускую” і “прарасійскую” часткі і чаму крыўда мусіць стаць важным складнікам нашай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Рыжковым.
    59 min
  • Міхась Ільін. Стаць першым: ці магчыма гэта ў выпадку стэндап-канцэрта
    Здымкі першага беларускамоўнага стэндап-канцэрта пройдуць у Варшаве. Яго зладзіць комік (і па сумяшчальнасці журналіст Еўрарадыё) Міхась Ільін. Мерапрыемства нашага калегі пройдзе 10 траўня. І ў вас ёсць магчымасць далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі! Бо гэта не проста камедыйнае шоу. Гэта першы беларускамоўны стэндап-канцэрт, які трапіць у інтэрнэт.
    Чаму было прынятае рашэнне запісаць канцэрт і ці сапраўды гэта будзе першы беларускамоўны стэндап-канцэрт, які трапіць у інтэрнэт? Якія цікавсткі і сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў імпрэзі і ці будуць адмысловыя госці? Што з сябе ўяўляе беларускамоўны стэндап і ў чым адрозненні стэндапа за мяжой і ўнутры Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стэндап-комікам Міхасём Ільіным
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners