euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Скібская. Псіхапаты на тронах, псіхапаты сярод нас. Як распазнаць драпежніка?
    — Калі ў нас усё спакойна, размерана, стабільна — нам сумна, застой, хочацца дзвіжухі, — сказаў напярэдадні Новага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
    — Наша задача — страсянуць краіну, — заявіў днямі Лукашэнка, кажучы пра сельскую гаспадарку ў Беларусі.
    Выступаючы з трыбун, кіраўнікі дзяржаў, як і, зрэшты, многія іншыя публічныя людзі часта выдаюць усякія перлы. Некаторыя хіхікаюць з іх і збіраюць у нататнікі з цытатамі, хтосьці жахаецца, іншыя проста прапускаюць міма вушэй — ну, падумаеш, з кожным здараецца. Але знаходзяцца і тыя, хто захапляецца "красамоўствам" лідараў, нягледзячы на тое, што міма ўжо прабег хлопчык, які гучна-гучна закрычаў: "Паглядзіце! А кароль голы!”
    Назіраючы за ўсім гэтым, спецыялісты ставяць дыягназы…
    Хто такія псіхапаты? Як распазнаць іх у грамадстве і ці можна паспець гэта зрабіць, пакуль тыя не нарабілі бяды? Чаму псіхапаты прыходзяць да ўлады і займаюць высокія пасады? Як рэагаваць на псіхапатаў і што грамадства можа ім супрацьпаставіць?
    Падрабязней пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з псіхолагам Наталляй Скібскай.
    47 min
  • Ганна Маціеўская. Міграцыйны крызіс: ці закрануць беларусаў змены ў законы Польшчы
    Сенат Польшчы прагаласаваў за змены ў міграцыйнай палітыцы. Найперш праз пагрозы, якія прыходзяць з боку польска-беларускай мяжы. Прасцей кажучы, праз дзеянні ў тым ліку і лукашэнкаўскага рэжыму ў выглядзе так званага “міграцыйнага шантажу”. І гэтыя змены ў заканадаўстве прымусілі беларусаў разважаць на тэму, як гэта ўсё можа адбіцца на іх…
    Ці закрануць змены ў польскім міграцыйным заканадаўстве беларусаў, якія вымушаныя шукаць прытулку ў Польшчы? Што варта зрабіць, каб гарантавана атрымаць дазвол на знаходжанне ў Польшчы і легалізацыю ў гэтай краіне як тых, хто тут ужо знаходзіцца, так і тых, хто сюды трапіць у будучыні? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
    39 min
  • Павел Усаў. Гульня з сэнсамі: хто выйграе, а хто прайграе ад зняцця санкцый з Мінска
    Пра неабходнасць змены стратэгіі беларускіх дэмсіл адносна рэжыму Лукашэнкі пачалі казаць даволі даўно. Маўляў, відавочна, што ціск не прыводзіць да вызвалення палітвязняў, а санкцыі не прымушаюць рэжым спыніць рэпрэсіі. Да ўсяго, існуе меркаванне, што санкцыі не толькі пагаршаюць становішча простых беларусаў, але і ставяць пад пагрозу суверэнітэт краіны. А тут яшчэ і ЗША нібыта пачалі перамовы з Мінскам. Праўда, з Масквой яны іх таксама пачалі, але замірэнне з Пуціным, у адрозненне ад пацяплення адносінаў паміж Вашынгтонам і Мінскам, такога энтузіязму ў прыхільнікаў “змены стратэгіі дэмсіл” не выклікае.
    Чаму перамовы ЗША з Лукашэнкам гэта правільна, а з Пуціным — не вельмі? На што ў пытанні санкцый уплываюць беларускія дэмсілы і ці варта ў выпадку спынення санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым чакаць спынення рэпрэсій з яго боку? Ці разумее Еўропа ўзровень небяспекі з боку Расіі і чым небяспечны рост папулярнасці правых папулістаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    55 min
  • Рыгор Ніжнікаў. Абуджэнне Еўропы: ці здолее ЕС супрацьстаяць і Маскве і Вашынгтону
    Падтрымка правых сіл напярэдадні парламенцкіх выбараў у Германіі (ды і ў іншых краінах Еўропы) прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа, ігнараванне інтарэсаў Еўрасаюза ў пытанні мірных перамоў з Расіяй, фактычная падтрымка Расіі праз галасаванне на яе карысць у ААН стварылі вялікае напружанне ў адносінах паміж ЗША і ЕС. І гэта мы яшчэ не згадваем паводзінаў найбліжэйшага паплечніка Трампа Маска, якія абураюць еўрапейцаў, заігрыванняў з рэжымам Лукашэнкі і шмат чаго яшчэ…
    Што адбываецца паміж Еўропай і ЗША і ці варта казаць пра турбулентнасць, у якой сёння нібыта знаходзіцца Еўропа? Чаго дамагаецца адміністрацыя Трампа, падтрымліваючы правых у ЕС і што стаіць за нібыта імкненнем наладзіць адносіны з Беларуссю? Ці разумее Еўропа ўзровень небяспекі з боку Расіі і чым небяспечны рост папулярнасці правых папулістаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў
    55 min
  • Алесь Лагвінец. Ці здабудзе ЕС “незалежнасць ад ЗША” і ці не скарыстаецца гэтым Расія
    Пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у Германіі блока ХДС/ХСС Фрыдрых Мерц нечакана заявіў пра неабходнасць дабіцца “незалежнасці Еўропы ад ЗША”. На фоне пэўнай напружанасці апошніх тыдняў паміж Еўропай і ЗША праз выказванні прэзідэнта Дональда Трампа такая пазіцыя будучага канцлера Германіі зразумелая. Але і прэтэндуе на заяву фактычна пра перафармуляванне ўсёй міжнароднай палітыкі ЕС. У тым ліку, магчыма, і дачыненняў з Беларуссю…
    Што сёння ўяўляе з сябе міжнародная палітыка ЕС і ў якой “залежнасці” ад ЗША знаходзіцца Еўропа? Ці здольны Еўрасаюз да хуткай рэакцыі на запыты наконт зменаў замежнай палітыкі і ці не час ЕС перагледзець свае дачыненні з Беларуссю? Ці разумее Еўропа ўзровень небяспекі з боку Расіі і чым небяспечны рост папулярнасці правых папулістаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праграмны дырэктар Вольнага беларускага ўніверсітэта, магістр паліталогіі Алесь Лагвінец.
    1 hr 3 min
  • Віталь Цыганкоў. Паварот управа: ці здолее Трамп дамовіцца з Пуціным і Лукашэнкам
    Паміж Еўропай і ЗША з кожным днём усё больш павялічваецца напружанне ў стасунках. І ўсё з-за выказванняў новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа і прадстаўнікоў яго адміністрацыі. Якія то пачынаюць раздаваць парады, як трэба жыць і дзейнічаць краінам ЕС, то наўпрост спрабуюць умешвацца ў выбарчыя працэсы асобных краін Еўропы. І гэта без уліку распачатых ЗША перамоў з Расіяй і Лукашэнкам, без уліку інтарэсаў іншых краін.
    Наколькі нечаканай сталася для ўсяго свету тая знешняя палітыка, якую прасоўвае Трамп, і метады, якімі ён гэта робіць? Ці варта разлічваць на тое, што перамовы Мінска з Вашынгтонам прывядуць да вызвалення палітвязняў і, што не менш важна, спынення рэпрэсій? Ці можна пазбавіцца пагрозы з боку Расіі, калі яе “не дабіць” і чаму гэтага так баіцца Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў
    54 min
  • Наталля Васілевіч. Царква + дзяржава: да чаго прыводзіць такое супрацоўніцтва
    У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі з боку лукашэнкаўскага рэжыму ў дачыненні да святароў. Прычым, як паказвае практыка, розніцы ў канфесійнай прыналежнасці карныя структуры не робяць. Апошнія з вядомых выпадкаў такога пераследу — затрыманне ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, за падпіскі на “непажаданыя” рэсурсы. У той жа час, падчас сустрэчы ў Ватыкане з кардыналам П'етра Паралінам арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі “абмеркавалі актуальнае становішча каталіцкага касцёла ў Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на пытаннях супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнага дыялогу”…
    Як царква можа супрацоўнічаць з дзяржавай, асабліва той, якая пераследуе святароў гэтай царквы? Ці варта разлічваць на тое, што перамовы Мінска з Вашынгтонам, як і перамовы з Ватыканам, прывядуць да спынення рэпрэсій? Пра што сведчаць сумесныя акцыі вайскоўцаў і прадстаўнікоў царквы і якія пагрозы гэта нясе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners