euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Андрэй Вардамацкі. Пра ідэнтычнасць, прарасійскасць, вайну і еўрапейскі выбар беларусаў
    Выціснутыя з Беларусі незалежныя сацыёлагі працягваюць вывучаць беларускае грамадства насуперак усім перашкодам. Тым больш, што запыт на такія даследванні ёсць, бо ведаць настроі беларусаў і іх стаўленне да вайны ва Украіне, Лукашэнкі і яго рэжыма, санкцый, ідэнтычнасці беларусаў як нацыі неабходна і самім беларусам, і палітыкам — як айчынным, так і замежным.
    Ці рэальна ў сённяшніх умовах правесці сацыялагічнае даследванне, якому сапраўды можна давяраць, і як гэта зрабіць? Што насамрэч беларусы думаюць пра вайну ва Украіне і ці перагарнулі яны старонку ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам? Ці змянілася стаўленне беларусаў да Расіі і каго самі беларусы лічаць сапраўдным беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі
    41 min
  • Роза Турарбекава. Зянковіч на волі: чаму Лукашэнка не хоча вызваляць іншых палітвязняў
    Пасля пэўнага перапынку з лукашэнкаўскай вязніцы быў вызвалены Юрась Зянковіч — чалавек, якога прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Крыс Сміт па логіцы мусіў вывезці з Беларусі падчас пераша свайго візіту ў Мінск. Але спатрэбіўся яшчэ адзін візіт у Беларусь прадстаўніка адміністрацыі Трампа. Як сцвярджае лукашэнкаўская прапаганда, Зянковіча вызвалілі “на знак добрай волі”. Адметна, што вызваленне адбылося напярэдадні святкавання “9 Мая” і прымеркаванай да гэтай даты вялікай амністыі. Падчас якой нікога з “палітычных” рэжым вызваляць не будзе.
    Чаму Зянковіча не вызвалілі раней і ці сапраўды магчымыя перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам не толькі наконт вызвалення амерыканскіх грамадзян з турмаў Беларусі? Чаму Лукашэнку двойчы давялося тлумачыцца наконт “гергіеўскіх стужак” і ці не адмовяцца ўсе лідары ад паездкі ў Маскву на парад? Навошта Казахстан ідзе на канфрантацыю з Масквой і пры чым тут Кітай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    39 min
  • Міхал Патоцкі. Пра штурмы мяжы, агентуру, справу Мельнікавай і чаканне вайны
    Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзяць у досыць складаных як знешне, так і ўнутрыпалітычных умовах. І размова не столькі пра супрацьстаянне і барацьбу паміж сабой палітычных сіл за пасаду прэзідэнта краіны, колькі пра фактары знешняга ўздзеяння на краіну і сітуацыю ў ёй. Вайна ва Украіне, якая пагражае пераносам на тэрыторыю краін ЕС — пра імавернасць нападу на Польшчу ў тым ліку расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі кажуць не толькі заходнія ваенныя эксперты, але і палітыкі. Уладзімір Зяленскі, да прыкладу. Не спыняюцца спробы штурму беларуска-польскай мяжы нелегальнымі мігрантамі, а ўнутры Польшчы актывізаваліся агенты КДБ і ФСБ…
    Чаму адпаведныя службы Польшчы даюць так мала інфармацыі па справе зніклай Анжалікі Мельнікавай? Ці ўпрымаюць у Польшчы пагрозу канфлікту Расіі з краінамі ЕС як рэальную і што робяць для ўзмацнення бяспекі? Ці гатовая Польшча супрацьстаяць дзеянням варожых спецслужбаў і ці чакаць змены ўнутранай і знешняй палітыкі Польшчы пасля прэзідэнцкіх выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
    42 min
  • Васіль Калач: Гонар і Годнасць для кожнага — гэта мая нацыянальная ідэя
    1 траўня ў эфіры Еўрарадыё — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач.
    У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Фактычна, мы маем, так бы мовіць, агульнага продка. Навошта мы сёння імкнемся гэтага продка пасекчы на кавалкі, падзяліць іх паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай той, агульнай гісторыі? Мы мусім прыняць факт, што ў беларусаў, літоўцаў, палякаў ды ўкраінцаў ёсць гэтая агульная гісторыя і не дзяліць яе, а шанаваць ўсё цалкам – як агульную спаччыну, перакананы Васіль Калач.
    Пра тое, ці сапраўды нам асабліва няма кім ганарыцца і ў нас замалы “пантэон герояў”, ці магчымая была перамога мірнага пратэсту ў 2020 годзе і ці гатовыя беларусы да змагання за сваю нацыю і сваю дзяржаву, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Калачом.
    51 min
  • Чым суды шарыяту адрозніваюцца ад судоў у сённяшняй Беларусі
    Не сціхаюць жарсці і спрэчкі вакол тэмы наконт магчымага прыезду ў Беларусь 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. За негатыўныя каментары пад гэтай навіной нават былі затрыманыя некалькі чалавек і іх прымусілі запісаць відэа “з прабачэннямі”. Вось толькі такімі дзеяннмі карнікаў, у рэжыма наўрадці атрымаецца супакоіць беларускае грамадства, якое асцерагаецца новых суседзяў па розных прычынах. Што дае падставы вінаваціць беларусаў у адсутнасці талерантнасці. І не толькі ў гэтым…
    На чым базуецца перакананне беларусаў у сваёй талерантнасці і ці былі ў нашай гісторыі моманты, калі беларусы прымалі ў сябе вялікую колькасць перасяленцаў (мігрантаў)? Ці можна той гістарычны досвед і тую талерантнасць аўтаматычна перакладаць на час сённяшні? Што з сябе ўяўляюць суды шарыята і ці не перашкодзіць іслам сацыялізацыі пакістанцаў у беларускае грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    45 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці пабудуе Пуцін у Беларусі завод беспілотнікаў і чым гэта пагражае?
    Расія "нешта рыхтуе" ў Беларусі пад выглядам вайсковых вучэнняў? Прынамсі, з такой заявай на саміце Трохмор'я ў Варшаве выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, папярэдзіўшы, што гатовымі да новых атак павінны быць і Украіна, і Літва, і Польшча…
    Тым часам на форуме ў Валгаградзе Пуцін падняў пытанне пра завод па вытворчасці расійскіх беспілотнікаў у Беларусі.
    Лукашэнка пярэчыць не стаў.
    Частку свайго выступу на тым жа мерапрыемстве дыктатар прысвяціў літоўскім, латвійскім і ўкраінскім нацыстам, якія нібыта жахліва забівалі савецкіх людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны.
    Такім чынам, чытаючы апошнія навіны, можна заўважыць тэндэнцыю: і беларускія, і расійскія, і нават украінскія ўлады спрабуюць нешта сказаць Захаду. Але што менавіта?
    Ці пачнуць у Беларусі вырабляць беспілотнікі для вайны з украінцамі? Якімі будуць наступствы для дэмакратычнай супольнасці? Чаго чакаць ад новага Папы ў Вацікане і каго падтрымае новы Пантыфік — рэпрэсаваных беларусаў ці кіраўніка Беларусі?
    Пра ўсё гэта і не толькі размаўляем з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    49 min
  • Аляксандр Фрыдман. Напад падчас вучэнняў: навошта Зяленскі палохае Захад нападам з Беларусі
    Чым бліжэй 9 траўня, тым гучней тэма вайны ў тым ці іншым выглядзе гучыць наўкол. І калі выказванні, кшталту прамоўленага Пуціным пра “гераічную абарону Мінска падчас ВАВ” выглядаюць як недарэчнасць, то словы Зяленскага пра падрыхтоўку новага нападу з тэрыторыі Беларусі “пад прыкрыццём вайсковых вучэнняў”, прымушаюць насцярожыцца. Аж да таго, што прэм’еры-міністры Венгрыі і Славакіі заявілі пра неабходнасць спынення вайны ва Украіне, але для гэтага патрабуюць спыненне вайнай дапамогі з боку ЕС.
    Што не так з заявамі гісторыка Пуціна пра абарону Мінска і выказваннямі Лукашэнкі наконт “гергіеўскіх стужак” і памяці пра вайну як “частку нацыянальнай ідэі”? Ці магчымы напад з тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў “Захад” і навошта Зяленскі ўзнімае гэтую тэму? Ці бачны прагрэс у здзяйсненні “плана Трампа” і чым небяспечнае супрацьстаянне Індыі і Пакістана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Уладзімір Пікірэня. Ілжэданосы і прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў Беларусі.
    Незалежныя эксперты па правах чалавека занепакоеныя паведамленнямі пра тое, што крымінальныя суды практыкуюць адпраўку беларусаў на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне за іх палітычнае іншадумства.
    Тым часам доктар-псіхіятр Уладзімір Пікірэня паведамляе пра ілжэданосы на прыватныя клінікі, якія паступаюць у дзяржорганы ад яго імя.
    Якія крытэрыі пастаноўкі дыягназу пры прымусовым псіхіятрычным лячэнні, і наколькі яны аб'ектыўныя ў выпадку палітычных спраў? Якая роля медыцынскіх работнікаў у пацвярджэнні дыягназаў для палітычна матываванай шпіталізацыі? Якім чынам міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі могуць уплываць на спыненне такой практыкі ў Беларусі? Ці магчыма абараніць сябе самастойна?
    Больш падрабязна пра крызіс у беларускай псіхіятрыі размаўляем з доктарам-псіхіятрам Уладзімірам Пікірэнем.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners