euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “MOJ HLEB” з “Экстрэмістамі”: ці магчымы беларускі тэатр за мяжой
    “Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” пройдзе ў Варшаве з 26 па 30 сакавіка. Падзея, якую можна смела назваць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону. Цягам гэтага беларускага тэатральнага тыдня нас чакаюць сапраўды выбітныя паказы: пачынаючы з урачыстага адкрыцця фэсту монаспектаклем народнай артысткі Зоі Белахвосцік “MOJ HLEB” з удзелам актораў-купалаўцаў і працягваючы нашумелай пастаноўкай паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”…
    Як нарадзілася ідэя правесці ў Варшаве “Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” і чым купалаўцы будуць здзіўляць гледачоў? Ці складана было рэалізаваць задуму і хто падтрымаў ініцыятыву? Як купалаўцаў змяніла эміграцыя і ці ёсць будучыня ў беларускага тэатра за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз
    47 min
  • Міхаіл Самусь. Беларускі плацдарм: ці скарыстае Пуцін яго другі раз для нападу і на каго
    Тэма Беларусі апошнім часам не раз узнікала як у прамовах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, так і іншых палітыкаў — як заходніх, так і айчынных. Да прыкладу, выступаючы на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, Зяленскі расказаў пра намер Пуціна скіраваць у Беларусь 100-150 тысяч сваіх вайскоўцаў на “вучэнні” “Захад-2025”, і не выключана, што скарыстае іх для нападу з нашай тэрыторыі, напрыклад, на Польшчу ці краіны Балтыі. Усё гэта гучала на фоне заяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Трампа пра намер схіліць Пуціна да міру з Украінай.
    Што можа сведчыць пра намер Пуціна скарыстаць вучэнні ў Беларусі для чарговага нападу з беларускай тэрыторыі на суседнія краіны? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі з арбіты Расіі і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? Ці чакаць ва Украіне міратворцаў і ці здольная Еўропа стварыць сваю, еўрапейскую, армію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    44 min
  • Яўген Красулін. 2025 vs 1938: ці прывядзе мір з пуцінскай Расіяй да ІІІ сусветнай вайны
    Насамрэч Пуцін хоча не вайны, а міра. У гэтым перакананы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Трэба толькі дамовіцца з Пуціным аб умовах спынення расійскай акупацыі Украіны — і будзе ўсім шчасце. Вось толькі шмат хто параўноўвае сітуацыю, якая склалася ў Еўропе ў 2025 годзе, з сітуацыяй, што была тут у 1938 годзе. Памяняліся толькі імёны міралюбівых акупантаў: з Гітлера на Пуціна.
    Ці варта параўноўваць пагадненне з Гітлерам, на якое пайшла Еўропа ў 1938 годзе, з мірным планам, які прапаноўвае Пуціну прэзідэнт Трамп? Ці пойдзе Пуцін на сапраўднае замірэнне і якія пагрозы для Еўропы ў такім міры? Калі не перамовы, то што варта рабіць у такой сітуацыі, і ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння з Масквой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    46 min
  • Іван Краўцоў. План Трампа: ці ёсць у ім месца для Беларусі і пры чым тут Украіна
    Перамовы Трампа з Пуціным, якіх хутка не чакалі, ужо, лічы, адбываюцца. Хай пакуль не асабістыя, а праз найбліжаных паплечнікаў, тым не менш. Вось толькі месца на гэтых перамовах наконт міру ва Украіне пакуль няма не толькі для Украіны, але і для Еўропы. Не кажучы пра Беларусь. Затое паміж Вашынгтонам і Мінскам адбываюцца свае перамовы. Вынікам якіх, чакаецца, стане вызваленне палітвязняў.
    Як змянілася знешняя палітыка ЗША і як гэтыя змены адаб’юцца на Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на спыненне рэпрэсій? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі ад Масквы і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў
    52 min
  • Франак Вячорка. Перамовы з ЗША: ці ёсць за гэтым сталом месца дэмсілам
    У Мюнхене скончыла сваю працу чарговая канферэнцыя па бяспецы, у якой бралі ўдзел і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. У адной з асноўных дыскусій удзельнічала і Святлана Ціханоўская. Адначасова, калі глядзець на справаздачу прэс-службы Офіса, у яе на палях канферэнцыі адбылася вялікая колькасць сустрэч і перамоў з палітыкамі высокага ўзроўню розных краін свету. Падчас іх шмат казалася пра лёс Беларусі ў сувязі з перамовамі наконт спынення вайны ва Украіне. А ў гэты ж час стала вядома, што ЗША вядуць перамовы з Лукашэнкам пра зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.
    Што адметнага адбылося падчас канферэнцыі і ці сапраўды сустрэчы Ціханоўкай падчас яе былі важнымі? Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Ці ёсць месца дэмсілам за сталом перамоў як наконт Украіны, так і наконт адносінаў Лукашэнкі і Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
    41 min
  • Dymna Lotva: як паставіць на вушы Еўропу насуперак прапагандзе
    Год таму (нават троху больш) удзельнікі гурта Dymna Lotva завіталі ў студыю Еўрарадыё, каб пахваліцца сваім выдадзеным на вініле альбомам “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. І расказаць пра тое, як эміграцыя паўплывала на іх творчасць. З таго часу гурт адкатаў некалькі тураў па Еўропе, выдаў два сінглы з кліпамі, заснаваў новы праект Hangover in Minsk, дэбютны альбом якога цяпер міксуецца. І гэта далёка не поўны спіс дасягненняў гурта!
    Ці сапраўды "на Захадзе мы нікому не патрэбныя" і як знайсці сваё месца на музычным рынку? Як змянілася творчасць гурта за апошні год і як гэты год на іх паўплываў? Чым былі цікавыя канцэртныя туры гурта і навошта было ствараць яшчэ адзін музычны праект? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva
    47 min
  • Роза Турарбекава. Ці зможа Трамп выцягнуць Лукашэнку з-пад Пуціна
    Паводле некаторай інфармацыі, ЗША рыхтуюць угоду з Лукашэнкам: за вызваленне палітвязняў Вашынгтон абяцае зняць санкцыі, накладзеныя на банкі і экспарт калійных угнаенняў. Паведамляецца, што намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў Еўропе Крыс Сміт сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем і абмяркоўваў умовы ўгоды. Апроч вызвалення “вялікай колькасці палітвязняў” нібыта ішла размова і пра спыненне рэпрэсій.
    Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Што могуць даць ЗША ў абмен на вызваленне палітвязняў і ці пойдзе Лукашэнка на спыненне рэпрэсій? Ці можна верыць Лукашэнку і ці дазволіць яму Масква дамаўляцца з Захадам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    50 min
  • Яўген Дудкін. Рэлігія здрады: што прымусіла сябра БХД прызнацца ў працы на КДБ
    Чарговы “агентурны” скандал скалануў беларускія дэмсілы. Гэтым разам у супрацы з КДБ нібыта прызнаўся сябра (цяпер ужо, відаць, былы) Управы партыі БХД Яўген Дудкін. Але чым далей разгортваўся скандал, тым больш супярэчнасцяў выяўлялася. То сцвярджалі, што Дудкін сам прызнаўся ў супрацы, то гаварылі, што гэта было сказана спецыяльна каб выявіць іншых “ворагаў”. Усплыла і тэма рэйдарскага захопу і “кубла лукашэнкаўскіх спецслужб” у Польшчы, і шмат чаго яшчэ... І гэта без уліку таго, што сам аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ўжо ў Польшчы падзяліўся на дзве структуры, дзе кожная лічыць сябе сапраўдным БХД і вінаваціць іншых у здрадзе ідэалам.
    Што прымусіла сябра БХД пайсці на супрацу з КДБ і ці не супярэчыць гэта хрысціянскай маралі? Што адбываецца ў шэрагах хрысціянскіх дэмакратаў і чаму яны не могуць паразумецца? Ці сапраўды ў Польшчы ёсць актыўная суполка лукашэнкаўскай агентуры і як на гэта рэагуюць польскія службы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, экс-сябра Управы партыі БХД Яўген Дудкін
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners