euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ці ўцягнуць беларусаў у вайну і калі палітыкі пачнуць дамаўляцца?
    Кіраўнік фонда “Байсол” Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі тых, хто выязджае з Беларусі, нагадваючы, што “практыкай паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзівіш”.
    Тым часам у “Фэйсбуку” актывізаваўся беларускі актывіст і стваральнік кавярні "Інклюзіўны барыста" ў Варшаве Аляксандр Аўдзевіч:
    — Пайду ў палітыку!
    Саша піша, што хоча дадому абняць маму, а яшчэ неяк нарэшче патрэбна дамаўляцца, каб беларусы маглі ганяць як на Радзіму, так і ў Польшчу — без страху трапіць пад рэпрэсіі.
    Амаль тыдзень калясачнік правакуе сваіх чытачоў, нагадваючы і пра непрызнаныя “Пашпарты новай Беларусі”, і пра людзей, якія залежаць ад амерыканскай дапамогі, якую замарозіў Трамп. Маўляў, задзяўбала ўсё гэтае ныццё і сузалежнасць.
    Між іншым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнена заявіў, што ў гэтым годзе Пуцін будзе размяшчаць свае сілы на тэрыторыі Беларусі і пастараецца ўцягнуць Беларусь у вайну з Захадам.
    Ці варта чакаць такога развіцця падзей?
    Падрабязнее пра тое, што хвалюе беларусаў пасля прэзідэнцкіх "выбараў", размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
    38 min
  • Чат-бот @Hajun_BY узламаны. Што рабіць, каб не патрапіць у турму?
    У Беларусі ўзламалі чат-бот @Hajun_BY, які збірае інфармацыю пра перамяшчэння расійскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Адказнасць за памылку ўзяў на сябе заснавальнік тэлеграм канала “Беларускі гаюн” Антон Матолька. Пятага лютага ён папярэдзіў, што людзі, якія дасылалі ў бот навіны, пад пагрозай і ім варта падумаць пра сваю бяспеку.
    Тым часам BYSOL запусціў гарачую лінію для тых, хто можа пацярпець праз гэту сітуацыю, на якую за суткі звярнуліся 50 чалавек.
    Якая інфармацыя пра тых, хто пісаў у бот “Беларускага гаюна”, трапіла ў рукі сілавікоў? Наколькі хутка яе можна прааналізаваць? Ці ёсць шанец застацца засакрэчаным і што рабіць для сваёй бяспекі проста цяпер?
    Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з афіцыйнай прадстаўніцай "Кібер-Партызанаў" Юліянай Шаметавец.
    44 min
  • Павел Данейка: мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы — гэта наша і місія, і ідэя
    6 лютага ў эфіры Еўрарадыё — дырэктар даследчага цэнтра BEROC, эканаміст, аналітык, выкладчык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Павел Данейка.
    Мы цяпер аказаліся ў сітуацыі пошуку і пераасэнсавання сябе. Гаворка не толькі пра асобных людзей, але і пра наша грамадства, нашу нацыю, наш бізнес, нашу краіну, як бы гэта пафасна ні гучала. Людзі вучацца жыць і дзейнічаць у новых умовах і пры новых выкліках, нацыя праходзіць праз балючы працэс станаўлення (а мы так верылі, што працэс гэты будзе рамантычным перш за ўсё!), бізнес вучыцца быць актыўным і адказным адначасова, Беларусь вызначаецца з тым, у якім фармаце ёй існаваць далей. І мы абавязкова пройдзем гэтыя выпрабаванні, бо мы — нацыя, якая ўмее вырашаць пастаўленыя жыццём задачы, перакананы Павел Данейка.
    Пра тое, чаму беларусам не варта звязваць сваю будучыню з заводамі-гігантамі аўта- ды станкабудаўніцтва, як звязаныя бізнес і пытанні ўласнасці з нацыябудаўніцтвам, ці сапраўды мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Данейкам.
    1 hr 10 min
  • Як стаяць на дзядзінцы
    Па данных праваабарончага цэнтра "Вясна", па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з беларускіх турмаў выйшла больш за 1000 палітзняволеных. Многія з іх праз небяспеку наступных затрыманняў былі вымушаны пакінуць краіну і цяпер уладкоўваюць сваё жыццё на чужыне.
    Як гэта — пачынаць сваё жыццё наноў пасля беларускай турмы? З якімі складанасцямі сутыкаюцца палітвязні за мяжой? Як выглядае дапамога, якую ім аказваюць розныя арганізацыі ў эміграцыі? Чаму персанальныя зборы — гэта як стаяць з працягнутай рукой пасярод плошчы?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з людзьмі, якія прайшлі праз беларускую турму праз свае палітычныя перакананні — Янай Жураўлёвай (асуджаная за ўдзел у нядзельных маршах) і Арцёмам Задруцкім (арыштаваны па "справе Зельцара").
    1 hr 3 min
  • 14 год спатканняў у Нью-Ёрку і новая кніга беларускі Алісы Ксяневіч
    14 гадоў таму госця эфіру Еўрарадыё — беларуска Аліса Ксяневіч прыляцела ў Нью-Ёрк з двума валізкамі і кровапралітным раманам за плячыма. Будучы маладой і энергічнай, дзяўчына рэдка ўпадала ў роспач. Сумяшчаючы працу з вучобай — заўсёды знаходзіла час на спатканні.
    Сустрэчы з мужчынамі натхнілі Алісу на напісанне кнігі "Дэйтынг у Нью-Ёрку", якую сама пісьменніца называе антрапалагічным даследаваннем.
    —Да пераезду ў штаты я не сустракалася з прадстаўнікамі іншых культур і не разумела законаў нью-ёркскага дэйтынгу. Ніводзін серыял не мог падрыхтаваць мяне да таго, з чым давялося мець справу, — распавядае Аліса Ксяневіч.
    Як пераезд у Нью-Ёрк змяніў успрыняцце спатканняў і стасункаў? З якімі найбольш распаўсюджанымі праблемамі сутыкаюцца людзі пры пошуку партнёра ў вялікім горадзе? Чым адрозніваецца дэйтынг ў Беларусі і ЗША і чаму "Дэйтынг ў Нью-Ёрку" — гэта вам не "Сэкс у вялікім горадзе"?
    Пра гэта і многае іншае размаўляем з пісьменніцай Алісай Ксяневіч у нашым эфіры.
    42 min
  • Што задумаў Трамп? Свет каціцца ў новае Сярэдневечча?
    Апошнія заявы і дзеянні Дональда Трампа і яго адміністрацыі пераконваюць, што неўзабаве мы апынемся ў свеце з новай канфігурацыяй. Магчыма, у ім не будзе ААН. Магчыма, у гэтым свеце моцныя дзяржвы ізноў будуць падпарадкоўваць слабыя, а слабыя будуць выжываць, шукаючы заступнцтва моцных — як гэта было ў Сярэдневеччы?
    А ў Лукашэнкі, які ўтульна ўладкаваўся за цёплай спінай Расіі, усё ў шакаладзе? Пагаворым пра гэта з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    1 hr 12 min
  • Трамп ці Пуцін — хто больш небяспечны для Еўропы?
    Да нядаўняга часу еўрапейскія палітыкі разважалі, як абараніцца ад выклікаў, сыходзячых ад Расіі. Але ў выніку пагроза прыйшла адтуль, адкуль ніхто не чакаў — з-за акіяну, у выглядзе самага багатага чалавека ў свеце Ілана Маска.
    Маск вырашыў вярнуць еўрапейцам былую веліч і запэўніць немцаў у прыватнасці ў вялікасці іх нацыі. Частка немцаў, як і еўрапейскай палітычнай эліты, у шоку. Ці праглынуць еўрапейскія лідары нахабства Маска, як гэта робяць рэспубліканцы?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    36 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners