euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анатоль Лябедзька. Ці могуць беларускія дэмсілы дапамагчы Украіне ў вайне супраць Расіі
    У той час, як Трамп спрабуе наладзіць перамовы з Расіяй і Украінай па дасягненні міру, беларусы скардзяцца на праблемы з легалізацыяй ва Украіне (добраахвотнікі ў тым ліку), а беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў пад рулямі аўтаматаў размяркоўваюць па не імі абраных падраздзяленнях УСУ, у Кіеве ладзіцца круглы стол “Беларуска-ўкраінскія адносіны: выклікі і магчымасці”. Прайшоў ён 20 сакавіка, а ад беларускіх дэмакратычных сіл у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўніцы Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева і Таццяна Мартынава, ад Аб’яднанага пераходнага кабінета — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўнік апарата АПК Валерый Мацкевіч. Офіс Святланы Ціханоўскай быў прадстаўлены Анатолем Лябедзькам. Які, паводле яго слоў, паралельна сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком. Адметна, што ўкраінскі бок нічога пра гэтую сустрэчу не паведамляе…
    З чыёй ініцыятывы праводзіўся круглы стол у Кіеве і якая яго была асноўная мэта? Ці падымаліся на ім актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў ва Украіне і сітуацыі з беларускімі добраахвотнікамі, пра якія паведамлялі людзі, нібыта знаёмыя з сітуацыяй? Што абмяркоўвалася падчас сустрэчы з Падаляком? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
    53 min
  • Міхал Патоцкі. Ці ўратуюць Еўропу міны на мяжы з Беларуссю ад агрэсіі Пуціна
    Польшча паставіць міны на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта заявіў міністр абароны Павел Бэйда. Здавалася б, на фоне заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што перамовы з Расіяй наконт спынення агню, а ў перспектыве — і вайны, ва Украіне ідуць паспяхова, такія намеры Польшчы выглядаюць дзіўна. Дый Лукашэнка ж паабяцаў, што з тэрыторыі Беларусі ніякія салдаты нікуды не пойдуць, танкі не паедуць і ракеты не паляцяць.
    Чаму ў Польшчы не вераць у міралюбства Лукашэнкі і ці не перабольшваюць у Варшаве пагрозу? Як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй і ці здольныя краіны ЕС кансалідавацца? Якія змены міграцыйнага заканадаўства назіраюцца ў Еўропе і ці чакаць беларусам пагаршэння ў гэтым кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
    43 min
  • Валерый Кавалеўскі. Навошта Трампу беларускія палітвязні і ці суверэнная яшчэ Беларусь
    Пасля візіту ў Мінск прадстаўніка Дзярждэпа ЗША Крыса Сміта, які вывез з Беларусі трох “памілаваных” палітвязняў, мінула ўжо даволі шмат часу. Але анансаваных пасля той паездкі ў Мінск новых вызваленняў больш не было, дый пра перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам таксама ніякай інфармацыі не з’яўляецца. Больш за тое, паводле звестак праваабаронцаў, пасля таго візіту амерыканскага прадстаўніка рэпрэсіі ў Беларусі толькі ўзмацніліся. А еўрапейскія палітыкі гатоўнасці да дыялогу з Лукашэнкам як не выказвалі, так і сёння не дэманструюць.
    Пра што сведчыць адсутнасць новай інфармацыі пра кантакты паміж Мінскам і Вашынгтонам і чаму рэжым перастаў вызваляць палітвязняў? Чым Трампу мог быць цікавы Лукашэнка і навошта яму клапаціцца пра вызваленне палітвязняў? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да прапаноў пачаць размаўляць з Мінскам і хто можа прадстаўляць беларускія інтарэсы падчас перамоў па Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім.
    52 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Пра візы, міжнародную абарону, разводы, суды і легалізацыю
    Эміграцыя ставіць перад людзьмі пытанні, якія падаюцца ім невырашальнымі, але часам яны проста не ведаюць, як да іх вырашэння падысці, бо не ведаюць нюансаў мясцовага заканадаўства. Паводле якога, да прыкладу, пытанне запрашэння на візу для сваякоў вырашаецца лёгка. Дый на ініцыятараў булінгу вашых дзяцей у школах можна знайсці законныя сродкі ўздзеяння, і з легалізацыяй разабрацца. Наша праграма таксама ў гэтым дапаможа.
    Як вырашыць пытанні візаў для сваякоў, калі вы маеце міжнародную абарону? Што рабіць, калі ваша дзіця становіцца аб’ектам булінгу ў школе альбо ліцэі? Як змяняецца міграцыйнае заканадаўства ў Польшчы (і іншых краінах ЕС) і як падзяліць уласнасць, калі вы за мяжой і вырашылі скасаваць брак? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    51 min
  • Дар'я Афанасьева. Чаму ў беларускіх турмах зводзяць жанчын са свету?
    Лаўрэатка нямецкай жаночай прэміі імя Ганны Кляйн, фемактывістка і палітвязынка Дар'я Афанасьева называе ўсё, што адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі, феміцыдам. Яе словы пацвярджаюцца нядаўнім дакладам праваабаронцаў з "Вясны", выснова якога — рэжым зводзіць зняволеных жанчын са свету.
    У чым гэта праяўляецца? Ці магчыма абараніць свае працы за кратамі? Навошта рэжыму прэс-атрады і як ён выхоўвае мізагінію сярод зняволеных?
    42 min
  • Русціс Камунтавічус: Думаць Беларусь — гэта місія і нацыянальная ідэя беларусаў
    20 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius).
    Мы, нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, маем супольную гісторыю, але ж і моцныя адрозненні — беларусы, літоўцы і палякі. Кожны ў выніку абраў свой шлях нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва і тыя падмуркі, на якіх гэтае будаўніцтва ажыццяўляць. І калі літоўскі шлях нацыябудаўніцтва грунтуецца на мове, то ў беларусаў ён у тым, каб быць у няспынным пошуку адказаў на адвечныя пытанні: хто мы, адкуль і куды рухаемся. І ў гэтай нацыянальнай нявызначанасці, у гэтым адвечным пошуку свайго шляху і ёсць адметнасць ды непаўторнасць беларускай нацыі, перакананы Русціс Камунтавічус.
    Пра тое, як нам дзяліць з літоўцамі “Пагоню”, чаму літоўцы так баяцца беларусаў і ў чым сіла беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Русцісам Камунтавічусам.
    1 hr 17 min
  • Кацярына Дзяйкала. Пра беларускіх камбатантаў, перамовы па Украіне і КР
    Вайна ва Украіне закранае і Беларусь. На яе тэрыторыі баявыя дзеянні не вядуцца і беларускія вайскоўцы ў гэтай вайне ўдзелу не бяруць, але (у тым ліку і дзякуючы Лукашэнку) гэтая вайна нашу краіну закранае. Адпаведна, і перамовы пра будучы мір мусяць улічваць інтарэсы Беларусі. Вось толькі за стол перамоў прадстаўнікоў Беларусі не запрашаюць і беларускія інтарэсы бярэцца прадстаўляць… Пуцін. На фоне падрыхтоўкі да мірных перамоў беларускія дэмсілы падрыхтавалі зварот да ўладаў Украіны з заклікам унесці ў спіс на абмен ваеннапалоннымі і беларускіх камбатантаў.
    Як з беларускага гледзішча мусіць працаваць формула “Нічога пра Беларусь без Беларусі” і ці магчыма гэта ў выпадку перамоў па Украіне? Ці адпавядае нормам міжнароднага права і беларускім інтарэсам тое, што іх будзе прадстаўляць на перамовах Пуцін? Што не так са зваротам беларускіх дэмсіл да ўладаў Украіны наконт беларускіх камбатантаў? Калі чакаць пачатку перамоў Мінска з Токіа і грамадзянін якой краіны стане новым закладнікам лукашэнкаўскага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.
    37 min
  • Павел Усаў. ЗША-Расія: дамовіліся працягваць дамаўляцца і арганізаваць хакейны матч
    Доўгачаканая тэлефонная размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным адбылася і цягнулася 2.5 гадзіны. Але скончылася чакана: бакі дамовіліся працягваць дамаўляцца і шукаць шляхі вырашэння “ваеннага канфлікта ва Украіне”. Калі казаць пра канкрэтныя дамоўленасці, то, выглядае, гэта тычыцца толькі абмена ваеннапалоннымі. На ўсё астатняе Пуцін адказваў нешта ў стылі “мы гатовыя, але”… і гэта тычыцца не толькі прапановы па прыпыненні агню на 30 дзён, але і ўсіх астатніх прапаноў. Нават наконт правядзення хакейнага матчу ЗША — Расія… А вось у Германіі, наадварот, было прынятае канкрэтнае рашэнне: зняць абмежаванні на ваенныя выдаткі.
    Ці можна казаць хаця б пра нейкі поспех на шляху да спынення вайны ва Украіне ад тэлефоннай размовы паміж Трампам і Пуціным? Ці пойдзе Трамп на выкананне ўмоў і патрабаванняў, якія агучыў Пуцін? Як у гэтай сітуацыі павядуць сябе краіны ЕС і ці пагодзяцца яны на ўмовы Пуціна? Калі чакаць пачатку перамоў Мінска з Токіа і грамадзянін якой краіны стане новым закладнікам лукашэнкаўскага рэжыму? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners