euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Васілевіч. Памёр Папа Рымскі. Якім ён быў і што будзе пасля яго?
    У жніўні 2020 года Папа Рымскі Францішак казаў, што ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і заклікаў да дыялогу.
    21 красавіка стала вядома, што ён памёр.
    Смерць Пантыфіка пасля яго велікодных віншаванняў стала трагедыяй для многіх хрысціян.
    Пра тое, якім быў Папа Францішак і што будзе пасля яго, размаўляем у эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.
    52 min
  • Роза Турарбекава. Вера ў Пуціна: дзе пралічыўся Трамп і ці ідуць перамовы ЗША з Лукашэнкам
    Заявы пра хуткае з’яўленне “добрых навінаў” што да спынення агню і пачатку працэсу замірэння паміж Расіяй і Украінай гучаць з Белага дома з зайздроснай рэгулярнасцю. І з такой жа рэгулярнасцю гэтыя спадзяванні не спраўджваюцца. Што не замінае Трампу і яго камандзе не толькі “верыць Пуціну і яго імкненню да міру”, але і разважаць пра магчымасць аддаць Расіі шэраг украінскіх тэрыторый дзеля таго міру. Дарэчы, пра тэрыторыі: адзін з лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нечакана заявіў пра “беларускі Аўгустоў" і іншых польскіх мястэчак. Іншы ж пачаў разважаць пра аднаўленне “еўрапейскага фашызму” і яго планаў захопу Беларусі.
    Ці варта спадзявацца, што Пуцін усё ж пагодзіцца на прапанаваны Трампам план міру ва Украіне і чаго чакаць ад прэзідэнта ЗША, калі ён усвядоміць нежаданне Масквы спыняць вайну? Ці можна купіць мір, аддаючы захопніку тэрыторыі Украіны і як сітуацыя няпэўнасці ў дасягненні міру ўплывае на Беларусь? Чаму прапагандысты загаварылі пра “еўрапейскі фашызм” і яго пагрозы ды пра “беларускія гарады” Польшчы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    52 min
  • Марына Новікава. Як санкцыі ўплываюць на жыццё беларусаў і іх стаўленне да дэмсіл
    Тэма санкцый падзяліла нават апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Калі адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, то другая частка дэмсіл сцвярджае, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам. Маўляў, беларусы з-за санкцый сталі жыць горш і, адпаведна, яны не проста супраць санкцый, але і ставяцца негатыўна да дэмсіл, з-за якіх тыя санкцыі і ўводзяцца…
    Ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае рэпрэзентатыўнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як насамрэч ставяцца шараговыя беларусы да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава.
    49 min
  • Павел Лібер. Ці стане Косава прыкладам для “Новай Беларусі” і ў якіх сферах
    Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл наведалі Рэспубліку Косава. Што адметна, на запрашэнне прэзідэнта гэтай краіны. Дэлегацыя была хоць і невялікая, але досыць прадстаўнічая: першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франка Вячорка, а таксама Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Але найбольш цікавым і нечаканым быў чацьверты удзельнік таго “косаўскага” візіта — дырэктар лічбавай платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер.
    Якім чынам Лібер апынуўся ў складзе дэлегацыі дэмсіл, якая паехала ў Косава, і чым цікавая яму гэтая краіна? Якое мае Лібер дачыненне да тых тэмаў, якія абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Косава і пры чым тут пашпарт Новай Беларусі? Як жыве платформа “Новая Беларусь” і ці апраўдала яна спадзяванні распрацоўшчыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
    52 min
  • Арцём Брухан. Ці заменяць пакістанскія працоўныя чыноўнікаў і прапагандыстаў
    Калі “нанятыя” Лукашэнкам “высокакваліфікаваныя спецыялісты” ўсё ж такі даедуць з Пакістана да Беларусі, то клопат пра іх ляжа на плечы не толькі кіраўнікоў прадпрыемстваў, куды іх будуць працаўладкоўваць, але і мясцовых чыноўнікаў. Бо трэба будзе думаць і пра іх размяшчэнне, і пра легалізацыю, сацыялізацыю ды іншыя прафілактычныя мерапрыемствы кшталту папярэджанне адміністрацыйных ды крымінальных злачынстваў.
    Што не так з пакістанскімі працоўнымі мігрантамі і ці ўзрадуюцца іх прыбыццю лукашэнкаўскія чыноўнікі? Як іх прыезд паўплывае на вытворчасць працы беларусаў (у тым ліку чыноўнікаў і прапагандыстаў) і пры чым тут ідэалагічныя скрыжалі ад Лукашэнкі? Якія мэты візіту кіраўніка расійскай службы знешняй выведкі Нарышкіна ў Беларусь і якія навіны ёсць па справе Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
    58 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская едзе ў ЗША, Мельнікаву не шукаюць, бульба расце.
    Святлана Ціханоўская анансавала візіт у ЗША і сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа. Ці зможа яна ізноў зрабіць дэмакратызацыю Беларусі прыярытэтам Белага дома?
    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра пошукі спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай (беларускай міліцыі да яе няма справы), "гаспадарлівага" "губернатара" Юрыя Караева і цэны на бульбу.
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners