euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Электаральны цыкл: абнуленне ці абнаўленне легітымнасці чакае дэмсілы
    2Напрыканцы 2024 года дэмсілы раздзяліліся ў сваім стаўленні да пытання вызвалення палітвязняў. Адны як выступалі, так і працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску на рэжым у спадзяванні, што санкцыі і непрызнанне Захадам прымусяць Лукашэнку пайсці на саступкі: вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі. Іншыя перакананыя, што змена рыторыкі і пачатак перамоваў альбо гандлю з рэжымам дазволіць вызваліць людзей з-за кратаў і такім чынам ўратаваць ім жыццё. ў 2025 годзе…
    Чаго чакаць ад 2025 года беларускім дэмсілам і ці ёсць чым хваліцца паводле вынікаў года 2024-га? Што для дэмакратычнай супольнасці і для Ціханоўскай асабіста мяняе заканчэнне электаральнага цыкла, ці трэба ёй пацвярджаць сваю легітымнасць? Ці прыйшоў час дэмсілам мяняць сваю стратэгію і рыторыку адносна стасункаў з рэжымам і хто мусіць справаздачыцца за выкарыстанне грошай, якія выдаткоўвалі ЕС і ЗША на патрэбы беларускай дэмакратычнай супольнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
    43 min
  • Пажыць пры новай уладзе: калі магчымая змена пакаленняў ва ўладзе
    Галоўны “праваслаўны атэіст” Беларусі Лукашэнка прыехаў на каляднае богаслужэнне ў праваслаўны храм у Лагойску. І, як звычайна ў такіх выпадках, выступіў з “пропаведдзю”. Расказаў, як ён ізноў не трымаецца за ўладу, як марыць аддаць яе новаму пакаленню (новае пакаленне ў выглядзе Мікалая прыехала з ім у лагойскі храм), пастрашыў новымі цяжкасцямі і выклікамі, якія блукаюць ля мяжаў “сінявокай”, і даў жэстачайшы адказ на словы Зяленскага.
    Ці існуюць перспектывы змены пакаленняў у палітыцы Беларус ў найбліжэйшы час і якія прагнозы на 2025 год у Кавалеўскага? Чаму Лукашэнка так нервова рэагуе на словы Зяленскага і чаму гэтыя словы прагучалі менавіта цяпер? Што стаіць за спробамі Маска ўмешвацца ў еўрапейскую палітыку і чаму Аліеў вырашыў пайсці на абвастрэнне адносін з Пуціным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    52 min
  • “Стукні па НПЗ”: Лукашэнка прызнаў сваю залежнасць ад Пуціна
    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленкі ў вялікім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту расказаў пра тэлефонную размову з Лукашэнкам, якая адбылася праз некалькі дзён пасля ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Паводле Зяленскага, Лукашэнка прасіў прабачэння за абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з Беларусі, вінаваціў ва ўсім Пуціна і прапанаваў Зяленскаму ў адказ “ударыць па НПЗ у Мазыры”. Сакратарка Лукашэнкі факт размовы прызнала, але заявіла, што той ніякіх прабачэнняў не прыносіў, бо “прабачацца няма за што”.
    Пра што сведчаць словы Лукашэнкі пра вінаватасць за абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі выключна Пуціна, які да пярэчанняў Лукашэнкі не прыслухаўся? Навошта было прапаноўваць Зяленскаму ўдарыць па мозырскім НПЗ? Як заява Зяленскага паўплывае на шансы Лукашэнкі трапіць за стол перамоваў наконт міру ва Украіне і чаму Аліеў эскаліруе адносіны з Масквой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    52 min
  • “Стукні па НПЗ”: Лукашэнка прызнаў сваю залежнасць ад Пуціна
    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленкі ў вялікім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту расказаў пра тэлефонную размову з Лукашэнкам, якая адбылася праз некалькі дзён пасля ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Паводле Зяленскага, Лукашэнка прасіў прабачэння за абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з Беларусі, вінаваціў ва ўсім Пуціна і прапанаваў Зяленскаму ў адказ “ударыць па НПЗ у Мазыры”. Сакратарка Лукашэнкі факт размовы прызнала, але заявіла, што той ніякіх прабачэнняў не прыносіў, бо “прабачацца няма за што”.
    Пра што сведчаць словы Лукашэнкі пра вінаватасць за абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі выключна Пуціна, які да пярэчанняў Лукашэнкі не прыслухаўся? Навошта было прапаноўваць Зяленскаму ўдарыць па мозырскім НПЗ? Як заява Зяленскага паўплывае на шансы Лукашэнкі трапіць за стол перамоваў наконт міру ва Украіне і чаму Аліеў эскаліруе адносіны з Масквой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    52 min
  • Як спецслужбы палююць на апанентаў рэжыму ў замежжы
    Агенты лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой апошнім часам прыкметна актывізаваліся. Найперш у Літве і Польшчы. Звязана гэта з тым, што рэжым спрабуе нават за мяжой “дастаць” сваіх апанентаў: справакаваць, дыскрэдытаваць, напалохаць ці завербаваць. Вось толькі і ў гэтым, як і ў нагнятанні ўнутраных рэпрэсій, нічога новага спецслужбы і палітычныя карнікі Лукашэнкі не прыдумалі. Усё гэта неаднойчы здаралася як у іншых таталітарных краінах свету, так і ў дачыненні да беларускай супольнасці.
    Як аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы змагаліся са сваімі апанентамі, што выехалі з краіны, і якія метады найчасцей выкарыстоўвалі? Ці было нешта падобнае ў гісторыі беларускай нацыі і як гэта спрацавала? Чаму сілавы сцэнар супраць апанентаў застаецца нязменным і ў нашы часы і як гэтаму магчыма супрацьстаяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    1 hr
  • Настальгія vs турма: топ прычын, чаму ехаць у Беларусь небяспечна
    Навагоднія і калядныя святы паказалі, як шмат беларусаў, жывучы ў краінах Еўрасаюза, па магчымасці ездзіць на радзіму на святы. Спачатку мы назіралі за кіламетровымі чэргамі на выезд з Польшчы ў Беларусь, а праз некалькі дзён — у адваротным кірунку. Асабліва балюча на гэта глядзець тым, хто праз пагрозу затрымання і наяўнасць крымінальных спраў паводле палітычных матываў наведаць сваякоў і родную хату не можа. І часцяком такія людзі задумваюцца, ці не варта і ім рызыкнуць ды паспрабаваць перасекчы мяжу…
    Ці існуе імавернасць, што страх пераследу перабольшаны і вярнуцца можна, як праверыць такую магчымасць? Ці варта давяраць абяцанням прапаганды, следчых альбо сябраў “камісіі па вяртанні”, што бяспечнае вяртанне магчымае? Ці не супярэчаць мясцоваму заканадаўству краін ЕС жаданне зладзіць пікет у падтрымку аднаго з “кандыдатаў-спойлераў” на лукашэнкаўскім выбарчым рытуале? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    49 min
  • Gender Gap: Канапацкая і гендарны аспект — што не так з яе “выбарчай праграмай”
    Спойлеры Лукашэнкі падзяліліся сваімі “выбарчымі праграмамі”. А мы паглядзелі на праграму Ганны Канапацкай праз нашу гендарную лінзу. І знайшлі там шмат цікавага. Як шмат цікавага заўважылі мы і ў тым, якой у часткі гледачоў праграмы “Ператром з Халезіным” была рэакцыя на словы пісьменніцы Святланы Курс пра яе фемінізм і любоў да мужчын.
    Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    41 min
  • Ці пачуе Лукашэнка зварот Пазняка наконт рэпрэсій і палітвязняў
    У сваім навагоднім звароце лідар “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк звярнуўся і да Лукашэнкі — прапанаваў яму вызваліць палітвязняў. Але ўжо праз тры дні на сустрэчы са сваімі “даверанымі асобамі” Лукашэнка чарговы раз заявіў, што ў Беларусі няма ні палітвязняў, ні здзекаў. І відавочна, што гэтай пазіцыі ён будзе трымацца і далей. Як мінімум падчас яго “выбарчага рытуалу”. Адначасова выпраўляючы на Захад сваіх “засланцаў” у пошуках кантактаў і для “навядзення мастоў” з заходнімі палітыкамі.
    Як змяняецца стаўленне да пытання вызвалення палітвязняў ў асяродку дэмсіл і ў атачэнні Лукашэнкі? Ці варта спадзявацца на змяншэнне рэпрэсій пасля выбарчага шоу і на каго разлічаныя словы пра магчымасць запрасіць заходніх назіральнікаў? Чаму прапагандысты рэжыму ўсталі на абарону Сталіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    52 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners