euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Жыгар. Ці дапамогуць ціск на рэжым і санкцыі вызваленню палітвязняў
    Спачатку інфармацыя пра нібыта пачатак перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, вынікам якіх можа стаць вызвалення палітвязняў, а потым распачатыя з ініцыятывы Трампа перамоўныя працэсы адносна спынення вайны ва Украіне ўзмацнілі пазіцыі прыхільнікаў ідэі аднаўлення зносінаў паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі і пашырылі шэрагі гэтых прыхільнікаў. Маўляў, калі з’явілася магчымасць вызваліць людзей з-за кратаў наўзамен за “замарозку” санкцый ці вяртанне амбасадараў заходніх краін у Мінск, то трэба гэтым карыстацца. Бо раптам Трамп здыме санкцыі ў межах пагаднення аб міры ва Украіне — і знікне магчымасць гандлявацца з Лукашэнкам.
    Ці не час адмовіцца ад стратэгіі ціску на рэжым і які вынік гэты ціск даў за гады яго ўжывання? Якім чынам наяўнасць ці адсутнасць ціску ўплывае на працэсы вызвалення палітвязняў? Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі маюць санкцыі і як супрацьстаяць лукашэнкаўскай агентуры за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    55 min
  • Юлія Юхно. Беларуская Італія: што ведаюць італьянскія палітыкі пра Беларусь
    Працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Італію праходзіў з 3 да 6 сакавіка. За гэты час яна мела не толькі шэраг сустрэч на найвышэйшым узроўні, але і сустракалася з беларусамі мясцовых дыяспар, удзельнічала ў івэнтах, слуханнях і сустрэчах з парламентарыямі. Ушанавала памяць беларусаў, якія змагаліся за свабоду Італіі… Карацей, дні былі вельмі насычаныя. А за гэтай насычанасцю стаяла праца не толькі (а можа, і не столькі) прадстаўнікоў Офіса Ціханоўскай, колькі Народнай амбасады Італіі.
    Якія чаканні былі ад візіту Ціханоўскай у Італію і якія першасныя мэты гэты візіт меў? З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца падчас арганізацыі сустрэч і мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай? Ці ёсць цікавасць да Беларусі сярод палітыкаў і шараговых грамадзян Італіі і з якімі праблемамі ў гэтай краіне сутыкаюцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно
    46 min
  • Аляксандр Кныровіч. Хто горшы менеджар — Маск ці Турчын з Галоўчанкам?
    Ілан Маск псуе лёс ЗША, перакананы блогер Аляксандр Кныровіч. Больш за тое, гэта адаб'ецца і на беларускай "стабільнасці", якой і так прадказваюць не найлепшыя часы не толькі праз гандлёвую вайну ЗША з усім светам, але і з прыходам у Нацбанк Рамана Галоўчанкі, а ў прэм'еры — Аляксандра Турчына.
    Пра гэтую ўзаемасувязь, а таксама пра катастрафічнае падзенне экспарту беларускіх тавараў у Расію, лінію новага ўрада
    43 min
  • Дарогу маладым: ці здольны “новы ўрад” Лукашэнкі “браць на сябе адказнасць”?
    Фармаванне “ўрада” Лукашэнкам скончылася. Тыя, каму гэты працэс быў цікавы, адзначылі практычна поўную адсутнасць нейкіх новых альбо маладых твараў у гэтым так званым “кіраўнічым кулаку”. Каму працэс фармавання “неінаўгураваным кіраўніком” свайго ўрада быў нецікавы, для таго ўсё ўвогуле прайшло незаўважна. Ну, нехта там перасеў з аднаго крэсла ў іншае, кагосьці (старшыню Нацбанка Калаўра) адправілі на пенсію, але прозвішчы міністраў большасці беларусаў мала што кажуць, дый яны ўжо абвясцілі праз новага прэм’ера, што ніякіх зменаў у “курсе” не будзе. Гарантавана.
    Якія чаканні ад новага ўрада і ці варта разлічваць на змены ў эканамічнай палітыцы? Як адбываецца фармаванне спісу на “павышэнне” і ці ёсць праўда ў словах пра “кароткую лаву запасных у Лукашэнкі”? Чаму Лукашэнка кожны раз заклікае чыноўнікаў браць на сябе больш адказнасці і ініцыятывы і што чыноўнікам перашкаджае гэта рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
    47 min
  • Алег Гарбуз: Мая нацыянальная ідэя простая — не саромецца быць беларусам!
    Мы мусім прадставіць беларусам такіх беларусаў, якімі б нам было цікава быць, якімі было б прыстойна быць, якімі б нам усім хацелася быць. Паказаць тыя рысы беларускасці, якія б нам хацелася мець. Гэта задача і для актораў тэатра, і для пісьменнікаў, і для гісторыкаў. Каб разам данесці да беларусаў, што быць беларусам — гэта проста шыкоўна і зайздросна! І разам мы некалі здолеем гэта зрабіць, перакананы Алег Гарбуз.
    Пра тое, як жыве ў эміграцыі беларуская культура і ці ёсць у яе будучыня, як нам не забыцца на свае карані і чаму быць беларусам — гэта вялікі гонар, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Гарбузам.
    57 min
  • Хрысціна Дарапей. Чаго беларусам чакаць ад новага ўрада Германіі
    Не толькі ў ЗША змянілася кіраўніцтва і змянілася замежная палітыка. Прычым так радыкальна, што гэта стала непрыемным шокам для вялікай колькасці праграм і ініцыятыў, якія ЗША шмат гадоў падтрымлівалі. Выбары прайшлі і ў Германіі. І не выключана, што там таксама пачнуць змяняць падыходы як да міграцыйнай палітыкі, так і да палітыкі падтрымкі розных праектаў.
    Ці варта чакаць беларускай дыяспары ў Германіі зменаў, якія могуць яе закрануць? Як можа змяніцца стаўленне да ўцекачоў, у тым ліку з Беларусі, і іх легалізацыі на фоне росту антыіміграцыйных настрояў? Чым найперш сёння займаецца згуртаванне беларусаў Германіі Razam і ці застаецца актыўнай дыяспара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners