euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Кааліцыя ЕС і Кітая: ці будзе трывалай і ці закрые ЕС мяжу з Беларуссю
    Набірае магутнасць супрацьстаяння і фактычна гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША. Практычна да яе ўжо далучыўся Еўрасаюз. Прычым, што адметна, на баку Кітая. Але Дональд Трамп генеруе новыя пагрозы, а ў бок тых, хто імкнецца знайсці выйсце з сітуацыі і спрабуе дамовіцца, кажа здзекліва, што яны “цалуюць яго ў дупу”. І гэтыя эканамічныя выпрабаванні не дадаюць аптымізму ў пытаннях дапамогі Украіне і падрыхтоўкі да супрацьстаяння ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
    Ці гатовая Еўропа да эканамічнай канфрантацыі з ЗША і чым небяспечная тарыфная кааліцыя ЕС і Кітая? Ці рэальнае стварэнне еўрапейскай арміі і які лёс чакае NATO? Чаму ў Германіі вырашылі зрабіць больш жорсткімі ўмовы для эмігрантаў і як Захад рыхтуецца да расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2025”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min
  • Аліса Рыжычэнка. “Цалуюць у дупу”: да чаго прывядзе распачатая Трампам тарыфная вайна
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў дадатковыя гандлёвыя падаткі на імпарт практычна з усіх краін свету. Часам нават з тых, дзе ніхто, апроч пінгвінаў, не жыве. І гэтае рашэнне выклікала як шалёныя абвалы фондавых рынкаў, так і супрацьстаянне паміж дзяржавамі. Да прыкладу, Кітай адразу ўвёў люстраныя тарыфы на імпарт з ЗША, і ў гэтым яго нечакана падтрымаў ЕС. У той жа час шэраг краін, па словах Трампа, звярнуліся да амерыканскіх прадстаўнікоў з мэтай дамовіцца па пытаннях гандлю і падаткаў. Ці, як апісаў гэта Трамп, “тэлефануюць і цалуюць у дупу”.
    Як новыя тарыфы ўплываюць на сусветную эканоміку і ці прынясуць яны карысць хаця б ЗША? Чым пагражае Беларусі гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША і ці здолее на ёй зарабіць Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    56 min
  • Лявон Вольскі: сёння наша часовая ідэя гучыць так — перачакаць і перамагчы!
    10 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — франтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля, мастак, пісьменнік Лявон Вольскі.
    Мы апынуліся ў эпіцэнтры вайны. І гэта не толькі рэальная вайна, якая ідзе ва Украіне, дзе ў тым ліку гінуць і беларусы. Сапраўдную вайну на вынішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага вядзе і Лукашэнка. Адначасова мы мусім супрацьстаяць “рускаму свету”, які таксама наш вораг. І хоць імперская Расія стала на шлях развалу, што прывядзе і да аслаблення лукашэнкаўскага рэжыму, да перамогі далёка. І мы мусім сканцэнтравацца на тым, каб выжыць і перамагчы ў гэтай вайне дабра і зла, перакананы Лявон Вольскі.
    Пра тое, ці з’яўляецца беларускі народ нацыяй і чаму беларусы так мала цікавяцца сваім, чаму без мовы Беларусь не захаваць і як перамагчы ў супрацьстаянні з “рускім светам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лявонам Вольскім.
    59 min
  • Аляксандр Паршанкоў. Чым жыве КР пасля знікнення Мельнікавай і ці не час ёй самараспусціцца
    Вясна 2025 года стала для Каардынацыйнай рады і яе чальцоў сапраўдным часам выпрабаванняў і турбулентнасці. Спачатку знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава, потым выявілася, што былі спампаваныя ўнутраныя дакументы КР, пачаліся спрэчкі наконт неабходнасці праверкі ўсёй КР на паліграфе… І гэта на фоне ўсеагульнай страты даверу да гэтай структуры і заклікаў самараспусціцца.
    Як знікненне Мельнікавай адбілася на ўнутранай атмасферы ў Каардынацыйнай радзе і якія пагрозы гэта нясе? Ці дапаможа аднавіць давер праходжанне чальцамі КР (а можа, і не толькі гэтай структуры) паліграфа? Ці здольныя профільныя камісіі працаваць у такой сітуацыі і як КР здольная дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў
    42 min
  • Генадзь Манько. Ці здольны паліграф выявіць усіх агентаў КДБ і ФСБ у дэмсілах
    Беларускія дэмакратычныя сілы пачалі ўсур’ёз разглядаць пытанне “фармавання міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў”. Гаворка, безумоўна, ідзе не пра тое, што дэмсілы будуць такія сілы фармаваць, а (пакуль) выключна пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у складзе нацыянальных армій краін ЕС і NATO. Ці для пачатку ў тым жа Замежным легіёне. Але пакуль “сілавы блок” дэмсіл не здольны дамагчыся ўхвалення абавязковай працэдуры праходжання паліграфа хаця б для чальцоў Каардынацыйнай рады…
    Ці своечасовая прапанова пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у арміях ЕС і NATO і ці ёсць з каго тыя падраздзяленні фармаваць? Якія функцыі меркавана будуць у такіх падраздзяленняў і пры чым тут вызваленне Беларусі? Чаму КР супраціўляецца праверцы сваіх чальцоў на паліграфе і што гэта дасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.
    52 min
  • Павел Усаў. Буксаванне перамоваў па Украіне і фініш “Новай Беларусі”
    Абмяркоўваем актуальныя палітычныя падзеі ў штотыднёвай размове з палітолагам Паўлам Усавым.
    Дональд Трамп, што абяцаў свету падпісаць мірныя перамовы па Украіне, літаральна за суткі сеў у лужыну — Пуцін не чуе яго пагроз і далей адцягвае пытанне прыпынення агню. Сацыёлаг Рыгор Астапеня і эканаміст Дзмітрый Крук напісалі праграмны тэкст аб смерці праекта “Новая Беларусь”. Беларусы не дачакаюцца дэмакратычнай будучыні краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве?
    Нявестка Лукашэнкі абышла санкцыі Еўрасаюза праз лобі Славакіі. Няўжо ўсё гэта сведчыць пра слабасць сённяшняй дэмакратыі? На гэтыя і іншыя пытанні паразмаўляем з палітолагам і сябрам руху “Вольная Беларусь” Паўлам Усавым.
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners