euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Звышірацыяналізм: ці дапаможа Трамп утрымаць уладу Лукашэнку
    У Мінску прэзентавалі напісаную набліжанымі да Лукашэнкі лісліўцамі кнігу з інтрыгоўнай назвай “Наш прэзідэнт”. І прэзентавалі яе ў Нацбібліятэцы. Далучыўшы такім чынам і свае намаганні да мараў Лукашэнкі замацавацца ў гісторыі. А каб месца гэта было гарантаванае, ён імкнецца як мага даўжэй заставацца пры ўладзе і перадаць яе “спадкаемцу ўласнай крыві”. Таму кожны, хто выступае супраць яго ўлады і планаў такой яе перадачы, — вораг. Якога трэба знішчыць.
    У чым праяўляецца звышірацыяналізм Лукашэнкі і якім будзе яго месца ў гісторыі? Якія надзеі і пагрозы нясе прэзідэнцтва Трампа свету і як яго палітыка можа адбіцца на лёсе Беларусі? У чым бачаць прадстаўнікі “старой” апазіцыі “шкоднасць” дзейнасці новых дэмструктур і да чаго прывядуць скандалы ў асяродку дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    57 min
  • “Гвалт”: ці дапаможа з яго наступствамі справіцца кніга Чарнухі
    Гвалт — частка нашай прыроды. Страшная яе частка. Асабліва добра гэта разумеюць тыя, хто з гвалтам у сваім жыцці сутыкнуўся. Новая кніга Аляксандра Чарнухі “Гвалт” — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і зладзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і нетутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Наша жыццё і нашу смерць.
    Чаму менавіта тэма гвалту зацікавіла як базавая тэма новай кнігі і ці не стаміліся беларусы ад гвалту нават у літаратуры? Якую ролю ў апісанні гвалту маюць для аўтара сарказм, іронія і чорны гумар і ці так фантастычна выглядаюць апісаныя падзеі, як нам падаецца на першы погляд? Ці зразумелая тэма гвалту, праз які прайшлі і праходзяць беларусы, тым, каго гэты гвалт апошніх гадоў не закрануў, чаго чакае ад тура па ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць публіцыст, музычны журналіст, пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха і лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка борду Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА), каардынатарка тура Аляксандра Чарнухі па ЗША Надзея Нортан
    49 min
  • Абломкі імперыі: якія пагрозы Беларусі нясуць імперскія амбіцыі Расіі
    Гісторыя сведчыць, што любая імперыя рана ці позна заканчвае сваё існаванне развалам. І што пад яе заваламі гінуць краіны, якія да той імперыі і адносінаў не мелі. Пра гэта добра разважаць, чытаючы падручнік па гісторыі. Іншая рэч — жыць у час, калі імперыя, якая ўжо пачала развальвацца, спрабуе вярнуць сабе веліч. І гэтыя спробы ў той ці іншай ступені закранаюць наўпрост цябе, тваё жыццё і тваю краіну, якой тая імперскасць і аднаўленне велічы краіны-суседкі зусім не патрэбныя. Яшчэ горш, калі пра нейкія імперскія амбіцыі заяўляюць і палітыкі іншых краін. Асабліва тых, ад якіх такіх праяў ніяк не чакаў.
    Чаму Расійская імперыя развальваецца так доўга і ці сапраўды тое, што сёння адбываецца з Расіяй, — гэта праявы імперскасці? Ці могуць дзяржавы-суседзі засцерагчыся ад такіх імперскіх амбіцый і ці ўратуе Беларусь спроба дагадзіць Маскве? Ці маюць дачыненне да імперскасці жаданні Трампа далучыць да ЗША Канаду і набыць Грэнландыю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    50 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці зробіць Трамп Амерыку зноў вялікай і як гэта закране беларусаў
    20 студзеня пасля інаўгурацыі Дональд Трамп стаў 47-м прэзідэнтам ЗША. І падчас сваёй інаўгурацыйнай прамовы акрэсліў галоўныя напрамкі сваёй дзейнасці. Калі пакінуць па-за межамі пафасную частку пра тое, якой вялікай стане пры Трампе Амерыка, як амерыканскія касмічныя караблі будуць скараць касмічныя прасторы і першымі дасягнуць Марса, то мы пачулі шмат таго, што прымушае з насцярогай (альбо надзеяй) глядзець у будучыню. Вось толькі пра Украіну, Расію, а тым больш пра Беларусь у прамове Трампа не прагучала ні слова…
    Ці варта абяцанні, якія прагучалі падчас інаўгурацыі, успрымаць як план дзеянняў Трампа і яго адміністрацыі? Ці сапраўды Трамп мае намер “вяртаць” ЗША Панамскі канал і што азначае фактычна абыход тэмы расійскай агрэсіі ва Украіне? Ці варта беларускаму боку разлічваць на супрацу з новай адміністрацыяй і ў каго хутчэй атрымаецца наладзіць гэтую супрацу — у Лукашэнкі альбо дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    48 min
  • Gender Gap: правы паварот — чым ён небяспечны і пры чым тут Трамп
    20 студзеня Дональд Трамп афіцыйна стаў прэзідэнтам ЗША. А напярэдадні, падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Вашынгтоне, ён шмат гаварыў пра свае намеры і кірункі дзенйасці. У сказаным было шмат прывабнага для людзей з правымі поглядамі. А вось прыхільнікі левых ідэй напружыліся. Што да беларусаў, то яны ў апошнія перад інаўгурацый Трампа дні ўспаміналі беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву, якая загінула ў баях за Украіну, і сачылі за судом у Варшаве, дзе разглядалася справа забойцы беларускай дзяўчыны Лізы…
    Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці знойдуць агульную мову правыя з ЕС і рэжым Лукашэнкі
    Мільярдэр Ілан Маск, які нечакана выявіўся экспертам па еўрапейскай палітыцы, актыўна спрабуе на тую палітыку ўплываць. Абраўшы ў якасці сіл, якім аказвае падтрымку, правыя, ультраправыя і іншыя папулісцкія партыі. І ў той жа Германіі напярэдадні выбараў палітыкі вымушаныя гэты фактар улічваць. Так, Олаф Шольц заблакаваў ухваленне чарговага пакета дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра. Што выклікала негатыўную рэакцыю нават з боку міністаркі замежных спраў Германіі Анналены Бербок, якая пасля такога рашэння Шольца адмовілася разам з ім фатаграфавацца.
    Што азначаюць спробы Маска ўлезці ў еўрапейскую палітыку і які пагрозы нясуць яго палітычныя прыхільнасці? Дапаможа Шольцу на выбарах палітыка абмежавання падтрымкі Украіны ці нашкодзіць? Ці пачуе Захад сігналы Лукашэнкі і ці сапраўды ён падае нейкія сігналы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 1 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners