euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Вольга Бромэн і Яна Карслян. “Ласкатухі”: пра секс, эміграцыю, фемінізм ды іншыя "жахі" ЗША
    Аднойчы (насамрэч усяго крыху больш за год таму) дзве беларускі, якія даўно жывуць у ЗША, распачалі свой праект — відэападкаст “Ласкатухі”. Праект, які напрыканцы 2024-га Радыё Свабода ўключыла ў топ-10 самых важных беларускіх жаночых праектаў за год.
    Як нарадзілася ідэя свайго відэападкаста і што ўкладаецца ў тэрмін “жаночы праект”? Якія тэмы абіраюцца і на якую аўдыторыю разлічваюць аўтаркі? Ці атрымліваецца выйсці за межы амерыканскай дыяспары і ці магчыма доўгі час рабіць сур’ёзны праект на энтузіязме? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сувядоўцы відэападкаста “Ласкатухі” актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі (Argonne National Laboratory), хімік Яна Карслян
    49 min
  • Роза Турарбекава. “Скончыць вайну за тыдзень”: ці здольны на гэта Трамп і на якіх умовах
    У Белым доме не выключаюць заканчэння вайны ва Украіне ўжо на гэтым тыдні. І ўсё, безумоўна, дзякуючы намаганням і генію Дональда Трампа. Які, паводле яго асабістага пераканання, найлепшы з усіх амерыканскіх прэзідэнтаў. Лепшы нават за Джорджа Вашынгтана. А яшчэ ён верыць, што пераканае Пуціна і Сі Цзіньпіна ўдвая скараціць ваенныя выдаткі. І верне ў амерыканскі бюджэт 500 мільярдаў, нібыта патрачаныя на дапамогу Украіне (у названай суме нават Пентагон сумняваецца). А ў гэты час Германія вызначаецца з новым кіраўніцтвам. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда кажа пра неабходнасць “адцягнуць Трампа ад Масквы”, а Лукашэнка чакае працягу перамоў з Вашынгтонам…
    Што стаіць за словамі Трампа пра хуткае заканчэнне вайны ва Украіне і на якіх умовах ён гатовы гэта рабіць? Ці сапраўды ў свеце адбываецца “правы паварот” і якія небяспекі гэта нясе? Ці сапраўды варта чакаць пагаршэння адносінаў паміж ЕС і ЗША і што ад гэтага выйграе Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    1 hr 7 min
  • Ліза Пракопчык. Новыя выклікі для беларускіх абітурыентаў у Польшчы
    Для беларускай моладзі Польшча застаецца адной з самых прывабных краін, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю еўрапейскага ўзроўню. У 2022-2023 навучальным годзе тут вучылася 12 тысяч беларусаў — на 8,5% больш, чым год таму.
    Гэта ўсё вельмі раздражняе рэжым Лукашэнкі, які ўсяляк спрабуе прыпыніць адыход студэнтаў. Польскі ўрад у сваю чаргу спрабуе спрасціць працэдуру паступлення для замежнікаў, але гэта не заўсёды ўдаецца.
    Чаму беларускія студэнты дагэтуль сутыкаюцца з перашкодамі ў прызнанні атэстатаў і атрыманні навучальных віз? І як на працэс паўплывалі свежыя папраўкі ў заканадаўства пра замежнікаў, прынятыя прэзідэнтам Анджэем Дудам? Чаго чакаць і да чаго рыхтавацца беларускім абітурыентам у Польшчы ў гэтым навучальным годзе?
    На гэтыя і іншыя пытанні ў стрыме Еўрарадыё адкажа Ліза Пракопчык, сяброўка Каардынацыйнай рады III склікання ад фракцыі “Моладзевы блок” і менеджарка праектаў.
    34 min
  • Віталь Рак, Час волатаў: як наш VOLAT супрацьстаіць каратыстам Лукашэнкі
    Не толькі адукацыйныя, тэатральныя, музычныя ды іншыя гуманітарнай скіраванасці праекты паспелі за час у эміграцыі стварыць беларусы. Ёсць ужо і свае спартовыя клубы. Якія не толькі спартовым выхаваннем займаюцца, рыхтуючы спартоўцаў у тым ліку да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, але і дбаюць пра выхаванне нацыянальнай свядомасці. А таксама супрацьстаяць пранікненню на міжнародныя спаборніцтвы спартоўцаў, якія падтрымліваюць лукашэнкаўскі рэжым.
    Чым адрозніваецца клуб VOLAT ад усіх астатніх польскіх спартовых клубаў і як на занятках па каратэ выхаваць беларускасць у беларусах? Ці сапраўды спорт наўпрост звязаны з палітыкай і як палітыка на спорт уплывае? Чаму для вольных спартоўцаў так важна не дапусціць да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах спартсменаў, што падтрымліваюць Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак
    48 min
  • 250221 Kedyshka
    Беларускі алігарх Машэнскі і яго прысутнасць у Варшаве сталі не толькі прычынай для сваркі сярод чальцоў Каардынацыйнай рады, але і нагодай для пошукаў агентуры ў шэрагах гэтай структуры дэмсіл. І пошукі паказалі, што практычна ўсе чальцы КР альбо “прадажныя”, альбо сакрэтныя агенты. Як, у прынцыпе, і маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” выявіўся, калі верыць асобна апантаным выкравальнікам “агентуры”, не менш як праектам (відаць, усёмагутных у сусветным маштабе) лукашэнкаўскіх спецслужбаў.
    Што не так з абмеркаваннем у КР “пытання Машэнскага” і што дэбаты па гэтым пытанні паказалі? Як змяніліся апошнім часам стасункі ўнутры дэмісл і беларускага грамадства і пры чым тут сітуацыя з “Беларускім Гаюном"? Чым адметныя пошукі ворагаў і агентаў у сваім асяродку і ці ўпершыню такое здараецца ў нашай гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка
    57 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка нахіліў бізнес і прадказаў зіму (у снежні)
    Лукашэнка дабраўся да буйнога бізнеса. Ён пасадзіў кіраўнікоў кампаній на працёрныя дупамі бясконцых чыноўнікаў крэслы і распавёў, каму і як яны мусяць "дапамагаць". І што атрымаюць наўзамен.
    Пра гэта паразмаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем, як Лукашэнка ў снежні прадказаў зіму (без яго чыноўнікі напэўна яе б не чакалі), ці запаволіліся рэпрэсіі пасля выбараў, на каго Трамп можа памяняць беларускіх палітвязняў.
    35 min
  • Алена Прыходзька. Што не так з дэмсіламі і ці здольныя яны адказваць на выклікі
    Сёння пад крытыку трапляюць практычна ўсе стуктуры дэмакратычных сіл. Каардынацыйная рада не выключэнне. І часам у адказ на крытыку можна пачуць словы пра тое, што, маўляў, крытыкаваць седзячы на канапе лёгка, а вось пайсці і самому хоць нешта зрабіць у такіх “крытыкаў” імпэту не знаходзіцца. Вось толькі часцяком крытыка гучыць і ад тых людзей, якія для стварэння гэтых самых структур зрабілі вельмі шмат…
    Як выглядае дзейнасць Каардынацыйнай рады звонку і ці не на стадыі яе фармавання ўзнікла фатальная памылка? Ці здольная дыяспара самастойна фінансаваць свае структуры і што для такой самаарганізацыі патрэбна? Як на сітуацыю ў журналістыцы і НДА паўплывала новая палітыка падтрымкі ад Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners