euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Настальгія vs турма: топ прычын, чаму ехаць у Беларусь небяспечна
    Навагоднія і калядныя святы паказалі, як шмат беларусаў, жывучы ў краінах Еўрасаюза, па магчымасці ездзіць на радзіму на святы. Спачатку мы назіралі за кіламетровымі чэргамі на выезд з Польшчы ў Беларусь, а праз некалькі дзён — у адваротным кірунку. Асабліва балюча на гэта глядзець тым, хто праз пагрозу затрымання і наяўнасць крымінальных спраў паводле палітычных матываў наведаць сваякоў і родную хату не можа. І часцяком такія людзі задумваюцца, ці не варта і ім рызыкнуць ды паспрабаваць перасекчы мяжу…
    Ці існуе імавернасць, што страх пераследу перабольшаны і вярнуцца можна, як праверыць такую магчымасць? Ці варта давяраць абяцанням прапаганды, следчых альбо сябраў “камісіі па вяртанні”, што бяспечнае вяртанне магчымае? Ці не супярэчаць мясцоваму заканадаўству краін ЕС жаданне зладзіць пікет у падтрымку аднаго з “кандыдатаў-спойлераў” на лукашэнкаўскім выбарчым рытуале? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    49 min
  • Gender Gap: Канапацкая і гендарны аспект — што не так з яе “выбарчай праграмай”
    Спойлеры Лукашэнкі падзяліліся сваімі “выбарчымі праграмамі”. А мы паглядзелі на праграму Ганны Канапацкай праз нашу гендарную лінзу. І знайшлі там шмат цікавага. Як шмат цікавага заўважылі мы і ў тым, якой у часткі гледачоў праграмы “Ператром з Халезіным” была рэакцыя на словы пісьменніцы Святланы Курс пра яе фемінізм і любоў да мужчын.
    Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    41 min
  • Ці пачуе Лукашэнка зварот Пазняка наконт рэпрэсій і палітвязняў
    У сваім навагоднім звароце лідар “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк звярнуўся і да Лукашэнкі — прапанаваў яму вызваліць палітвязняў. Але ўжо праз тры дні на сустрэчы са сваімі “даверанымі асобамі” Лукашэнка чарговы раз заявіў, што ў Беларусі няма ні палітвязняў, ні здзекаў. І відавочна, што гэтай пазіцыі ён будзе трымацца і далей. Як мінімум падчас яго “выбарчага рытуалу”. Адначасова выпраўляючы на Захад сваіх “засланцаў” у пошуках кантактаў і для “навядзення мастоў” з заходнімі палітыкамі.
    Як змяняецца стаўленне да пытання вызвалення палітвязняў ў асяродку дэмсіл і ў атачэнні Лукашэнкі? Ці варта спадзявацца на змяншэнне рэпрэсій пасля выбарчага шоу і на каго разлічаныя словы пра магчымасць запрасіць заходніх назіральнікаў? Чаму прапагандысты рэжыму ўсталі на абарону Сталіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    52 min
  • Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы
    Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах.
    Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
    5 min
  • Аліса Рыжычэнка. Страхі Нацбанка: ад “закрэдытаванасці” да заробкаў і курса долара
    Намеснік кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі заявіў, што ў 2024 годзе “ўдалося выканаць большасць ключавых эканамічных паказчыкаў, такіх, як ВУП, даходы насельніцтва, інфляцыя і іншых”. Чыноўнік пахваліў вытворчыя прадпрыемствы, якія летась “добра спрацавалі”. Праўда, забыўся ўдакладніць, што найперш дзякуючы працы на расійскую “ваенку”. Што дало рост заробкаў і добрыя паказчыкі ў гандлі. Але адметна, што павялічылася і запазычанасць насельніцтва перад банкамі: беларусы шмат бралі крэдытаў і ўжо вінныя банкам 25,5 мільярда рублёў. Што непакоіць Нацбанк. Беларусаў жа пасля пераднавагодніх скачак курсу валют непакояць паводзіны долара і еўра ў 2025 годзе…
    Чаго чакаць ад 2025 года беларускай эканоміцы і ці ўсё так добра з эканамічнымі паказчыкамі паводле вынікаў года 2024-га? Хто найбольш пацярпіць ад спынення транзіту расійскага газу праз Украіну ў Еўропу і пры чым тут Беларусь? Што будзе ў новым годзе з заробкамі, працоўнымі мігрантамі і курсам валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    59 min
  • Аляксандр Кныровіч. "Дзіравы" плакат, правальны "бязвіз" і навагоднія звароты
    Па статыстыцы Памежнага камітэта, з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 586 382 літоўцы. За гэты ж час грамадзяне Беларусі перасяклі мяжу з Літвой каля 5,5 млн разоў. Гэта, у прынцыпе, усё, што трэба ведаць пра эфектыўнасць беларускага "бязвізу".
    Абмяркоўваем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра правал беларускага "бязвізу", "дзіравы" плакат Алега Гайдукевіча і навагоднія звароты Лукашэнкі і Ціханоўскай.
    42 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра газ для Еўропы, “накіды” ад Маска і выбарчыя феерверкі Канапацкай
    З надыходам 2025 года Беларусь пераняла эстафету старшынства ў ЕАЭС, а Польшча — у ЕС. Апроч таго, завяршыўся ледзь не самы дзіўны аспект расійска-ўкраінскай вайны: да апошняга моманту праз Украіну бесперашкодна паступаў у асобныя краіны Еўрасаюза расійскі газ. Набываючы які, еўрапейцы фактычна спансаравалі расійскую ваенную машыну. “Адышла эпоха” — Украіна не працягнула транзітнае пагадненне з “Газпрамам”, і той спыніў пастаўкі. Спадабалася гэта не ўсім. На гэтым фоне Лукашэнка запрасіў прэм’ера Славакіі Роберта Фіцо да сябе ў госці.
    Чаго чакаць ад старшынства Польшчы ў Савеце Еўрапейскага саюза і ці варта нечага чакаць ад старшынства Беларусі ў ЕАЭС? Адкуль прыйдзе замена расійскаму газу і як гэтае спыненне паставак уплывае на настроі еўрапейцаў? Што адметнага было ў навагодніх віншаваннях Ціханоўскай і Лукашэнкі, ці прыслухаюцца ў Мінску да просьбы Пазняка і што стаіць за словамі Зяленскага пра Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    54 min
  • Андрэй Строцаў: называючыся хобітамі, беларусы заўжды марылі “людзьмі звацца”
    2 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — толкіназнавец, перакладчык, антраполаг і релігіязнаўца Андрэй Строцаў.
    Беларусы любяць параўноўваць сябе з хобітамі — народам, які вельмі моцна прывязаны да свайго кавалачку зямлі, да сваёй сям’і, гаспадарлівых “тутэйшых”, для якіх важнае тое, што адбываецца побач з імі, і якім не цікавае ўсё, што здараецца за “далёкім лесам”. Вось толькі і сама Беларусь спрадвеку, у адрозненні ад Шыра, стаіць на перакрыжаванні гісторыі, і беларусы вымушаныя не толькі адрываць вочы ад любімых градак, але і бараніць сваю зямлю ад чужынцаў. І бараніць — а як на сённяшнюю сітуацыю, то і вызваляць — сваю Айчыну нам яшчэ давядзецца. Гэтак жа, як і Фрода з сябрамі па іх вяртанні з Мордара, перакананы Андрэй Строцаў.
    Пра тое, як на наш менталітэт уплывае наша “тутэйшасць”, чаму беларусы не толькі хобіты, але і эльфы, і гномы, і людзі, і нават оркі адначасова і ці гатовыя мы змагацца за сябе, сваю ідэнтычнасць і сваю радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Строцавым.
    58 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners