euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу палітвязняў і “перагарнуць старонку”
    Напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа на лукашэнкаўскім тэлебачанні нечакана паказалі (альбо анансавалі паказ) трох палітвязняў — Андрэя Кузнечыка, Ігара Лосіка і Ігара Карнея. Здавалася б, прычым тут Трамп? Але рэч у тым, што ўсіх пералічаных палітвязняў яднае іх праца на амерыканскім Радыё Свабода. Дарэчы, ёсць яшчэ адзін чалавек, “інтэрв’ю” з якім прапагандысты паказалі некалькі месяцаў таму, — Юрась Зяньковіч. Ён і ўвогуле з’яўляецца грамадзянінам ЗША.
    Што азначае дэманстрацыя прапагандысцкіх фільмаў з гэтымі людзьмі менавіта цяпер і ці варта рэжыму разлічваць, што Трамп пагодзіцца на пачатак дыялогу з Мінскам? Якую чарговую “размазню” знайшоў Лукашэнка ў сваім МЗС і ці здольны ён выканаць сваё перадвыбарчае абяцанне наладзіць адносіны з Захадам? Ці пачулі еўрапейскія лідары словы генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ наконт расійскай пагрозы і ці здолее ЕС пераканаць Трампа не “сыходзіць з краіны”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    57 min
  • Аліса Рыжычэнка. Ці пойдуць мігранты з усходу працаваць у беларускую ЖКГ
    Жыллёва-камунальная гаспадарка Беларусі сутыкнулася з нечаканай праблемай — крытычным недахопам супрацоўнікаў. І, як высвятляецца, прычына не толькі ў невялікіх заробках, але і ў банальным недахопе людзей і працоўных рук ва ўсёй краіне. Дарэчы, калі казаць пра кошт паслугаў і тарыфаў ЖКГ, то, імаверна, яны чарговы раз вырастуць і ўдараць па кішэнях беларусаў. Калі ўжо казаць пра кватэрнае пытанне, дакладней, пра імкненне зарабіць на здачы сваёй кватэры арандатарам, то і тут беларусаў напаткалі непрыемнасці...
    Што пайшло не так з айчыннай ЖКГ і ці выратуе сітуацыю рост коштаў паслуг і мігранты? Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў — ці выканае ён перадвыбарчае абяцанне наладзіць адносіны з Захадам? Ці моцна па беларусах ударыць скасаванне Літвой дамовы ад падвойным падаткаабкладанні і што адбываецца з курсамі валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    54 min
  • Павел Латушка. Казус Лукашэнкі: што рэжым хоча за вызваленне палітвязняў
    На сёння ў Польшчы знаходзіцца 31 тысяча беларускіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. І пытанні захавання і пашырэння беларускай мовы сярод беларусаў, якія выехалі з краіны, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці з’яўляюцца важнымі як для шараговых беларусаў, так і, адпаведна, для лідараў дэмсіл. Гэтыя пытанні ўзнімаліся падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай і сябраў АПК падчас яе візіту ў Варшаву, гэтую тэму актыўна працягвае прасоўваць і пасля заканчэння візіту Павел Латушка. Іншая справа, што такія праекты патрабуюць значных фінансавых выдаткаў…
    Якія галоўныя выклікі паўстаюць сёння перад дэмсіламі і ці варта звяртаць увагу ў такі час на моўныя пытанні і пытанні захавання ідэнтычнасці? Ці ёсць цікавасць у саміх беларусаў да гэтых праблем і дзе на вырашэнне такіх задач знайсці грошы? Ці пойдзе Трамп і яго адміністрацыя на наладжванне адносін з Лукашэнкам і ці будзе месца для прадстаўніка Мінска на перамовах па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    53 min
  • Аляксандр Шлык. Выбары як фарс: пра парушэнні, назіральнікаў і двайныя стандарты
    Падчас чарговага “выбарчага рытуала”, які ладзіцца для перапрызначэння Лукашэнкі на пасаду кіраўніка дзяржавы, не будзе назіральнікаў ні ад БДІПЧ АБСЕ, ні асобна ад нейкіх заходніх краін. Калі з ЕС і даедуць нейкія асобныя назіральнікі, то гэта будуць прадстаўнікі нейкіх маргінальных палітычных структур. Але, як паказвае практыка, рэжыму абыякава як рэакцыя міжнароднай супольнасці на іх (не)выбары, так і наяўнасць нейкага прызнання з іх боку вынікаў гэтага электаральна-буфетнага мерапрыемства.
    Якое значэнне мае прысутнасць ці адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах і чаму гэта няважна для Лукашэнкі? Якія парушэнні за час электаральнай кампаніі былі заўважаныя і наколькі яны значныя? Чаму варта вучыцца дэмакратыі ўжо сёння і як гэта можна зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт па выбарах, спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык
    50 min
  • Павел Мар’еўскі: “Беларусь перадусім!” — гэта мусіць стаць нашай ідэяй сёння
    16 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік дабрачыннага фонду “Асацыяцыя беларускіх ветэранаў”, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі.
    Калі нават сітуацыя складзецца так, што полк імя Каліноўскага, іншыя беларускія вайсковыя структуры вымушаныя будуць зайсці ў Беларусь, то толькі для таго, каб зламаць супраціў тых сілавых структур, якія кормяцца з рукі Лукашэнкі і паспрабуюць яго ўладу абараніць. Але ніякай хунты вайскоўцы ўсталёўваць не будуць. Як толькі супраціў рэжымных сілавікоў будзе зломлены, уся ўлада будзе перададзеная палітычным структурам дэмакратычных сіл, перакананы Павел Мар’еўскі.
    Пра тое, якія сцэнары змены ўлады ў Беларусі выглядаюць найбольш імавернымі, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю будучыню і чаму беларуская мова — гэта сексуальна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Мар’еўскім.
    1 hr 3 min
  • Вадзім Пракоп'еў. Пра крызіс лідарства, лёс Верамейчыка, перамовы па Украіне
    Новы год пачынаецца з новага скандалу ў асяродку дэмакратычных сіл. Гэтым разам прычынай стаў узлом перапіскі прадстаўніка АПК Вадзіма Кабанчука, пасля чаго паўсталі новыя пытанні што да сітуацыі з затрыманнем і дэпартацыяй з В’етнама Васіля Верамейчыка — экс-байца палка Каліноўскага і сябра КР. І гэта мы яшчэ не прайшлі мяжу “выбарчага рытуалу”, у выніку якога Лукашэнка спадзяецца атрымаць хоць нейкую легітымнасць і які ставіць пад пытанне (на думку пэўных людзей) пытанне легітымнасці Святланы Ціханоўскай.
    Якія вынікі працы такіх структур дэмсіл, як Каардынацыйная рада, Офіс Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет, за 2024 год і якія перспектывы ў іх у годзе новым? Ці сапраўды дэмсілы мусяць неадкладна змяняць стратэгію і якой гэтая новая стратэгія мусіць быць? Ці пойдуць Трамп і яго адміністрацыя на наладжванне адносін з Лукашэнкам і ці будзе месца для прадстаўніка Мінска на перамовах па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў
    1 hr 32 min
  • Аляксей Лявончык. Ці атрымалася ў рэжыму перамагчы салідарнасць і зламаць беларусаў
    Днямі кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык пачаў публікаваць справаздачы пра зробленае цягам 2024 года. Паводле яго інфармацыі, 1 мільён 28 тысяч еўра выдаткавалі на рэабілітацыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Таксама пачалі працаваць 8 шэлтараў у 3 краінах, якія прымаюць былых палітвязняў на рэабілітацыю. 263 палітзняволеныя прайшлі лекаванне пасля вызвалення. І гэта не ўсё.
    Якія вынікі працы фонду BYHELP і ці атрымалася ў спецслужбаў перашкодзіць працы фонду? Ці павялічыліся патрэбы ў дапамозе за апошні час і ці атрымліваецца знаходзіць грошы пад гэтыя патрэбы? Што плануе фонд рабіць у 2025 годзе, якія новыя кірункі плануюцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык
    55 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners