euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Шлык. Выбары ў Беларусі 2025 — новы фэйк-рэкорд.
    Эксперт па выбарах, спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык https://vybar.org на Еўрарадыё! Абмяркоўваем апошнія навіны, выбары ў Беларусі 2025, заявы Лукашэнкі сёння, працу дэмсіл і не толькі.
    24 min
  • Павел Латушка. “Выбары” як марафон адзінства рэпрэсій, фэйкаў і застрашвання
    Электаральная кампанія 2025 года праходзіла ў Беларусі пад стылі “марафону адзінства імя Лукашэнкі”. Навошта было ўкладаць столькі грошай у кампанію па яго рэкламе застаецца загадкай, бо нават так званыя “апаненты” прызнавалі, што яны бяруць удзел у гэтым шоў на пазіцыі “не супраць, а разам”. З Лукашэнкам маецца на ўвазе. Відаць, каб не самотна яму было ў моры ўсенароднай падтрымкі і любові.
    Ці правільную стратэгію абралі дэмакратычныя сілы на час электаральнай кампаніі 2025 года і ці спрацавала яна? Чым адметная электаральная кампанія 2025 года ў Беларусі і ці народзіць яна навага “лідара (ці лідарку) дэмсіл”? Што азначае для рэжыма непрызнанне вынікаў выбараў краінамі Захаду і ці існую ў дэмсілах раскол? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка
    37 min
  • Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам
    Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку.
    Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”
    5 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ці можа Трамп загадаць цэнам на нафту зменшыцца і што гэта дасць
    Трамп сур’ёзна ўзяўся за рашэнне самых розных праблем. І ўсе яны практычна глабальнага маштабу. Указы падпісвае — як піражкі штампуе. І калі замарозіць праграмы фінансавай падтрымкі не вельмі складана, то спыніць вайну ва Украіне з дапамогай цэнаў на нафту — зусім іншае. Не кожнаму па сілах узяць і загадаць гэтым цэнам зменшыцца. Гэта вам не “выбары” правесці ў кампаніі з чатырма міньёнамі, як зрабілі асобныя асабліва прасунутыя палітыкі…
    Ці сапраўды цэны на нафту можна зменшыць адным прэзідэнцкіх указам і ці гэта дапаможа аслабіць Расіі і спыніць вайну ва Украіне? Чым адметная электаральная кампанія 2025 года ў Беларусі і ці дорага яна каштавала беларусам? Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чым скончылася супрацьстаянне Пракоп’ева і Ягорава? Пра гэтае і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    53 min
  • Анатоль Лябедзька. Ці стала непрызнанне Еўрапарламентам “выбараў” прыкметай слабасці
    Апошнімі днямі беларускае пытанне і тэма Беларусі гучала на самых розных узроўнях і згадвалася рознымі палітыкамі і ў розных дакументах. Пачынаючы ад заяў асобных еўрапейскіх краін пра непрызнанне вынікаў “выбараў” да рэзалюцыі Еўрапарламента з гэтай нагоды, ад рашэння Сената Польшчы адносна статусу Каардынацыйнай рады і да ўдзелу беларускай дэлегацыі ў эканамічным форуме ў Давосе. Гэта і шмат што яшчэ прывяло да нервовай рэакцыі як у асяродку рэжыму Лукашэнкі, так і яго прапаганды і спецслужб.
    Ці будзе канкрэтны вынік ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі і як падчас прыняцця гэтага рашэння ў зале ЕП працавала “лукашэнкаўскае лобі”? Што дае прызнанне Сеймам Польшчы Каардынацыйнай рады “парламентам у выгнанні” і ці чакаць такога прызнання ад іншых краін? Чаму ў Літве настроеныя так катэгарычна супраць пашпарта Новай Беларусі і ці зменіцца стаўленне да беларускіх дэмсіл на Захадзе пасля 26 студзеня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    57 min
  • “Як ты?” Подкаст с белорусским добровольцем в Украине | Падкаст з добраахвотнікам
    Паўгода таму добраахвотнік з пазыўным "Джын" вярнуўся з вайны. І ён зноў хоча на вайну. На вайну — і пульт, які сцірае памяць. Тады ён сцёр бы памяць блізкім, каб яны забыліся, што "Джын" "на нулі".
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners