euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Трамп прыйдзе, санкцыі жорсткія ўвядзе: ці варта іх асцерагацца
    Рытуал па перавыбарах Лукашэнкі скончаны, і скептыкі чакаюць дрэнных навінаў: што курс долара рване ўверх, заробкі пачнуць падаць, а кошты на тавары і паслугі падвысяцца… пералічваць можна было б доўга, але пакуль што ў навінах — абяцанне падвысіць з 1 лютага мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Заробкі падаць не плануюць, бо ваенных заказаў ад расійскага ваенна-прамысловага комплексу вышэй галавы. Долар, праўда, падрос апошнімі днямі, але ён часта то расце, то дзешавее…
    Што адметнага здарылася ў беларускай эканоміцы за першы тыдзень пасля “выбараў” і як счытваюць гэтыя знакі эканамісты? Ці варта асцерагацца рэзкай змены курса долара і што адбываецца ў банкаўскай сферы? Як на сітуацыю ў эканоміцы ўплывае недахоп працоўнай сілы і ці чакаць новых санкцый з боку Трампа? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    59 min
  • Аркадзь Мошас. Пошук Пошук Ці гатовы Захад пачаць размаўляць з Лукашэнкам і на якіх умовах
    Прызнае Захад вынікі так званых “выбараў” ці не, Лукашэнку “фіялетава”. Прынамсі, так ён заяўляе публічна. Тым не менш, штораз не забываецца нагадаць, што Беларусь “межы для ўсіх адкрыла”, што да супрацы з любымі заходнімі партнёрамі гатовая, а з ЗША нават вядуцца нейкія перамовы без саўдзелу розных “опаў”. Такое адчуванне, што насуперак выказванням Лукашэнкі і пагрозам з боку міністра Рыжанкова, наладзіць стасункі з клятым Захадам рэжым вельмі нават не супраць.
    Ці азначаюць заявы заходніх краін аб непрызнанні вынікаў лукашэнкаўскіх “выбараў”, што Захад не пойдзе на пацяпленне адносінаў? Ці стала гэтая кампанія для Лукашэнкі канчатковым умацаваннем сваёй “перамогі” і ці застаецца надзея на змены ў дэмсіл? Як на сітуацыю ў Еўропе і ў нашым рэгіёне паўплываюць рашэнні Трампа і што азначае адмена візіта Лукашэнкі ў Кітай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
    39 min
  • Роза Турарбекава. Пра Кітай, мігрантаў на польскай мяжы і “суб’ектнасць” Лукашэнкі
    Абяцанага візіту ў Кітай напярэдадні асноўнага дня галасавання ў “перавыбарах Лукашэнкі” так і не адбылося. Што стала прычынай — прапаганда разам з МЗС сарамліва замоўчвае. Дакладней, адмоўчваецца. Затое кажуць пра “жэст добрай волі” і вызваленне грамадзянкі ЗША. Нібыта без усялякіх папярэдніх умоў. А на польскую мяжу практычна адразу па заканчэнні выбарчага фарсу вярнуліся нелегальныя мігранты…
    Што азначае адмена візіта Лукашэнкі ў Кітай і ці заменіць кітайскі трэк заходні напрамак для Мінска? Ці стане завяршэнне электаральнага цыклу заканчэннем легітымнасці Ціханоўскай? Як на сітуацыю ў Еўропе і ў нашым рэгіёне паўплываюць рашэнні Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    51 min
  • Уладзіслаў Наважылаў: наша адзінства — у нашай разнастайнасці, і гэта наша ідэя
    30 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — рок-музыка, франтмен гурта Gods Tower, андэграўндны пісьменнік Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў.
    У Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах, існуюць унутраныя адрозненні паміж жыхарамі розных рэгіёнаў. У нас адрозніваюцца, хай сабе часам і нязначна, народныя традыцыі і абрады, мова і паводзіны. Але мы не павінны імкнуцца усіх навучыць адзінай беларускай мове ці зрабіць аднолькавымі народныя абрады. Нам трэба ганарыцца нашай разнастайнасцю і падтрымліваць яе. Бо менавіта ў ёй, у нашай “рэгіянальнасці” — наша “дзяржаўнае” адзінства, перакананы Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў.
    Пра тое, чаму мы павінны падтрымліваць разнастайнасць у межах адной дзяржавы і ці гатовыя беларусы захаваць сваю адметнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзіславам “Lesley Knife” Наважылавым.
    58 min
  • Станіслаў Салавей і Андрэй Астаповіч. Што адбываецца ў медыцыне сёння і пры чым тут пракуратура
    На фоне толькі што завершанай кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі разважаць пра тое, што варта будзе зрабіць да лепшага ў той ці іншай галіне, але ўжо ў Новай Беларусі — даволі складана. Але калі не рыхтаваць праекты і прапановы на будучае, то потым можна будзе сутыкнуцца з такой сітуацыяй, калі людзі скажуць: “Пры Лукашэнку з гэтым было дрэнна і пры дэмакратах не лепш”… А гэта непрымальна. Асабліва калі справа тычыцца медыцыны і ўмоў працы лекараў.
    Ці сапраўды варта ўжо цяпер рыхтаваць праекты і прапановы па зменах у медыцыне і якія пытанні падаюцца найбольш балючымі і актуальнымі? Як працуе “кругавая парука” ў дактароў і чым яна небяспечная? Што сёння адбываецца ў беларускай медыцыне і як пазбегнуць медычнай памылкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей і прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Андрэй Астаповіч
    1 hr 6 min
  • Віталь Цыганкоў. Паміж камуністамі і шпіцам: што паказаў сваёй “перамогай” Лукашэнка
    Каб прыцягнуць да сябе ўвагу Трампа, Лукашэнка ў дзень свайго самапрызначэння вызваліў грамадзянку ЗША, якую пэўны час таму лукашэнкаўскія карныя органы незаконна і затрымалі. Што да Трампа, то ён актыўна ўзяўся наводзіць парадак… усюды, дзе, як яму падаецца, гэтага парадку няма. Ад назваў гор і заліваў да праграм падтрымкі, на якія ЗША выдаткоўвае грошы.
    Ці сапраўды Лукашэнка лічыць вызваленне незаконна затрыманай грамадзянкі ЗША “жэстам добрай волі” і ці будзе пажаданая для Мінска рэакцыя з боку Трампа на гэты “жэст”? Пра што сведчыць атрыманне “кандыдатам” ад камуністаў 3% на “выбарах” і чаму ўвагі да лукашэнкаўскага шпіца было больш, чым да Гайдукевіча з Канапацкай? Ці пойдзе Захад на аслабленне санкцыйнага ціску і ці не час дэмсілам мяняць стратэгію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    54 min
  • Павел Усаў. Постпраўда: ці здольныя беларусы вырвацца за межы міфаў лукашызму
    Прапаганда здольная ствараць сваю праўду, якая да рэчаіснасці мае ўскоснае дачыненне, але выглядае вельмі прывабна. “Я хачу жыць у той Беларусі, якую нам па тэлевізары прапаганда паказвае”, — ужо не першы год (ці нават дзесяцігоддзе) чуваць ад беларусаў. Вось толькі часам складваецца уражанне, што і тое бачанне Беларусі, якое нам прапануе іншы бок, — гэта такі ж міф, постпраўда, але іншага колеру…
    Ці здольная прапаганда стварыць такі міф, у які беларусы сапраўды павераць? Чым небяспечная постпраўда і ці застрахаваныя мы ад таго, што, вырваўшыся з адной, мы не трапім у іншую? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і ці сапраўды Лукашэнка ў гэтым пытанні прыслухоўваецца да Пазняка? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 7 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners