euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Якімі будуць майнінгавыя фермы ў Беларусі і курс долара?
    Падчас сваёй "інаўгурацыі" Лукашэнка паабяцаў захаваць сацыяльна арыентаваную мадэль эканомікі і працягнуць барацьбу з карупцыяй. А таксама пацвердзіў арыенцір на рэалізацыю маштабнай праграмы даступнага арэнднага жылля.
    Тым часам у Магілёўскай вобласці рыхтуюць пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых ферм, пры гэтым курс долара ў Беларусі стаў ніжэйшым.
    Больш падрабязна пра тое, што адбываецца ў эканоміцы нашай краіны, размаўляем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    39 min
  • Алесь Юркойць: Беларусь нашай будучыні — гэта светлая краіна для ўсіх
    27 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — краязнавец, грамадскі дзеяч Алесь Юркойць.
    Чым часцей беларусы будуць жадаць адно аднаму “залацістага, яснага дня”, тым больш усмешак будзе на нашых тварах. І будзе больш жадання стварыць нешта пазітыўнае, што ўсіх будзе задавальняць. Беларуская дэмакратычная нацыянальная ідэя гатовая ўсіх прыгарнуць, яна не адштурхоўвае так, як ідэя лукашэнкаўскага рэжыму з турмой, вошамі і выгнаннем за мяжу нязгодных. Але толькі светлая і пазітыўная ідэя дасць нам нашу светлую Беларусь будучыні, перакананы Алесь Юркойць.
    Пра тое, як захаваць сябе і сваю беларускасць у выпрабаваннях рэпрэсій і эміграцыі, чаму беларусы дагэтуль не завяршылі сваё нацыябудаўніцтва і ці сапраўды ў нас “кароткі пантэон нацыянальных герояў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Юркойцем.
    1 hr 8 min
  • Боль і асалода беларускіх секс-вечарынак. Эфір з арганізатарам
    Перформанс-мастак Пан Лекс, які ладзіў секс-вечарынкі ў Мінску, пераехаў у Польшчу. Цяпер таямнічыя і відовішчныя мерапрыемствы, падчас якіх можна папрактыкавацца ў звязванні, лупцоўцы, фут-фетышы ці, напрыклад, гульнях з воскам, праходзяць у Варшаве.
    Мерапрыемствы закрытыя, але трапіць на іх можа кожны ахвочы, гатовы прыняць умовы гульні.
    Наколькі складана давалася арганізацыя вечарынак у Беларусі і што змянілася пасля пераезду? Ці ўплывае нацыянальнасць на сексуальную разняволенасць і ці такія беларусы сарамлівасці, як пра нас часам кажуць? Ці дапамагаюць лупцоўка і звязванне змагацца з трывогай і як рэагуюць блізкія арганізатараў і ўдзельнікаў на іх зацікаўленні?
    Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з самім Панам Лексам.
    39 min
  • Аксана Акуневіч. Бан на смартфоны і толькі выдатныя паводзіны. Як справы ў школе?
    Пакуль дзеці скардзяцца на высокую нагрузку ў школах і абавязак наведваць "непатрэбныя" прадметы (асабліва ў старэйшых класах), чыноўнікі прыдумляюць, як бы яшчэ натхніць маладое пакаленне атрымліваць новыя веды.
    Варыянтаў — мора.
    Напрыклад, ужо ў бягучым годзе школьнікаў з нездавальняючымі паводзінамі ў базавай школе могуць не дапусціць да здачы іспытаў у старэйшыя класы гімназіі і нават сярэдняй школы.
    Акрамя таго, ходзяць чуткі, што ў школах абмяжуюць выкарыстанне смартфонаў.
    Падрабязней пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з настаўніцай, а таксама заснавальніцай афіцыйнай беларускамоўнай школы ў Грузіі Аксанай Акуневіч.
    49 min
  • Рыгор Ніжнікаў. Пра Украіну, Еўропу, Грэнландыю і пагрозу з Расіі
    Перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША, Расіі і Украіны працягваюцца, але вынік апошняга раўнда застаўся не агучаным. Так, нейкія агульныя словы прагучалі, пра канструктыўнасць ці нешта такое… Карацей, дэлегацыі ЗША і Расіі “сядзелі на перамовах 12 гадзін, усё ўзгаднілі, але не змаглі прыняць сумеснай заявы праз пазіцыю Украіны”. Магчыма, таму, што ўзгаднілі тое, што не задавальняе Украіну. У той жа час у Еўропе, якую пакінулі на гэтым этапе за дужкамі перамоў, абмяркоўваюць рост пагрозы для краін ЕС з боку Расіі і, насуперак меркаванню Уолтца, не імкнуцца верыць абяцанням Пуціна пра ненапад на Еўропу.
    Якія вынікі на сёння ў перамовах паміж ЗША, Расіяй і Украінай і ці сапраўды ЗША стаіць на пазіцыях Крамля? Ці сапраўды ў ЕС асцерагаюцца хуткага гарачага канфлікту з Расіяй і чаму еўрапейцы адмаўляюцца верыць абяцанням Пуціна? Якое месца ў супрацьстаянні Еўропы і Расіі адводзіцца Беларусі і што мяняе “інаўгурацыя” Лукашэнкі ў стаўленні да яго на Захадзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў
    45 min
  • Павел Усаў. Лукашэнка “самаінаўгураваўся”: што гэта змяніла для беларусаў і Беларусі
    У адрозненне ад 2020 года з яго падпольнай інаўгурацыяй, калі нават запрошаныя госці дакладна не ведалі, куды і чаго іх вязуць, інаўгурацыю ў годзе 2025-м правялі пафасна: з вялікай колькасцю гасцей, урачыстым праездам па праспекце, з натоўпамі бюджэтнікаў і БРСМаўцаў, прывезенымі для дэманстрацыі народнай любові “ўсенародна абранаму” пасярод працоўнага дня і трансляцыяй усяго пералічанага на ўсіх тэлеканалах. Такое ўражанне, што нарэшце галоўны герой, дзеля якога ўсё і рабілася, паверыў у сваю перамогу над пратэстамі 2020 года…
    Пра што сведчыць пафаснасць мерапрыемства і ці дасягнулі арганізатары пастаўленых мэтаў? Ці варта чакаць, што цяпер пачнецца перазагрузка адносінаў паміж Захадам і лукашэнкаўскім рэжымам? Якое месца ў супрацьстаянні Еўропы і Расіі адводзіцца Беларусі і ці чакаць пачатку вялікай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    48 min
  • Аляксандр Мілінкевіч. Дзень Волі: чаму Лукашэнка так ненавідзіць гэтае свята і баіцца яго
    Ад самага пачатку панавання Лукашэнкі святкаванне беларусамі Дня Волі сустракала шалёны супраціў рэжыму. Разганяць шэсце ў гэты дзень і затрымліваць людзей пачалі ўжо ў 1996 годзе — калі беларусы ўпершыню зладзілі масавае шэсце ў Мінску з нагоды свята. І так працягвалася штогод. Выключэннем стаў 2018 год, калі быў атрыманы дазвол на арганізацыю святочнага канцэрта каля Тэатра оперы і балета. Што праўда, кропкавыя затрыманні па-за межамі агароджанай пляцоўкі ўсё адно былі і ў той год. А ў 2025 годзе Лукашэнка ўвогуле 25 сакавіка прызначыў сваю “інаўгурацыю”…
    Чым для беларусаў адметны дзень 25 сакавіка і чаму лукашэнкаўскі рэжым так ненавідзіць гэтае свята? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “адабраць” у беларусаў Дзень Волі і што мяняе для дэмсіл гэтая “інаўгурацыя”? Ці варта дэмсілам усур’ёз заняцца зменамі ў сваёй стратэгіі і ці гатовы Захад змяніць сваё стаўленне да рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
    1 hr 14 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners