euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Belarus First: як нам жыць у час падзелу свету
    Дональд Трамп пазваніў Пуціну і Зяленскаму і рыхтуецца да перамоваў па Украіне. Перад гэтым ён мае сустрэцца з прэзідэнтам Расіі — папярэдне, у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эль-Рыядзе. А літаральна ў гэтыя дні памочнікі Трампа знаёмяць з раскладам гульні прэзідэнта Украіны — на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
    Ці нам чакаць перадзелу свету ў бліжэйшай будучыні? Што пасля гэтага будзе адбывацца ў Беларусі? Як нам перажыць гэты час? У 14:00 па Мінску гаворым з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
    49 min
  • Аліса Рыжычэнка. Прадукты і электрычнасць яшчэ падаражэюць. За Лукашэнкам — даўжок
    Тавараабарот Беларусі і ЗША працягвае падаць, як, зрэшты, курсы долара і еўра. Затое — растуць кошты. У пачатку 2025-га больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання, даражэйшымі сталі нехарчовыя тавары і паслугі. І хоць улады спадзяюцца, што сёлета інфляцыя не перавысіць 5%, ва ўрадзе ўжо папярэдзілі пра павышэнне тарыфаў на электраэнергію адразу на 12%.
    Нешта не сыходзіцца. Дый наогул — як жа атамная станцыя, будаўніцтва якой абяцала беларусам танную электрычнасць і па якой у Лукашэнкі вісіць доўг у некалькі мільярдаў долараў? Што ўтрымлівае беларускую эканоміку на плыву і да чаго ўсё рухаецца? Ці дазволіць Пуцін наладзіць адносіны Лукашэнкі з Захадам і Амерыкай?
    Пра гэта і многае іншае размаўляем у эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    55 min
  • Роза Турарбекава. Вызваленне палітвязняў і ніякага "Мінска 3.0"
    У сераду Лукашэнка канчаткова развітаўся са сваёй кар'ерай міратворца, бо кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет заявіў, што ніякага "Мінска 3.0" не будзе.
    "Мір для Украіны мусіць уключаць трывалыя гарантыі бяспекі, якія забяспечаць, што вайна не пачнецца ізноў", — сказаў Хэгсет.
    Наколькі ўдарыць гэтая заява па самалюбстве беларускага кіраўніка? Пра што можа сведчыць вызваленне палітзняволеных Алены Маўшук і Андрэя Кузнечыка, якое адбылося пры ўдзеле новай адміністрацыі ЗША? Чаго чакаць ад дамоўленасцяў Трампа па Украіне?
    46 min
  • Аліса Сыракваш: любіць сябе такімі, якія мы ёсць — мая нацыянальная ідэя
    13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш.
    Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы ёсць, і пачаць сябе любіць. Палюбіць сябе як нацыю, як культуру, як ментальнасць. Нам жыццёва неабходна пачаць любіць і паважаць сябе незалежна ад стаўлення да нас іншых і не азіраючыся на іншых, перакананая Аліса Сыракваш.
    Пра тое, чаму беларусы больш глядзяць у бок іншых нацый, а сабой не прывыклі ганарыцца, якіх колераў можа быць наша нацыянальная ідэя і як нам захаваць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Сыракваш.
    1 hr 4 min
  • Аляксандр Фрыдман. За што Лукашэнка пахваліў Трампа і выведнікі на вайне Пуціна.
    У сваёй штогадовай справаздачы вайсковая выведка Даніі апісвае магчымыя несуцяшальныя сцэнары на выпадак замарозкі вайны ва Украіне. Тым часам служба замежнай выведкі Расіі сцвярджае, што Украіна з дапамогай заходніх спецслужбаў запланавала акцыі ліквідацыі праціўнікаў Пуціна на Захадзе.
    Між тым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў ХАМАС "пеклам" за адмову вызваліць усіх ізраільскіх закладнікаў да поўдня 15 лютага, а Лукашэнка пахваліў Трампа за тое, што той "страсянуў" некаторыя міжнародныя структуры, і правёў сустрэчу з прадстаўнікамі васьмі канфесій, на якой пераконваў усіх, што ён не антысеміт.
    Больш падрабязна пра ўсё гэта і не толькі размаўляем у жывым эфіры Еўрарадыё з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    31 min
  • Максім Жбанкоў. Што такое сённяшні Белкульт і як з гэтым жыць
    У 2019-м годзе аналітык культуры Максім Жбанкоў ездзіў па Беларусі са стэндапам пад назвай “Што такое Белкульт і як з гэтым жыць”. Прайшло 6 гадоў, за якія мы перажылі рэвалюцыю і вялікую эміграцыю. Што ж такое беларуская культура ўзору лютага 2025-га года? Ці змянілі новыя рэаліі наш падыход да культуры? Ці навучыў нас час цаніць сваю адметнасць? Што за культурны пласт нарастае на месцы вымытага? Як нам з гэтым жыць?
    39 min
  • Павел Усаў. Закрыццё “Беларускага Гаюна” і заявы Шарэнда-Панасюк
    Якія актуальныя падзеі апошніх сямі дзён мы абмяркуем у рэгулярнай праграме з Паўлам Усавым.
    Быў узламаны і прыпыніў сваю дзейнасць ваенны маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” — праз неахайнасць актывістаў дзясяткі, калі не сотні беларусаў могуць трапіць у турмы. Таксама на волю нарэшце выйшла брэсцкая актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк. З яе рэжым здзекаваўся апошнія чатыры гады, але так і не змог зламаць.
    А яшчэ Аляксандр Лукашэнка захацеў з Беларусі зрабіць “цэнтр прыцягнення рэлігійных канфесій”. Толькі хто цяпер паедзе пад крыло аўтакрата? На гэтыя і іншыя пытанні мы паразмаўляем з Паўлам Усавым — палітолагам, доктарам палітычных навук і сябрам руху “Вольная Беларусь”.
    1 hr 4 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners