euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Талерантная Беларусь: ці гатовыя беларусы жыць побач з пакістанцамі
    У Беларусі чакаюць прыезду 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Пра гэта, нібыта, дамовіліся Лукашэнка і прэм’ер-міністр гэтай далёкай азіяцкай краіны. Здавалася б, якія тут могуць быць праблемы — беларусы ж такія талерантныя людзі! Як мінімум, яны самі ў гэта шчыра вераць і пра гэта любіць расказваць прапаганда. Наколькі сёння гэтае сцвярджэнне адпавядае рэчаіснасці, сказаць складана. Бо лукашэнкаўская Беларусь мала прывабная краіна для мігрантаў і прадстаўнікоў іншых этнасаў ды нацый у нас даволі мала.
    Ці сапраўды беларусы такія талерантныя як яны лічаць і ці былі мы такімі ў гісторыі? Што дазваляла нам мірна суіснаваць з іншымі народамі ў адной дзяржаве і ці ёсць гэтыя ж чыннікі ў Беларусі сённяшняй? Ці ведаюць беларусы дастаткова добра самі сябе, каб ужо брацца за вывучэнне далёкіх і экзатычных для беларусаў краін? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    49 min
  • “Сацыялогія ў канцлагеры”: ці можна давяраць сацапытанням у Беларусі
    Практычна ўсе незалежныя сацыёлагі выгнаныя з Беларусі альбо пастаўленыя ва ўмовы немагчымасці легальна працаваць і праводзіць сацыялагічныя апытанні. Тым не менш, даследванні свае яны не спынілі і час ад часу ў публічнай прасторы з’яўляюцца вынікі сацыялагічных апытанняў і даследванняў, праведзеных незалежнымі сацыёлагамі з-за мяжы. Але шмат хто ставіць пад сумнеў праўдзівасць адказаў на такія ананімныя апытанні з-за мяжы і зроблных на іх падставе высноў пра стан беларускага грамадства і яго настроі.
    Нацыянальныя рэпрэзэнтатыўныя апытанні — ці магчымыя яны ў сённяшняй Беларусі і якім чынам яны праводзяцца? Ці ўлічваецца фактар страху пры атрыманні адказаў і ці можна на падставе такіх адказаў рабіць нейкія высновы? З якімі складанасцямі падчас такіх даследванняў сутыкаюцца сацыёлагі і што можна сказаць пра агульны стан беларускага грамадства на сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Беларускай аналітычнай майстэрні Алег Алампіеў
    38 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра намацванне рэжымам ідэалогіі, пакістанскіх мігрантаў і падзел Украіны
    Лукашэнка, альбо нехта з яго атачэння, чарговы раз звярнулі ўвагу на адсутнасць хоць нейкай ідэалогіі, якая б апраўдвала панаванне гэтага рэжыма, і было прынята рашэнне сітуацыю выправіць. У найлепшых традыцыях лукашэнкаўскага неабальшавізму — праз падпісанне адпаведнай дырэктывы “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”. І, відаць, у межах гэтай ідэалогіі ў Беларусь запрашаюць 150 тысяч працоўных пакістанскіх мігратаў.
    Ці здольны рэжым выпрацаваць жыццяздольную ідэалогію і чаму не было гэта зроблена раней? Ці паедуць у Беларусь гастарбайтары з Пакістана і чым гэта небяспечна? Навошта Трамп імкнецца ўзяць пад кантроль сістэму газаправодаў з Расіі ў Еўропу і што стаіць за словамі Уіткаф пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Андрэй Павук. “Рускі свет” у Вільні: як беларускі блогер задаваў пытанні расіянам пра Сумы
    У нядзелю, калі праваслаўныя ўсяго свету адзначалі Вербную нядзелю, расійскія акупанты зладзілі ракетную атаку па ўкраінскіх Сумах. У выніку якой загінула больш за тры дзясяткі людзей. Беларускі блогер Андрэй Павук, які пасля вымушанай эміграцыі жыве ў Вільні, прыйшоў да расійскай амбасады, каб выказаць расійскім дыпламатам свой пратэст адносна чарговага злачынства, здзейснаенага расійскай арміяй. Але ледзь не пазбавіўся ровара, атрымаў ад расійскіх цітушак з амбасады пагрозы на свой адрас і вымушаны быў даваць тлумачэнні паліцыі.
    Чаму пастанавіў прыехаць да расійскай амбасады і на які вынік разлічваў? Што там за гісторыя з роварам, паліцыяй і дзецьмі расійскіх дыпламатаў? Чым былі адметныя размовы з расіянамі і ці не асцерагаецца за сваё жыццё па выніку свайго паходу да амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Андрэй Павук
    43 min
  • Дзмітрый Навоша. Пра спорт, вайну, Трампа, журналістыку і актывізацыю спецслужбаў за мяжой
    Чым далей, тым больш выклікаў паўстае і перад усім светам, і перад беларусамі як часткай гэтага свету і працэсаў у ім. І калі для СМІ і НДА ды розных культурных і навучальных ініцыятыў прыйшлі складаныя часы з перамогай Трампа, то для іншых актуальнейшымі застаюцца пытанні легалізацыі на фоне змянення (і не ў лепшы бок) міграцыйнай палітыкі ў розных краінах. А ёсць яшчэ пагроза вайны, якая можа прыйсці і ў краіны ЕС, і ў Беларусь. Ёсць і пагроза з боку лукашэнкаўскага рэжыму і яго спецслужбаў: як для тых, хто застаецца ў Беларусі, так і для тых, хто з’ехаў у вымушаную эміграцыю. Як ёсць і расчараванне ў лідарах, дэмсілах і структурах дэмсупольнасці.
    Ці здольныя выжыць СМІ і НДА толькі пры падтрымцы беларусаў і ці патрэбныя тыя СМІ беларусам сёння насамрэч? Ці час для спорту падчас вайны і ці хутка здымуць бан з беларускіх спартоўцаў? Ці не час дэмсілам “самараспусціцца” і пра што сведчыць сітуацыя з Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярнага спартыўнага рэсурса Tribuna.com, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша
    48 min
  • Аляксандр Кныровіч. 150 тысяч пакістанцаў на замену выгнаным з Беларусі
    Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану і "забяспечыць іх усім неабходным". Па нейкім супадзенні, прыкладна столькі вакансій сёння афіцыйна адкрыта ў Беларусі. А яшчэ ні для каго ўжо не сакрэт, што ў Беларусі жахлівы кадравы крызіс, звязаны з палітычнымі рэпрэсіямі і эканамічнымі мігрантамі.
    Абмяркоўваем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем грошы, знятыя з рахунка зніклай Анжалікі Мельнікавай, наступствы рэгулявання цэнаў па "формуле Турчына", двухтыднёвыя прастоі на беларускіх прадпрыемствах і новую дырэктыву пра адсутную ідэалогію беларускай дзяржавы.
    39 min
  • Вольга Сямашка. Пашпарт прыкрыцця: ці ёсць ён у мужа Вольгі Сямашкі і пры чым тут Азараў
    Журналісты "Нашай Нівы" выявілі сакрэтнага агента лукашэнкаўскіх спецслужб, які, па сцвярджэнні расследвальнікаў, пад выглядам “ціхага айцішніка-эмігранта” выехаў разам з жонкай у Літву, дзе і працуе ў кампаніі “Варгеймінг”. Падставай для такіх абвінавачванняў у бок Фёдара Гарбачова стала нібыта наяўнасць у яго пашпарта прыкрыцця, які выдаецца агентам на час выканання задання. Пікантнасці усёй сітуацыі дадае тое, што ўзгаданая жонка — вядомая журналістка. Якая і за мяжой працягнула сваю журналісцкую дзейнасць.
    Ці ёсць падставы ў журналістаў "Нашай Нівы" сцвярджаць пра наяўнасць у мужа Вольгі пашпарта прыкрыцця і што, на яе погляд, не тое з іх доказамі? Чуткі пра тое, што яе муж “агент”, віруюць некалькі гадоў — адкуль, на яе погляд, яны маглі з’явіцца? Ці былі да сям’і Вольгі Сямашкі пытанні з боку літоўскіх ці польскіх спецслужбаў і ці гатовыя яны прайсці паліграф? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Вольга Сямашка
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners