euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Купіць Грэнландыю: чым пагражаюць свету амбітныя планы Трампа
    Яшчэ да інаўгурацыі і афіцыйнага ўваходжання ў Белы Дом у якасці прэзідэнта ЗША Дональд Трамп нарабіў шуму сваімі замежнапалітычнымі заявамі і амбітнымі геапалітычнымі планамі. Тут і пра далучэнне Канады да ЗША 51-м штатам, і пра набыццё Грэнландыі, і пра вяртанне Панамскага канала, і гэтак далей. Гэта, а яшчэ спрэчныя памкненні паплечніка новаабранага прэзідэнта ЗША, прадпрымальніка Ілана Маска, улезці са сваімі парадамі ў палітыку шэрагу еўрапейскіх краін стварылі напружанне ў адносінах з будучай адміністрацыя Трампа і ім самім.
    Якія мэты пераследуе Трамп сваімі гучнымі замежнапалітычнымі заявамі і ці будзе ён імкнуцца іх ажыццявіць, як стане дзейным прэзідэнтам? Ці варта чакаць, што тэма міру ва Украіне не знікне з парадку дня Трампа ў будучыні, і чаго ад гэтых перамоў чакаць беларусам? Ці ёсць шансы ў Лукашэнкі наладзіць адносіны з Трампам і ці пойдзе Еўрасаюз насустрач Мінску пасля 26 студзеня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў
    54 min
  • Галіна Казіміроўская. “Пагружэнне”: калі беларусы стануць адзіным “Вольным хорам”
    Насуперак усяму і ў вымушанай эміграцыі беларусы працягваюць ствараць новыя культурныя праекты, запісваць альбомы, выдаваць кнігі, ладзіць канцэрты, выставы і тэатральныя пастаноўкі. Не выключэнне ў гэтай працы на беларускую культуру і “Вольны хор”, які абяцае сёлета прадставіць прыхільнікам і аматарам харавых спеваў новы альбом. А яшчэ яго кіраўніца, дырыжорка Галіна Казіміроўская рыхтуе да выдання кнігу, распачынае спецыяльны праект са сваім калектывам “Concordia Choіr” і нешта цікавае рыхтуе ў межах Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве…
    Якія чарговыя цікавосткі знайшла Галіна Казіміроўская ў архівах лонданскай бібліятэкі імя Скарыны і што плануе рабіць са знойдзенымі рарытэтамі? Ці варта чакаць новага альбома ад “Вольнага хору” і што за кнігу рыхтуе яго дырыжорка да друку? Што за праект разам з “Concordia Choir” пачынае Казіміроўская ў Варшаве і чым жыве Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Choіr”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская
    56 min
  • Роза Турарбекава. “Правы рэванш”: пра Маска, палітвязняў і чаканне “перагорнутай старонкі”
    За паўтара месяца да выбараў у Германіі павялічваецца папулярнасць ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Германіі”. Той самай, якую называюць “прапуцінскай” і падтрымку якой выказаў найбліжэйшы паплечнік Дональда Трампа, новаспечаны эксперт па еўрапейскай палітыцы Ілан Маск. Але папулісты, правыя ды іншыя “пуціністы” набываюць пэўную папулярнасць і ў іншых краінах Еўропы. Нібыта гэта вынік стомленасці ад вайны, якую гэты ж Пуцін і распачаў ва Украіне. І якую новаабраны прэзідэнт ЗША абяцае хутка скончыць.
    Якія прычыны прыводзяць да росту папулярнасці ультраправых і прапуцінскіх сіл і чым гэта пагражае Еўропе і Беларусі? Ці варта чакаць, што ў будучыні тэма міру ва Украіне не знікне з парадку дня Трампа і чаго чакаць беларусам ад гэтых перамоў? Ці варта бачыць нейкі знак у факце дэмастрацыі фота Бабарыкі і які адказ на гэты знак магчымы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    1 hr 1 min
  • Ці пакажуць сям’і фота Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў
    2025 год пачаўся хай і не з вызвалення з-за кратаў новай групы палітвязняў, але з не менш важнай навіны: пасля 623 дзён інкамунікада былі паказаныя фота Віктара Бабарыкі і выкладзенае ў свабодны доступ кароткае відэа з ім. Усё гэта адбываецца на фоне электаральнай кампаніі па “пераабранні” Лукашэнкі, заяў пра неабходнасць прысутнасці прадстаўніка афіцыйнага Мінска на перамовах па дасягненні міра ва Украіне і… рэпрэсій у самой Беларусі, якія не спыняюцца ні на гадзіну.
    Як варта ўспрымаць рашэнне рэжыму прадэманстраваць грамадскасці Бабарыку і ці варта чакаць, што следам можа быць апублікаванае фота Сяргея Ціханоўскага? Ці стане гэта пачаткам палітычнай адлігі і чаго рэжым чакае ў адказ? Ці здольныя дэмсілы ў 2025 годзе змяніць сваю стратэгію адносна пытання вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    56 min
  • Артэфакты змагання: чым жыве музей Вольнай Беларусі
    Музей Вольнай Беларусі, які ўжо некалькі гадоў працуе ў цэнтры Варшавы, — гэта не толькі памяшканне, дзе адбываюцца розныя культурніцкія імпрэзы, канферэнцыі, прэзентацыі ды тэатральныя прэм’еры. Гэта і сапраўдны музей, які цягам усяго часу свайго існавання збірае экспанаты для будучых экспазіцый. І ўжо сабраная немалая калекцыя розных цікавостак.
    Як прайшоў 2024 год для музея Вольнай Беларусі і чым ён быў адметны? Ці шмат экспанатаў сабрана ў музеі і з чаго складаецца калекцыя? Ці адпавядае беларускі музей за мяжой чаканням беларусаў і што плануецца змяніць у яго працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца музея Вольнай Беларусі, адказная за сацыяльныя і культурныя пытанні ў Народным антыкрызісным упраўленні Наталля Задзяркоўская.
    45 min
  • У Беларусі скончыўся лес, а Лукашэнка шкадуе беларусам вады.
    Мінск цалкам перайшоў на артэзіянскую ваду — гэта добра! Лепш позна, чым ніколі. Але беларусы ў Лукашэнкі ўсё розўна апынуліся вінаватымі: па-першае, у тым, што не цэняць магчымасць карыстацца пітной вадой і "бесшабашна" ставяцца да рэсурсаў. А па-другое, у тым, што за гэтую самую ваду недаплачваюць.
    Тым часам у Беларусі пачаліся праблемы з лесам. Урад нават ўвёў мыты на экспарт лесаматэрыялаў і вырабаў з драўніны — для "перадухілення дэфіцыту". Як такое можа быць, каб у Беларусі скончыўся лес?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners