euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Перамогі Трампа: ці не час беларусам адмаўляцца ад долара
    У Беларусі Лукашэнка, не прайшоўшы працэдуру “інаўгурацыі”, ужо скончыў фармаванне свайго новага/старога ўрада. На пасаду прэм’ер-міністра прызначаны Турчын, які адразу заявіў, што ніякай змены эканамічнай стратэгіі не будзе, а ў крэсла старшыні Нацбанка “бясшоўна” перасеў былы прэм’ер Галоўчанка. Усё гэта адбываецца на фоне базавай інфляцыі ў лютым на 5,8% і росту цэн… на ўсё. У гэты ж час геніяльная стратэгія эканамічных войнаў амаль з усімі прывяла да абвалу фондавага рынку ў ЗША, а акцыі кампаніі Tesla ўпалі больш чым на 15%. І не толькі гэтага прыхільніка Трампа гэта закранула.
    Ці варта разлічваць, што новы лукашэнкаўскі ўрад возьме курс на лібералізацыю і што сілавікоў паволі прыбіраюць з кіраўнічых пасадаў? Як сітуацыя на фондавых рынках ЗША і ў свеце паўплывае на эканоміку Беларусі і ці не час беларусам адмаўляцца ад долара? Ці можна казаць, што кампаніям Маска і іншых пагражае банкруцтва? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    51 min
  • Аляксандр Фрыдман. Мір для Украіны, анексія для Беларусі: чым небяспечны мір на ўмовах Масквы?
    Калі раней эксперты часцяком разважалі пра тое, ці уцягнуць Пуцін і Лукашэнка Беларусь і беларусаў у вайну ва Украіне, то цяпер развагі ідуць на іншым узроўні: ці не стане Беларусь суцяшальным прызам для Расіі па выніку мірнай дамовы, да якой схіляе Маскву і Кіеў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Але такое развіццё сітуацыі прывядзе не толькі да канчатковай страты суверэнітэту Беларуссю, але і да стварэння падвышанай пагрозы для Украіны і краін ЕС з тэрыторыі “беларускага балкона”…
    Якія чаканні ў еўрапейскіх палітыкаў адносна вынікаў перамоў па дасягненні міра ва Украіне і ці не будзе гэта мір на ўмовах Пуціна? Як краіны ЕС рыхтуюцца да пашырэння дапамогі Украіне і ці ўспрымаюць шараговыя еўрапейцы ўсур’ёз пагрозу з боку Расіі? Чым кіруецца Трамп, схіляючы Украіну да капітуляцыі, і што ў выніку такога міра чакае Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Міхась Мацкевіч. З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ў Літве
    Літва ўжо пяты год застаецца месцам прыцягнення палітычнай эміграцыі з Беларусі. Але на фоне вайны і цеснай супрацы рэжыму Лукашэнкі з Пуціным становішча беларускай дыяспары ў краіне пагоршылася. Людзі ўсё часцей скардзяцца на праблемы з легалізацыяй, цяжкасці з вывучэннем мовы, складанасці з вядзеннем бізнесу і аплатай падаткаў.
    З якімі выклікамі сёння сутыкаюцца беларусы Літвы? Наколькі літоўскія палітыкі і грамадства гатовыя сёння вырашаць праблемы мігрантаў? Чаму штучнае пытанне “ліцвінізму” з задаваленнем падхопліваюць мясцовыя ультправыя? Чаму беларускі бізнес паціху рэлакуецца з краіны?
    На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажа грамадскі актывіст і жыхар Вільні Міхась Мацкевіч.
    40 min
  • Павал Сакурэц і Сяржук Доўгушаў. Беларускі свет: ці гатовыя беларусы грашыма падтрымліваць сваіх?
    Паводле польскага падатковага заканадаўства, кожны падаткаплацельшчык можа 1.5% са сваіх (ужо вылічаных) падаткаў накіраваць на патрэбы недзяржаўных некамерцыйных ініцыятыў. І беларусам прапаноўваецца абіраць для такой падтрымкі беларускія НДА, зарэгістраваныя ў Польшчы. Але такіх беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце шмат, але падатковае заканадаўства ў краінах розніцца. І, да прыкладу, беларусам Мінеапаліса, якія набылі памяшкання пад беларускую прастору, даводзіцца шукаць іншыя шляхі для атрымання падтрымкі. І дзеля гэтага яны запусціцлі адмысловую петыцыю.
    У якіх умовах даводзіцца працаваць беларускім ініцыятывам за мяжой і з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца? Ці адрозніваецца сітуацыя з падтрымкай беларускіх НДА у Еўропе і ЗША? Чаму важна падтрымліваць сваіх і ці гатовыя беларусы фінансаваць беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.org (Мінеапаліс, ЗША), сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц і спявак, заснавальнік “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў
    38 min
  • Яўген Магда. Як мір ва Украіне на ўмовах Трампа паўплывае на лёс Беларусі
    У Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і Украінай наконт дасягнення міра ва Украіне. Хтосьці адпачатку казаў пра немагчымасць дасягнення хоць нейкага мірнага пагаднення з Расіяй, хтосьці лічыць усё, што адбываецца, нармальным перамоўным працэсам. Не толькі ў ЗША ёсць намер спыніць вайну ва Украіне. Думаюць пра тое, як спыніць расійскую агрэсію, і ў Еўропе. І наконт гэтых працэсаў меркаванні таксама розныя: ад пазітыўных да рэзка негатыўных.
    Ці варта спадзявацца, што перамовы, якія ініцыяваў Трамп, прывядуць да спынення вайны і ці не будзе гэта мір на ўмовах Пуціна? Як падпісанне дамовы аб рэдказямельных металах звязаная з гарантыямі бяспекі і хто гэтыя гарантыі можа Украіне даць? Чым кіруецца Трамп, схіляючы Украіну да капітуляцыі, і што ў выніку такога міра чакае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    43 min
  • “Кіроўны кулак” ці лібералізацыя: да чаго рыхтавацца беларусам
    Пасля непрацяглых роздумаў Лукашэнка прызначыў Аляксандра Турчына прэм’ерам Беларусі. А цяпер ужо былы прэм’ер Галоўчанка стаў старшынёй Нацбанка. Прапагандысты гэтае рашэнне назвалі фармаваннем абяцанага “кіроўнага кулака ў эканоміцы”, іншыя пабачылі ў гэтым (таксама абяцанае) амаладжэнне кіраўнічай вертыкалі ўлады. А асабліва ўважлівыя нават разгледзелі прыкметы магчымай “лібералізацыі”… Не выключана, што разлічанай на пэўную супрацу з ЗША і з перспектывай выхаду з-пад амерыканскіх санкцый.
    Ці варта разлічваць, што рэжым наважыцца на нейкую лібералізацыю хаця б у эканоміцы? Ці дапаможа пацяпленне адносінаў паміж Мінскам і ЗША ўратаваць суверэнітэт Беларусі? Чаму немагчымыя перамовы з удзелам ЗША, Украіны і Расіі ў Мінску і на якое ўвогуле месца Мінску на гэтых перамовах можна разлічваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 6 min
  • Пра эміграцыю — праз казку
    Беларуская артыстка Святлана Бень і берлінская мастачка Ліна Хесэ падрыхтавалі да выдання кнігу для дзяцей і дарослых пад назвай “Беспрацоўнае дрэва”. Гэта гісторыя дрэва, якое ўсё сваё расліннае жыццё адказна працавала дрэвам у парку, але праз бздуры начальства мусіла пакінуць працу і радзіму і выправіцца ў дарогу.
    Выдавецтва “Мяне няма”, якое цяпер збірае замовы, каб надрукаваць наклад кнігі, папярэджвае, што гэта будзе нетыповае для яго выданне. Бо ў кнізе — мала словаў і шмат карцінак. Мала старонак, але шмат сэнсаў і эмоцый.
    25 min
  • Ці здольная Еўропа абараніць сябе ад Расіі без падтрымкі ЗША і без NATO
    Тое, як дзейнічае Трамп у дачыненні да Украіны, якія рашэнні прымае і якія заявы робіць, прымушае Еўропу задумацца над тым, што чакае краіны Еўрасаюза ў выпадку небяспекі. Пачаліся размовы не толькі пра тое, што Еўропе трэба навучыцца жыць без спадзеваў на дапамогу і падтрымку з боку ЗША, але і пра тое, што ЕС мусіць пачаць рэальна рыхтавацца да моманту, калі давядзецца абараняць сябе самім, не чакаючы падтрымкі з-за акіяна.
    Ці могуць выказванні альбо пэўныя рашэнні Трампа (ці Маска) прывесці да спынення супрацы паміж ЗША і ЕС на ваенным узроўні? Якія пагрозы ЕС нясе мірны план Трампа, што прадугледжвае спыненне агню ва Украіне, і ці здольная Еўропа мабілізавацца і замяніць дапамогу, якую ЗША аказвалі Украіне? Ці ёсць будучыня ў NATO і якую пазіцыю зойме ЕС у дачыненні да Лукашэнкі найбліжэйшым часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
    55 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners