euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ці па-хрысціянску Трамп імкнецца спыніць вайну ва Украіне
    Усё часцей з’яўляюцца навіны пра сумесныя мерапрыемствы, узаемныя візіты і гэтак далей паміж прадстаўнікамі царквы (найчасцей праваслаўнай) і лукашэнкаўскіх карных альбо вайсковых структур. То святары масава віншуюць міліцыянтаў з “днём міліцыі”, а ў Жыровічах служаць паніхіду па загінулых міліцыянтах, то карнікі ладзяць у царкоўных памяшканнях “патрыятычныя” шоу для дзяцей… Пералічваць можна доўга, але наўрад ці гэта ўсё сведчыць пра ўзрастанне рэлігійнасці сілавікоў. Хутчэй, пра мілітарызацыю царквы.
    Ці адпавядаюць канонам хрысціянства мілітарызацыя і міліцыянізацыя царквы і навошта гэта святарам? Якія адносіны сёння ў рэжыму Лукашэнкі з Ватыканам і чаго бакі спадзяюцца дасягнуць праз такую супрацу? Ці сапраўды свет стаміўся ад “левай павесткі” і якія пагрозы хрысціянству нясе правізм паводле Трампа? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    49 min
  • Ці здолее Украіна супрацьстаяць Расіі без ваеннай дапамогі ЗША
    Выглядае на тое, што Дональд Трамп у сваім імкненні любымі сродкамі, але дасягнуць падпісання мірнай дамовы паміж Украінай і Расіяй гатовы выкарыстощваць ціск і прымус. Што адметна, дзейнічае ён гэтым метадам чамусьці выключна ў дачыненні да Украіны: ужо спыненыя пастаўкі зброі, не перадаюцца звесткі выведкі, Уладзіміра Зяленскага настойліва падштурхоўваюць да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у краіне… У Еўропе пачалі абмяркоўваць магчымасць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але пакуль гэта толькі размовы. Затое Лукашэнка з новай сілай прасоўвае ідэю правядзення мірных перамоў у Мінску.
    Ці ёсць магчымасці ў Еўропы замяніць амерыканскую зброю ды іншую вайсковую падтрымку і ці адчуваецца ўжо ў УСУ вынік ад прынятага Трампам рашэння? Ці варта разлічваць на прысутнасць еўрапейскіх вайскоўцаў ва Украіне і ці гатовыя ўкраінцы да “міру” з Расіяй на ўмовах Трампа? Ці гатовыя ва Украіне прыняць Лукашэнку ў ролі міратворца, а Беларусь — як месца правядзення перамоў з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
    41 min
  • Калі сябры становяцца ворагамі: навошта Трамп сварыцца з ЕС і Канадай
    Усталяваны сусветны парадак руйнуецца проста на нашых вачах. І не толькі ў выніку нападу Расіі на суседнюю Украіну альбо росту ўплыву Кітая далёка за межамі яго рэгіёна. Пытанне ў замежнай палітыцы ЗША пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа. Які ўпарта і мэтанакіравана разбурае даўно напрацаваныя адносіны з саюзнікамі кшталту Канады, ЕС, Японіі, Вялікабрытаніі і гэтак далей. І гэтак жа ўпарта наладжвае адносіны з таталітарнай Расіяй і яе сатэлітам у выглядзе рэжыму Лукашэнкі.
    Ці можна казаць, што ў выніку дзеянняў Трампа разбураецца прывычны парадак адносінаў у свеце і якія пагрозы гэта нясе? Ці не саспеў гэты стары парадак да таго, каб сапраўды быць змененым і адпавядаць сучасным як эканамічным, так і ваенным выклікам? Салідарызуецца ці разваліцца ЕС пад ціскам ЗША і ці варта чакаць зняцця амерыканскіх санкцый з Расіі і Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    49 min
  • Ці здолее Лукашэнка пераканаць Трампа ў сваім міралюбстве
    Шмат разоў, пачынаючы з 2022 года, беларусы чулі словы пра “акно магчымасцяў”, якое адчыніцца для дэмакратызацыі Беларусі ў выніку перамогі Украіны ў вайне з расійскімі акупантамі. Таму рашэнні, прынятыя Трампам адносна ваеннай дапамогі Украіне, і асабліва скандальная сустрэча ў Белым доме прэзідэнтаў ЗША і Украіны выклікалі эмацыйную рэакцыю ў беларускім грамадстве і асабліва ў асяродку дэмсіл. Бо пазіцыя новага кіраўніцтва ЗША не прадугледжвае перамогі над Расіяй. Больш за тое, стала відавочна, што Вашынгтон вядзе непублічныя, але досыць інтэнсіўныя перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам.
    Якім чынам “мірныя” ініцыятывы Трампа закранаюць Беларусь і ці ёсць ўвогуле месца для Беларусі ў гэтых ініцыятывах? Ці не занадта рэзка дэмсілы, асабліва Павел Латушка, выступілі з асуджэннем палітыкі ЗША адносна замірэння Украіны і Расіі і ці здольная Еўропа кансалідавацца ў сённяшніх умовах? Ці магчымае правядзенне мірных перамоў на пляцоўцы Лукашэнкі і што чакае гаагскую ініцыятыву дэмсіл адносна прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    1 hr 10 min
  • Ці здолее Украіна супрацьстаяць Расіі без ваеннай дапамогі ЗША
    Выглядае на тое, што Дональд Трамп у сваім імкненні любымі сродкамі, але дасягнуць падпісання мірнай дамовы паміж Украінай і Расіяй гатовы выкарыстощваць ціск і прымус. Што адметна, дзейнічае ён гэтым метадам чамусьці выключна ў дачыненні да Украіны: ужо спыненыя пастаўкі зброі, не перадаюцца звесткі выведкі, Уладзіміра Зяленскага настойліва падштурхоўваюць да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у краіне… У Еўропе пачалі абмяркоўваць магчымасць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але пакуль гэта толькі размовы. Затое Лукашэнка з новай сілай прасоўвае ідэю правядзення мірных перамоў у Мінску.
    Ці ёсць магчымасці ў Еўропы замяніць амерыканскую зброю ды іншую вайсковую падтрымку і ці адчуваецца ўжо ў УСУ вынік ад прынятага Трампам рашэння? Ці варта разлічваць на прысутнасць еўрапейскіх вайскоўцаў ва Украіне і ці гатовыя ўкраінцы да “міру” з Расіяй на ўмовах Трампа? Ці гатовыя ва Украіне прыняць Лукашэнку ў ролі міратворца, а Беларусь — як месца правядзення перамоў з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
    41 min
  • Аляксей Кузьміч. Як прайшоў суд за перформанс у Парыжы
    Мінулай восенню мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч навёў шораху ў Парыжы. Беларус правёў у французскай сталіцы акцыю пад назвай “Асемяненне” — дамаляваўшы да Вандомскай калоны, усталяванай у гонар Напалеона I, два вялікія жоўтыя кругі. За гэты ўчынак беларуса адправілі ў дэпартацыйны цэнтр, а потым — пад хатні арышт. А надоечы адбылося першае паседжанне па яго судовай справе.
    Што суд вырашыў па справе Кузьміча? Як праходзіць жыццё ў Францыі? Ці мае поспех яго першая аўтабіяграфічная кніга “Транзітны дзённік”, выдадзеная беларускім выдавецтвам? На гэтыя і іншыя пытанні на ютуб-стрыме Еўрарадыё адкажа сам Аляксей Кузьміч.
    41 min
  • Крысціна Шыянок. Пра “шэнгенскія візы”, легалізацыю, дэпартацыю і салідарнасць
    Беларусы працягваюць з’язджаць з краіны як у выніку палітычнага пераследу, так і ў пошуках лепшага жыцця. Альбо праз нежаданне быць уцягнутымі лукашэнкаўскім рэжымам у дапамогу расійскай акупацыйнай арміі. Але за мяжой іх чакаюць праблемы, якіх насуперак чаканням так і не атрымалася канчаткова пазбавіцца: праблемы з легалізацыяй, пошукам працы і гэтак далей. І гэта не закранаючы пытання атрымання віз, каб была магчымасць выехаць з Беларусі.
    Ці ёсць магчымасці спрасціць працэдуру легалізацыі беларусаў у Чэхіі і ці магчыма ўвогуле сёння атрымаць “чэшскі шэнген”? Чым займаецца Офіс дэмсілаў у Чэхіі і чым жыве беларуская дыяспара гэтай краіны? Што робіцца для захавання памяці беларускай добраахвотніцы Машы Зайцавай, якая загінула ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай, дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.
    59 min
  • Аляксандр Кныровіч. Трамп абваліў фондавы рынак, Лукашэнка прарываецца ў нікуды.
    Акцыі амерыканскіх кампаній упалі на фоне гандлёвай вайны, якую Трамп распачаў з Мексікай і Канадай. Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён "не глядзіць на рэакцыю фондавага рынку", калі прымае тое ці іншае рашэнне. Але шэраг тарыфаў, уведзеных на мексіканскія і канадскія тавары, такі адмяніў. Што адбываецца, і чым гэта можа скончыцца?
    Лукашэнка тым часам правёў бізнес-форум з М'янмай. Гэта чарговы прарыў у нікуды — м'янмарцы калі і гатовыя набываць беларускія трактары, дык хіба што ў крэдыт, які ніколі не трэба будзе вяртаць. Уласна кажучы, роўна так жа працуе "беларускі эканамічны цуд" — расійская Дзярждума адтэрмінавала вяртанне крэдытаў, якія Мінск узяў у Масквы, на 7 гадоў. А ў той жа час, нібыта наўзамен, Беларусь ратыфікавала дамову пра вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй. І пагадзілася размясціць на сваёй тэрыторыі расійскі завод па вытворчасці дронаў.
    45 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці здольная “аб’яднаная Еўропа” аб’яднана супрацьстаяць Расіі
    Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваім звароце да нацыі наўпрост назваў Расію ворагам Францыі і ўсёй Еўропы. Заклікаўшы і французаў, і ўсіх еўрапейцаў салідарызавацца з Украінай у яе супрацьсатянні расійскай акупацыі і больш сродкаў выдаткоўваць на ўзбраенне. У гэты ж час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў усю дапамогу Украіне, а Лукашэнка прапаноўвае правесці перамовы паміж Украінай, Расіяй і ЗША у Мінску.
    Ці здольная Еўропа насамрэч аб’яднацца ў дапамозе Украіне і супрацьстаянні Расіі і ці сапраўды ў еўрапейскім грамадстве магчымы кансенсус па гэтым пытанні? Ці магчымыя мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай і ці ёсць у гэтых перамовах і дамоўленасцях месца для Беларусі? Ці апраўданыя спадзевы Лукашэнкі прыцягнуць увагу Трампа да сваёй персоны і якую пазіцыю варта заняць дэмсілам адносна будучых перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    54 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners