euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Васілевіч. Страшны суд для Лукашэнкі. Ці пакаюцца Азаронак і Бондарава?
    Чарада рэпрэсій, войнаў і хваробаў, што бушуюць у нашым свеце, наводзіць на думкі пра набліжэнне апакаліпсісу. Не за гарамі Страшны суд?
    Тэолагі вызначаюць яго як апошні суд, што чыніць Бог над людзьмі з мэтай выяўлення праведнікаў і грэшнікаў і вызначэння ўзнагароды першым і пакарання апошнім.
    Тыя, хто шмат грашыў пры жыцці, будуць адпраўленыя ў пекла на вечныя пакуты.
    Якія смяротныя грахі здзяйсняюць палітыкі, прапагандысты і стукачы? Ці можна іх загладзіць? Святары — яны ж таксама не святыя?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.
    58 min
  • Роза Турарбекава. Ці пацягне Кітай ролю сусветнага жандара
    На выхадных тысячы амерыканцаў выйшлі на прастэст супраць палітыкі Дональда Трампа. Гэта здарылася пасля таго, як прэзідэнт аб’явіў гандлёвую вайну усяму свету. Аналітыкі кажуць, што нічым добрым гэта не скончыцца ні для свету, ні для ЗША. І што ўвогуле цяпер мы назіраем заняпад галоўнага сусветнага жандара.
    Дык хто возьме на сябе ролю стабілізатара сусветнага парадку? Пры чым тут Кітай? Навошта Урсуля фон дэр Ляен паехала ў Самарканд да сяброў Лукашэнкі? І ці мае яшчэ шанец праект “Беларусь”?
    Пра гэта ды іншае ў 13:00 размаўляем з эксперткай у міжнародных адносінах Розай Турарбекавай.
    52 min
  • Уладзімір Кавалкін. Другі шанец іпэшнікам і чаканні ад пяцігодкі
    Прэм'ер Турчын прыдумаў спытаць у беларусаў пра іх настроі і чаканні ад наступнай пяцігодкі. У той жа час улады вырашылі даць другі шанец індывідуальным прадпрымальнікам і стварылі новую схему “справядлівага цэнаўтварэння”.
    Што будзе з цэнамі і ІП у Беларусі і да чаго прывядуць тарыфы Трампа? Гэта ды іншае ў студыі Еўрарадыё абмяркоўваем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Навошта Трамп забівае долар? Што з цэнамі ў РБ?
    Дональд Трамп абвясціў свету гандлёвую вайну. Мытамі абкладзеныя больш за 100 краінаў, уключна з бязлюднымі выспамі.
    Кітай, экспарт з якога ў ЗША ад часу інаўгурацыі Трампа "падаражэў" на 54%, уводзіць свае дадатковыя мыты і заклікае прэзідэнта ЗША адкаціць усё назад. Еўропа пагражае контрзахадамі. А Трамп адказвае, што трэба "ўсяго толькі" перанесці вытворчасці на тэрыторыю ЗША — і тут ужо ніякіх мытаў.
    Як адрэагавалі на крок Трампа біржы і долар? Чым развязалася гісторыя з рэгуляваннем коштаў у Беларусі — там добрыя навіны для беларусаў ці не? Што за "дырэктыва пра дысцыпліну" і якія грошы беларускім чыноўнікам больш нельга траціць на родных і палюбоўніц?
    Пра гэта ўсё размаўляем у стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    56 min
  • Андрэй Стрыжак. Жарцікі пра Бондараву і заробкі ў BYSOL
    31 сакавіка кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак у звыклым для сябе стылі праанансаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку добрыя навіны на наступны дзень. Звычайна ўслед за такімі анонсамі беларусы даведваюцца пра эвакуацыю кагосьці з рэпрэсаваных на Радзіме. Але на гэты раз усё склалася інакш.
    Прачнуўшыся раніцай на наступны дзень шмат хто з нас прачыталі навіну на “Нашай ніве” пра эвакуацыю арыштаванай на суткі прапагандыстцы Вользе Бондаравай. Тое, што гэта першакрасавіцкі жарт, зразумелі не ўсе. У хуткім часе, праўда, Андрэй Стрыжак патлумачыў сітуацыю, маўляў Бондарову ніхто не эвакуіраваў, але ў выпадку звароту, яго б разгледзелі. Добра, праехалі. Але дзе абяцаныя добрыя навіны?
    Падрабязней пра тое, ці дарэчны гумар на глебе рэпрэсій (асабліва на старонках медыя, якія змагаюцца за давер чытачоў), размаўляем у жывым эфіры Еўрарадыё з самім Андрэем Стрыжаком.
    Таксама пагаворым пра рэальныя рэпрэсіі ў нашай краіне, паводзіны сваякоў пры эвакуацыі экс-палітвязняў, скандал вакол “падстаўнога пашпарта” для агентурнай дзейнасці мужа вядомай журналісткі Фёдара Гарбачова, знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, заробкі ў BYSOL і шмат пра што яшчэ.
    49 min
  • Яўген Красулін. Тарыфы Трампа, знікненне Мельнікавай і паралелі з гісторыі.
    Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра "ўзаемныя пошліны для краінаў па ўсім свеце". Ён заявіў, што на працягу дзесяцігоддзяў Злучаныя Штаты зніжалі гандлёвыя бар'еры ў дачыненні да іншых краінаў, у той час як гэтыя краіны ўсталёўвалі вялізарныя тарыфы на амерыканскую прадукцыю.
    Тым часам беларусы працягваюць пошукі спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, навінаў ад якой няма ад 25 сакавіка, і шукаць “агентаў” сярод сваіх.
    Ці можна правесці тут нейкія гістарычныя паралелі і ці чакаць трэцяга тэрміну прэзідэнства Трампа, улічваючы яго дзіўную актыўнасць на пачатку другога?
    На гэтыя ды іншыя актуальныя тэмы ў эфіры Еўрарадыё разважае гісторык Яўген Красулін.
    53 min
  • Уладзімір Жыгар: закон, дэмакратыя, свабода — гэта мусіць стаць нашай ідэяй
    3 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    Мы павінны завершыць пачатае і знішчыць аўтарытарную сістэму, пабудаваную Лукашэнкам. Якім цяжкім ні быў бы гэты шлях, нягледзячы на ахвяры, якія ўжо ёсць, мы мусім зрабіць усё магчымае, каб вярнуць сабе краіну, зрабіць з Беларусі нацыянальную дзяржаву, дзе больш ніколі не будзе палітвязняў. І мы гэта абавязкова зробім, перакананы Уладзімір Жыгар.
    Пра тое, ці павінны сілавыя структуры быць нацыянальнаарыентаванымі, ці магчыма зрынуць рэжым мірным шляхам і чаму важна правесці “дэлукашызацыю” Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Жыгарам.
    1 hr 8 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners