euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Вайна як бізнес-канфлікт: як у ім Беларусі не стаць суцяшальным прызам
    Пакуль ва ўсім свеце спрачаюцца, хто вінаваты ў канфлікце паміж Трампам і Зяленскім, ці быў ён загадзя спланаваны і разыграны, а таксама разважаюць, якія пагрозы, перадусім для Украіны, гэтая сітуацыя будзе мець, без адказу застаюцца пытанні пра тое, як гэты канфлікт і яго працяг адаб’юцца на Беларусі і якія будуць мець наступствы для беларусаў. Бо калі ваенны канфлікт спрабуюць вырашыць так, як вырашаюць канфлікт у бізнесе, то заўсёды знойдзецца той, кім ахвяруюць. І не заўжды гэта прамы ўдзельнік канфлікту…
    Чым небяспечны бізнес-падыход у пытанні спынення вайны і ці можа ён спрацаваць у выпадку з Расіяй і Украінай? Што варта чакаць ад сустрэчы Трампа з Пуціным і чаму не агучваюцца ўмовы і кампрамісы, на якія мусіць пайсці Расія? Ці не стане Беларусь суцяшальным прызам для Расіі ў выніку спынення вайны ва Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    1 hr 9 min
  • Віталь Цыганкоў. Стаць побач з Трампам: ці варта імкнуцца ўскочыць у амерыканскі цягнік
    Стомленасцю амерыканскага грамадтсва “левай павестачкай” тлумачылі (сярод іншага) асобныя эксперты перамогу на выбарах Дональда Трампа. Да ўсяго, ён, як знаны “рашала”, абяцаў цягам некалькіх дзён павырашаць праблемы і канфлікты, якія іншым здаваліся невырашальнымі: спыніць вайну ва Украіне, вырашыць пытанне мігрантаў (пакуль яны ўсіх хатніх жывёл простых амерыканцаў не паелі), зрабіць Канаду 51-м штатам і гэтак далей, ажно да засялення Марса. Але выглядае на тое, што найлепш у “лепшага за Вашынгтона” прэзідэнта атрымалася губляць сяброў. А “правая павестачка” пачынае палохаць нават грамадзян ЗША.
    Ці выглядаюць дзеянні першых тыдняў Трампа паслядоўнымі і як надоўга хопіць яго цікавасці да вайны Расіі з Украінай? Якія пагрозы нясе “правая павестка” трампаўскай адміністрацыі і ці гатовая Еўропа супрацьстаяць націску з Вашынгтона? Ці не памыліліся прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, дэманструючы свае сімпатыі Зяленскаму ў яго канфлікце з Трампам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў.
    1 hr 3 min
  • Павел Мацукевіч. Ці здолее Лукашэнка сесці на палітычны шпагат паміж Пуціным і Трампам
    Выглядае на тое, што Трамп (ці, хутчэй, яго адміністрацыя і Дзярждэп) абраў у дачыненнях з Лукашэнкам стратэгію, пра неабходнасць якой казалі асобныя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. Маецца на ўвазе адмова ад ціску, выстаўлення непрымальных (для рэжыму) умоў і санкцый і пераход да гандлю і гнуткай палітычнай пазіцыі. І нібыта менавіта гэтая змена стала прычынай таго, што рэжым пачаў вызваляць палітвязняў. Не спыняючы рэпрэсій, вызваляючы пераважна тых, у каго і так хутка заканчваўся тэрмін, але…
    Як даўно ідуць непублічныя перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сталі вынікам гэтых перамоў вызваленні палітвязняў Лукашэнкам? Чаго праз гэтыя перамовы імкнецца дасягнуць рэжым і навошта яны ЗША? Чаму для Кіева так важна, каб у дамове наконт рэдказямельных металаў прапісалі гарантыі баспекі і чым любыя гарантыі на паперы лепшыя за Будапешцкі мемарандум? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дыпламат, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
    1 hr 1 min
  • Яўген Красулін. Жаданне “моцнай рукі”: чаму народ сам прыводзіць да ўлады дыктатараў
    Чамусьці часам здараецца так, што людзі, якія нібыта прагнуць свабоды і дэмакратыі, абіраюць сваімі лідарамі асоб, якія не хаваюць свайго намеру і гэтыя свабоды, і гэтую дэмакратыю знішчыць. Прычым папярэднія дзеянні гэтых палітыкаў ніяк не сведчаць пра іх паспяховаць, але ні на аўтарытарныя праявы, ні на хлуслівыя абяцанні, ні на непісьменнасць і цемрашальства ўвагі не звяртаецца. І ўсё дзеля мары пра “моцную руку”, якая сілай зацягне ўсіх у светлую і шчаслівую будучыню.
    Чаму людзі абіраюць відавочна аўтарытарных палітыкаў на кіроўныя пасады і ў чым падабенства Трампа, аяталы Хамейні і Лукашэнкі? Чаго і якімі метадамі імкнуўся дамагчыся Трамп падчас свайго першага прэзідэнцтва і што ў выніку атрымалася? Чаму аўтарытарныя лідары асабліва балюча ўспрымаюць супраціў іх лідарству з боку творчых людзей — пісьменнікаў, музыкаў, актораў і журналістаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
    56 min
  • IRDORATH: як не зламацца за кратамі і не страціць талент марыць
    Два гады прабылі за кратамі музыкі фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Надзея і Уладзімір Калачы. Пасля вызвалення яны выехалі з Беларусі і неўзабаве запісалі песню, якая стала ілюстрацыяй таго, што перажылі музыкі за гэтыя гады зняволення, пра што марылі і ў што верылі. Але на гэтым праца не спынілася, і вось ужо IRDORATH выправіўся ў першы пасля вызвалення еўрапейскі тур, скараючы сваёй энергіяй і сваёй музыкай.
    Як гады за кратамі паўплывалі на іх і іх творчасць, што дае сілы выходзіць на сцэну? Што было самым складаным пасля вызвалення і як давялося наноў вучыцца граць на інструментах? З якой праграмай выправіліся ў еўрапейскі тур і якія цікавосткі падрыхтавалі сваім слухачам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі гурта IRDORATH Надзея і Уладзімір Калачы.
    41 min
  • Арцём Шрайбман. Ці здолее Мінск скарыстацца канфліктам паміж Трампам і Зяленскім
    Візіт у Мінск прадстаўніка адміністрацыі Дональда Трампа Крыса Сміта і той факт, што выехаў ён з Беларусі не адзін, а з трыма вызваленымі з лукашэнкаўскай турмы вязнямі, сведчыць пра тое, што пэўны дыялог паміж Мінскам і Вашынгтонам непублічна, але ішоў не адзін дзень. Але гэтыя візіт і вызваленне на фоне магчымага пачатку перамоў паміж Украінай і Расіяй пры пасярэдніцтве ЗША наконт спынення вайны выглядаюць невыпадковымі. Вось толькі далейшыя падзеі, якія прывялі да скандалу паміж Зяленскім і Трампам, ставяць пад сумнеў не толькі планы Мінска, але і будучыню ўсяго нашага рэгіёна.
    Ці стаў візіт Сміта доказам наяўнасці перамоў паміж Мінскам і ЗША і што дае Лукашэнку гэтае пацяпленне адносінаў з Вашынгтонам? Як скандал паміж Трампам і Зяленскім уплывае на Беларусь і ці застаецца шанец на перамовы паміж Кіевам і Масквой найбліжэйшым часам? Ці існуе імавернасць новага расійскага нападу з тэрыторыі Беларусі і ці здолеюць лабісты Лукашэнкі ўгаварыць ЗША зняць санкцыі з Беларусі без выканання Мінскам агучаных раней умоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман.
    1 hr 11 min
  • Роза Турарбекава. Мастацтва перамоваў: што пайшло не так у Белым доме і па чыёй віне
    Сварку паміж кіраўнікамі Украіны і ЗША Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам ужо прааналізавалі з розных бакоў і аспектаў. Разварочваўся канфлікт у жывым эфіры, і гэта давала магчымасць аналізаваць не толькі па гарачых слядах, але і маючы перад сабой першакрыніцу, а не сведчанні з “трэціх рук”. Тым не менш пытанняў па-ранейшаму шмат, а наяўнасць запісу сустрэчы ў Авальнай зале пакідае аналітыкам прастору для інтэрпрэтацыі прычын і матываў удзельнікаў канфлікту.
    Ці сапраўды менавіта амерыканскі бок мэтанакіравана правакаваў Зяленскага і з якога моманту ўсё пайшло не па плане ў той сустрэчы лідараў Украіны і ЗША? Якія перспектывы адкрывала падпісанне пагаднення па рэдказямельных металах і пры чым тут гарантыі бяспекі? Якія наступствы не толькі для Украіны, але і для Беларусі можа мець зрыў супрацы Украіны і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners