euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алесь Плотка і Сяргей Сасункевіч. Хто яны — музыкі халоднай хвалі і людзі з Усходу?
    17 студзеня ў варшаўскім клубе Chmury пройдзе фестываль “Людзі Усходу. Беларуская халодная хваля”. На сцэну выйдуць пост-панк-гурты, якія спрабуюць дагрукацца да слухача ў эміграцыі.
    Як гэта — пачынаць альбо працягваць у новай краіне, калі ты не "Пятля" і не Вольскі і не прывёз сваю публіку з сабой чатыры гады таму? Што чакае беларускія маладыя гурты ў эміграцыі? Наколькі верагодная іх інтэграцыя ў польскую культуру і ці патрэбна яна ўвогуле?
    Пра гэта ды іншае гутарым з фронтмэнам гурта Sož Алесем Плоткам і удзельнікам каманды "Сербский нож" Сяргеем Сасункевічам
    35 min
  • Павел Усаў. Пакаранне Лукашэнкам: ці знікне для Беларусі пагроза страты суверэнітэту
    13 студзеня 1991 года ў сталіцы Латвіі Рызе пачаўся "час барыкад" — супрацьстаянне народа Латвіі савецкім войскам, якія імкнуліся не дапусціць выхаду гэтай краіны са складу СССР. Гэта было працягам падзей, якія крыху раней пачаліся ў Літве, дзе савецкія войскі прымянілі сілу супраць пратэстоўцаў. І ў Літве, і ў Латвіі вынікам супрацьстаяння мірных бяззбройных людзей і войска сталі забойствы. Былі барыкады і ў сталіцы Эстоніі. Урэшце Савецкі Саюз разваліўся, Беларусь, як і краіны Балтыі, атрымала незалежнасць, але пайшла адрозным ад сваіх суседак шляхам. Які прывёў да аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі і татальнай залежнасці ад Расіі, прывязкі да “рускага свету” і саўдзелу ў развязанай Расіяй вайне супраць Украіны…
    Што пайшло не так у выпадку беларускага грамадства і чаму выбар быў зроблены на карысць вяртання ў СССР? Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі пасля 26 студзеня і што стаіць за яго словамі пра перадачу ўлады маладому пакаленню? Ці пойдзе адміністрацыя Трампа на супрацу з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    56 min
  • Наталля Васілевіч. "Духоўнае адраджэнне": што адбываецца, калі святары робяцца прапагандыстамі
    У сваёй прамове 9 студзеня падчас святочнай каляднай сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуў асаблівую ўвагу на прысуд ксяндзу Генрыку Акалатовічу. Святара абвінавацілі ў “дзяржаўнай здрадзе” і асудзілі на 11 гадоў. “Гэта паказвае, з кім і з чым мы маем дачыненне”, — зрабіў выснову адносна лукашэнкаўскага рэжыму польскі палітык. Дарэчы, у гэты ж дзень па другі бок польска-беларускай мяжы Лукашэнка наведаў праваслаўную царкву ў Лагойску. Дзе расказваў амаль біблейскія прыпавесці ад Лукі пра клопат аб дзецях, краіне і стомленасць ад улады…
    Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да святароў і вернікаў і чаго рэжым іх так баіцца? Ці толькі са сваёй ініцыятывы праваслаўныя святары і манашкі пашыраюць дапамогу расійскім акупантам і як гэта ўплывае на стаўленне да іх з боку беларускіх вернікаў? Ці магчыма, гаворачы пра генацыд і злачынствы супраць беларускага народа, заўважаць выключна тое, што рабілі нацысты і не згадваць злачынствы бальшавікоў і савецкай акупацыйнай улады ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч
    58 min
  • Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński). Ці пагодзіцца Захад прызнаць “перапрызначанага” Лукашэнку
    У межах свайго выбарчага рытуалу Лукашэнка няспынна звяртаецца да даўніх і любімых тэм: што за ўладу ён не трымаецца, што беларусаў чакаюць цяжкія часы, што вакол ворагі і лялькаводы, якія кіруюць дзеяннямі ўнутраных апанентаў “незгінальнага” Лукашэнкі. Калі ж нехта з палітыкаў ды кіраўніцтва Украіны, Польшчы Літвы ды іншых нешта скажа супраць Лукашэнкі, то выключна на загад з Вашынгтона ці Брусэля… І таму Беларусі жыццёва неабходныя гарантыі бяспекі.
    Ці чакаць зменаў палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з боку ЕС і ЗША пасля 26 студзеня? Ці варта дэмсілам змяніць стратэгію ў пытанні вызвалення палітвязняў і як да такой змены паставяцца заходнія палітыкі? Ці будзе месца Беларусі на перамовах па Украіне, хто гэтае месца зойме і чаго чакаць ад старшынства Польшчы ў ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
    41 min
  • Ірына Сідорская. Gender Gap: Камуністы vs садамія — перавыбары Лукашэнкі як традыцыя камунізму
    Спойлеры Лукашэнкі працягваюць дзяліцца сваімі “выбарчымі праграмамі”. Гэтым разам пад нашу “гендарную лінзу” трапіла “праграма” лідара праўладных камуністаў Сяргея Сыранкова. Які абяцае распачаць “дзяржаўную барацьбу з праявамі распусты і садаміі, увесці крымінальную адказнасць за прапаганду і практыку ЛГБТ”. Маўляў, трэба жыць у адпаведнасці з “традыцыйнымі каштоўнасцямі”, клапаціцца пра “дэмаграфічную бяспеку” і больш нараджаць. Вось толькі клапаціцца пра тых, хто мае шмат дзяцей, лукашэнкаўская дзяржава не спяшаецца.
    Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners