euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Развітанне з Папам: ці застанецца Ватыкан сябрам беларусаў
    У суботу, 26 красавіка ў Ватыкане праходзіла пахаванне Папы Францыска. Лідары краін свету, палітыкі, святары і простыя вернікі прыехалі ў гэты дзень на места цырымоніі развітання. Што адметна, прысутнічалі ў Ватыкане адразу тры беларускія дэлегацыі — прадстаўнікі беларускіх каталікоў, прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму і дэлегацыя дэмсіл, у якую увайшоў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і сябры арганізацыі “Хрысціянская візія”. А там, дзе шмат палітыкаў, то без сустрэч і перамоў не абыходзіцца…
    Як праходзіла цырымонія развітання і чаму прысутнасць беларускай дэлегацыі была вельмі важнай? Ці магчымыя ў такой сітуацыі нейкія сапраўды сур’ёзныя перамовы і пра што казалі сваім суразмоўцам прадстаўнікі дэмсіл? Ці былі сустрэчы з прадстаўнікамі лукашэнкаўскай дэлегацыі і ці магчыма, каб беларусы мелі свайго народнага амбасадара ў Ватыкане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталля Васілевіч
    50 min
  • Алесь Дзянісаў. Ад “Кальяна” да гурта Dzieciuki: з чым прыйшоў Дзянісаў да 50-годдзя
    26 красавіка — гэта дзень у нашай гісторыі, адметны і прыемнымі падзеямі. Да прыкладу, у гэты дзень нарадзіўся выбітны беларускі музыка, сузаснавальнік і ўдзельнік гуртоў “Кальян”, “Людзі на балоце”, Dzieciuki Алесь Дзянісаў. Сваё 50-годдзе Алесь, які і сотні тысяч беларусаў вымушаны сустракаць за мяжой, у эміграцыі. Але гэта і нагода, каб сабрацца ўсім прыхільнікам творчасці Алеся Дзянісава на канцэрт, з нагоды яго дня народзінаў.
    Ці нагода чарговы пражыты год, каб падводзіць вынікі творчай дзейнасці? Ці змяніла эміграцыя падыходы да напісання песень і як яна ўвогуле паўплывала на творчасць Дзянісава? Што сёння адбываецца з беларускай культурай і ці перажыве яна выгнанне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з удзельнікам гурта Dzieciuki Алесем Дзянісавым
    39 min
  • Падрыхтоўка да вялікай вайны: што мяняе ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне?
    “Гэтага б не здарылася, калі б прэзідэнтам быў я!” — у гэтых словах прынята бачыць альбо нарцысізм прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, альбо проста жаданне падвысіць сваю значнасць альбо палітычную дасведчанасць. Але іншыя бачаць у паўтарэнні гэтага выказвання з любой нагоды нешта больш небяспечнае: падрыхтоўку амерыканскага (і не толькі) грамадства да вялікай вайны. І нават яе непазбежнасць. Асабліва на фоне прызнання лідэра Паўночнай Карэі ва ўдзеле войскаў гэтай краіны ў расійскай вайне ва Украіне.
    Ці сапраўды ў словах Трампа і яго дзеянняў прасочваецца падрыхтоўка да вайны і навошта гэта патрэбна прэзідэнту ЗША? Ці здыме спыненне агню паводле “плана Трампа” пагрозу канфлікту Расіі з краінамі ЕС? Што прымушае рэжым Лукашэнкі вызваляць асуджаных па наркатычных артыкулах, але працягваць утрымліваць за кратамі палітычных? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    42 min
  • Кляшчы — забойцы, супербактэрыі і канец эпохі антыбіётыкаў.
    Пакуль Мінздароўя Беларусі б'е трывогу праз рост выпадкаў клешчавога энцэфаліту, заканчваецца эпоха антыбіётыкаў. Паводле даных сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у будучыні супер-бактэрыі і рэзістэнтная мікрафлора ўвогуле могуць стаць асноўнай прычынай смяротнасці.
    Чаму мікробы эвалюцыянуюць і перастаюць баяцца прэпаратаў, якія прызначаны для барацьбы з імі? Як абараніць сябе і дзяцей?
    Падрабязней пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з педыятаркай Маяй Церакулавай.
    45 min
  • Уладзімір Жыгар. Санкцыі: чаму Лукашэнка дэманстратыўна не амністуе палітычных
    Амаль традыцыйна да 9 траўня Лукашэнка вырашыў зладзіць амністыю. З гэтай нагоды нават выказваліся спадзяванні, што сярод амніставаных будуць і палітвязні. Але пакуль выглядае на тое, што рэжым аддае перавагу вызваленню асуджаным па наркатычных артыкулах, а не палітычных. Наадварот, рэпрэсіі апошнімі днямі не толькі не сціхаюць, але і павялічваюцца. Хутка беларускае грамадства будзе падзеленае на ўжо прызнаных "экстрэмістамі ці тэрарыстамі” і тых, хто да гэтага схільны. І гэта ў той час, калі сам рэжым працягвае дапамагаць Расіі ў яе акупацыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці.
    Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Ці не перабольшваюць літоўскія службы магчымасці спецслужб Лукашэнкі за мяжой і на што за мяжой яны здольныя? Што па версіі BELPOL найхутчэй здарылася з Мельнікавай і якія пагрозы яе знікненне нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    40 min
  • Аляксандр Кныровіч. Цягнікі ізноў пойдуць з Беларусі ў Літву?
    Літва не адмовіла "Беларускай чыгунцы" адразу, а вырашыла падумаць над прапановай вярнуць рух пасажырскіх цягнікоў паміж Мінскам і Вільняй. Ці магчыма гэта на фоне патэнцыйнага прыбыцця ў Беларусі 150 тысяч пакістанцаў з сем'ямі і абмежаванняў, уведзеных на ўезд у Літву для аўтамабіляў на беларускіх нумарах?
    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, колькі працоўных мігрантаў з Азіі трэба ўвесці ў Беларусь, каб замяніць тых, хто з'ехаў на Захад, і чаму гэтая лічба найбольш трыгерыць прыхільнікаў Лукашэнкі.
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. “План Трампа”: ці скончыцца ён выхадам ЗША з NATO і мірных перамоў
    У чарговы раз Уладзімір Зяленскі выклікае незадаволенасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэтым разам не з нагоды дамовы пра “рэдказямельныя металы”, а з нагоды акупаваных расійскімі агрэсарамі тэрыторый, якія прэзідэнт Украіны не пагаджаецца прызнаць расійскімі. А менавіта гэтую саступку нібыта і прадугледжвае “мірны план Трампа”. Вось і атрымліваецца, што з Пуціным нюансы гэтага плана ўзгаднілі, а Зяленскі — не пагаджаецца! Дый Еўропа, выглядае на тое, не асабліва з гэтым планам, які працуе на карысць Расіі, згодная. Расіі, якая апошнімі днямі паказальна ўзмацніла абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.
    Што адбываецца з перамовамі наконт міру ва Украіне і як да “плана Трампа” ставяцца ў Еўропе? Ці гатовы ЕС узяць на сябе справу падтрымкі Украіны і забеспячэнне бяспекі ў нашым рэгіёне? Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners