euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Як свет адкажа Трампу на "пазбаўленне ад нахлебнікаў"
    Дональд Трамп канчаткова пазбавіўся ад “нахлебнікаў”, аб’явіўшы гандлёвую вайну ўсяму свету. Эксперты кажуць, што ад гэтага кроку найбольш пацерпяць самі амерыканцы, але ў Вашынгтоне лічаць, што Амерыка такім чынам “зноў стане вялікай”.
    Як гандлёвая вайна ЗША паўплывае на сусветную палітыку, чаму Трамп пачаў злавацца на Пуціна, каму дастанецца Грэнландыя,чаму ў Беларусь больш не прыязджае Крыс Сміт (ці прыязджае?) і як ставіцца да скандалаў у дэмсілах — у 13:00 па Мінску размаўляем пра гэта ды іншае з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    31 min
  • Валерый Кавалеўскі. Канспіралогія вакол Мельнікавай і паліграф для Ціханоўскай?
    Знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады выклікала шмат канспіралогіі — ад "пайшла за вечаровым сонцам разам з грашыма ад донараў" да "вывезлі на пасольскіх машынах", "хаваюць у Беларусі" або "здарылася нешта жудаснае".
    Людзі, якія падазраюць Анжаліку Мельнікаву ў выкраданні грошай, задаюцца пытаннем: дык хто ж прадстаўляе дэмакратычныя сілы Беларусі? Дзе гарантыі бяспекі?
    2 красавіка, размаўляючы з Еўрарадыё, прадстаўнік арганізацыі экс-сілавікоў BELPOL Уладзімір Жыгар расказаў, што прапаноўваў сябрам КР прайсці паліграф, але тыя адмовіліся. У сваю чаргу выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў адказаў, што паліграф не працуе, ды і наогул яго не праходзілі ні Святлана Ціханоўская, ні Павел Латушка.
    Тым часам Ціханоўская робіць некалькі цікавых заяваў у інтэрв'ю Euronews, а ў Беларусі Лукашэнка збірае генералаў на паседжанне Савета бяспекі.
    Падрабязней пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    56 min
  • Рэвалюцыя як правакацыя: ці прывядуць правакацыі рэжыму да рэвалюцыі
    Сітуацыя са знікненнем спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай спарадзіла новую хвалю ўсеагульнага падазрэння і пошукаў у сваім асяродку “агентуры і маргінэсу”. А калі да тэмы знікнення дадалася тэма грошай, якія нібыта таксама зніклі (хаця дакладна не вядома, ці былі яны ўвогуле), то фантазія і канспіралогія беларускага грамадства сталі нястрымнымі. Пры словах “КДБ” і “грошы” ўжо практычна забыліся на лёс Мельнікавай і яе дачок і на тое, якія пагрозы ўся гэта сітуацыя нясе беларусам замежжа.
    Пра што сведчыць сітуацыя са знікненнем Анжалікі Мельнікавай і рэакцыя грамадскасці на гэтае знікненне? Ці сапраўды інфармацыя, якой яна валодала як спікерка КР і сябра каманды НАУ, можа нанесці ўдар па гэтых структурах? Ці здольныя правакацыі, якія ладзіць рэжым, прывесці да кансалідацыі беларускага грамадства і новай рэвалюцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    51 min
  • Здрада, грошы, дзеці: як сацсеткі і СМІ адрэагавалі на знікненне Мельнікавай?
    У Беларусі ў спіс забароненай літаратуры трапілі творы Бакмана. Шмат каго гэта шакавала, але ж рэжым апошнім часам увогуле вельмі актыўна забараняе раманы для падлеткаў пра булінг і адносіны. Але, як паказвае жыццё, і беларускае грамадства не далёка адышло ў пытанні прыняцця нечага новага і адрознага ад патрыярхальнага лукашэнкаўскага рэжыму. Сведчанне таму — рэакцыя і на зварот Насты Базар пра дапамогу, і на знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай.
    Чаму зварот Насты Базар і знікненне Анжалікі Мельнікавай выклікалі такую неадназначную рэакцыю пэўнай часткі грамадства? Ці гэта мы такія, ці агулам адносіны ў свеце да “левай павесткі” змяніліся? Чаму рэжым забараняе літаратуру для падлеткаў пра булінг і адносіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    40 min
  • Пра ВКЛ 2.0, літвінізм, здраднікаў беларушчыны і “Кніжны магістрат”
    Чым даўжэй мы знаходзімся ў эміграцыі, тым больш актуальнымі робяцца пытанні пра тое, як беларусам захаваць сябе. Мы вагаемся паміж жаданнем асімілявацца і прагай захаваць сваю беларускую ідэнтычнасць. Для гэтага ствараем ютуб-праекты, дзе расказваем пра гісторыю і культуру Беларусі, ладзім “Кніжныя магістраты”, святкуем Дзень Волі. І марым… Альбо не марым, а проста жывём у век пераменаў.
    Чаму не заўсёды добра жыць у часы пераменаў, а беларусам — дык асабліва? Ці не ператвараемся мы паволі, жывучы далёка ад Бацькаўшчыны, у здраднікаў сваёй беларускасці і як у захаванні ідэнтычнасці дапамогуць ютуб-праекты і “Кніжны магістрат”? Што такое “літвінізм”, ці ён існуе і як перамагчы расейшчыну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч
    45 min
  • “Краіна Беларусь”: як яна жыве за мяжой, што выдае і якія кнігі чытае
    З Беларусі, сярод іншых, вымушана з’ехала вялікая колькасць творчых людзей — паэтаў і празаікаў, гісторыкаў і філосафаў, даследчыкаў і этнографаў. Але пісаць вершы ці прозу, гістарычныя альбо этнаграфічныя даследаванні ды філасофскія трактаты яны не перасталі. Так, можна ўсё напісанае даносіць да чытача ў электронным выглядзе, але і аўтары, і прыхільнікі іх творчасці па-ранейшаму хочуць узяць у рукі папяровы носьбіт — кнігу. Ці займець каляндар па-беларуску на наступны год!
    Ці ёсць попыт за друкаваную прадукцыю па-беларуску і што найперш цікавіць чытача? Ці гатовы польскі рынак пусціць на сваю тэрыторыю беларускую кнігу? Як зацікавіць чытача беларускамоўнай кнігай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк
    36 min
  • Як спецслужбы дзейнічаюць за мяжой і як ім супрацьстаяць
    Рэжым Лукашэнкі не пакідае сваіх памкненняў дацягнуцца да ўсіх, хто выступае супраць яго, і пакараць тым ці іншым чынам. Задзейнічаюць і завочныя крымінальныя справы, і пазбаўленне маёмасці, і ціск на сваякоў. Але і спрабуюць дацягнуцца да тых, хто знаходзіцца за мяжой: дасылаюць пагрозы, “узломваюць” сацсеткі і тэлефоны, вярбуюць і намагаюцца дамагчыся дэпартацыі ў Беларусь.
    Чаму для рэжыму так важна дацягнуцца да тых, хто знаходзіцца ў эміграцыі, і якія сродкі для гэтага прымяняюцца? Ці не перабольшваюць магчымасці спецслужб Лукашэнкі і на што за мяжой яны здольныя? Што, паводле версіі BELPOL, найхутчэй здарылася з Мельнікавай і якія пагрозы яе знікненне нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    1 hr 3 min
  • Прызначэнне Караева ў Гродна, а Савіных — у ЛДПБ: якую гульню пачаў рэжым
    Былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў прызначаецца старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, а былы дыпламат і дэпутат-прызначэнец Савіных нечакана ўляпваецца ў партыю — становіцца намеснікам Гайдукевіча ў атрыманай апошнім у спадчыну ад бацькі ЛДПБ. Малаімаверна, што паміж гэтымі двума працаўладкаваннямі ёсць нешта агульнае, але самі па сабе яны цікавыя. Як і пераслед прарасійскіх актывістаў лукашэнкаўскімі сілавікамі. Да гэтага спісу варта дадаць і знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай…
    Што азначае прызначэнне Караева ў Гродна і чым так адметны гэты рэгіён Беларусі? Навошта былому дыпламату і “дэпутату” Савіных запісвацца ў партыю Гайдукевіча-малодшага і навошта рэжыму палохаць айчынных рускамірцаў суткамі? Ці была адэкватнай рэыкцыя беларускага грамадства на знікненне спікеркі КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners