euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Васіль Ядчанка. “Мова ў працы”: ці магчыма праз ролікі ў TikTok беларусізаваць свет
    Напрыканцы года традыцыйна падводзяцца вынікі. У розных сферах ды кірунках дзейнасці, актыўнасцях ці проста свае асабістыя. Беларусы тут — не выключэнне. Сёлета, як і ў папярэднія гады, такое падвядзенне вынікаў ды вызначэнне найлепшых ладзілася і сярод ютуб-праектаў, падкастаў, блогераў, ціктокераў і гэтак далей. Вызначаюцца найлепшыя як звычайна: у сацсетках запускаецца галасавалка і… у каго прыхільнікаў больш, той і найлепшы. Блогер і журналіст Васіль Ядчанка і яго канал “Мова ад Васіля” ў намінацыі TikTok-канал года атрымаў 3% галасоў. Пры гэтым яго відэа за год, які адыходзіць, ахапілі 26,16% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам.
    Чаму пашырэнне беларускамоўнага кантэнту ў сацсетках для нас важнае і ці карыстаецца попытам такі кантэнт? Адкуль бяруцца тэмы для новых відэа і чым “Мова ад Васіля” адрозніваецца ад іншых падобных праектаў? Што з сябе ўяўляе праект “Мова ў працы”, прычым тут гендарныя стэрэатыпы і як да выкарыстання яго як актора для відэа ставіцца кот Васіля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, блогер Васіль Ядчанка
    41 min
  • Валерый Кавалеўскі. Змена стратэгіі: ці дапамагла яна вызваленню палітвязняў
    Пытанне вызвалення палітвязняў у 2024 годзе чарговым разам актуалізавалася і падзяліла дэмсілы. Адны выступаюць за тое, што трэба спыніць размовы пра ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі, і заклікаюць заходніх палітыкаў да перамоў з Мінскам дзеля вызвалення людзей з-за кратаў, іншыя лічаць, што выключна ўзмацненне ціску можа прымусіць рэжым не толькі вызваліць людзей, але і спыніць рэпрэсіі. Падлівае алею ў агонь гэтай дыскусіі рэжым, невялікімі групамі (у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных) вызваляючы палітвязняў.
    Чаму менавіта ў 2024 годзе пытанне вызвалення палітвязняў было пастаўленае так востра і якое дачыненне да гэтага мае выбарчая кампанія 2025 года? Ці гатовыя заходнія палітыкі да змены стратэгіі адносна рэжыму Лукашэнкі і якая роля дэмсіл у магчымым перамоўным працэсе? Ці варта чакаць, што крокі Захаду насустрач Лукашэнку прывядуць да спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім.
    59 min
  • “Мірон”: любі і барані — ніякай іншай нацыянальнай ідэі нам сёння не трэба
    26 снежня ў эфіры Еўрарадыё — легенда беларускага супраціву Зміцер “Мірон” Піменаў.
    Словы класіка “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” павінен ведаць і прапусціць праз сваё сэрца кожны беларус. У гэтых словах — увесь сэнс нашага нацыянальнага жыцця: мы павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць тое, што пабудавалі, здабылі і перадалі нам нашы продкі, перакананы Зміцер “Мірон” Піменаў.
    Пра тое, як захаваць, абараніць і перадаць сваім унукам тое, што нам перадалі нашы продкі, як у эміграцыі захаваць сваю ідэнтычнасць і пры чым тут вера і Бог, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром “Міронам” Піменавым.
    1 hr
  • Аляксандр Фрыдман. Вайна і прывід міру: падводзім вынікі года з Аляксандрам Фрыдманам
    2024 год стаў не толькі годам працягу вайны ва Украіне, але і пачаткам шэрагу новых ваенных канфліктаў, якія так ці інакш мелі дачыненне і да нас, нашай краіны і нашага рэгіёна агулам. Размова пра ваенную аперацыю Ізраіля супраць “Хезбалы” і паўстанне ў Сірыі, якое скончылася зрынаннем рэжыму Асада. Але былі яшчэ і выбары ў ЗША, размовы пра неабходнасць пачаць мірныя перамовы па Украіне, заявы пра з’яўленне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі…
    Якія падзеі 2024 года можна назваць найбольш значнымі для свету? А для Беларусі і нашага рэгіёна? Ці змянілася стаўленне да Лукашэнкі і яго рэжыму ў свеце і гарантый бяспекі ад каго Мінск хоча? Ці варта чакаць, што 2025 год прынясе палітычную адлігу ў Беларусь і з чым у новы год ідуць дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    53 min
  • Яўген Магда. Гарантыі бяспекі: ці гатовы Кіеў пасадзіць Лукашэнку за стол перамоў
    Сёлета мы пачулі новую версію падзей лютага 2022 года і прычын, якія да іх прывялі. Калі каротка, то расійскія войскі мірна вярталіся з вучэнняў у Беларусі ў Расію, але раптоўна, у выніку нейкай правакацыі, збочылі з дарогі і рушылі “ваяваць Кіеў за 3 дні”. Чаму так здарылася, трэба “пытаць у Зяленскага”. А ўвогуле, “Беларусі неабходныя гарантыі бяспекі”, таму без Лукашэнкі ніякіх перамоў наконт міру ва Украіне быць не можа. З такім мэсэджам не толькі сам Лукашэнка ездзіць там, дзе яго яшчэ гатовыя прымаць і слухаць, але і яго “ганцы”.
    Чым быў адметны 2024 год для беларуска-ўкраінскіх адносінаў і ці змянілася пазіцыя Кіева што да магчымасці “перагарнуць старонку” дачыненняў з Лукашэнкам? Ці павысіўся ўзровень небяспекі з боку Беларусі пасля заяў пра размяшчэнне на яе тэрыторыі расійскай ядзернай зброі і што наконт рашэння біць па расійскіх аб’ектах на беларускай зямлі? Ці змянілася камунікацыя паміж Кіевам і дэмсіламі і чаго ў гэтым кірунку чакаць у будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    46 min
  • Марына Гірын. Грошы Еўрасаюза: колькі іх пайшло “на бізнес” і пры чым тут АВВА
    Абяцанне выдаткаваць суму ў 30 мільёнаў еўра на падтрымку дэмакратычнага грамадства Беларусі мела нечаканы эфект. І тут гаворка нават не пра тое, як ўсе наўкол нечакана ператварыліся ў аўдытараў і пачалі выстаўляць прэтэнзіі наконт эфектыўнасці раней выдаткаваных 140 мільёнаў. Раптам прагучалі словы Латушкі, што каля 30% сродкаў, вылучаных ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, ішлі на бізнес. І ён назваў адказнага за такое размеркаванне — Андрэй Ягораў. Наўздагон першы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка па тлумачэнні наконт мэтавасці скарыстання выдаткаваных “на бізнес” сум скіраваў у тым ліку да BEROC і АВВА.
    Якое дачыненне мае АВВА да сродкаў, якія выдаткоўваліся ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, і якія сумы яны насамрэч атрымалі? Адкуль у АВВА фінансаванне і як яно размяркоўвалася? Ці магчымыя шэрыя схемы з грашыма ЕС і ці ёсць чым пахваліцца са зробленага АВВА цягам 2024 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
    49 min
  • Алена Жываглод. Навошта “Сумленныя людзі” заклікаюць беларусаў ісці і галасаваць
    Відэа ад “Сумленных людзей”, у якім беларусам прапаноўваецца прагаласаваць супраць усіх на так званых “выбарах” 2025 года, выклікала шмат крытыкі. Маўляў, хай сабе і “супраць усіх”, але ці трэба ўвогуле казаць, каб людзі ішлі на выбарчыя ўчасткі і “стваралі масавасць” для бэтэшнай карцінкі прапаганды... А потым яшчэ і выйшла нейкае непаразуменне з лічбамі праглядаў ды ўпадабанняў…
    Як ствараўся ролік пра “галасуй супраць усіх” і ці сапраўды там закладзены заклік да беларусаў ісці на выбарчыя ўчасткі? Ці былі накруткі праглядаў, што не так з лічбамі пад ролікам і навошта было яго рэкламаваць? Ці ёсць чым пахваліцца са зробленага “Сумленнымі людзьмі” цягам 2024 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод
    45 min
  • Яўген Красулін. Нацыянальнае прымірэнне: ці магчымае яно сёння і на якіх умовах
    Чым далей ад дня сённяшняга падзеі 2020 года, тым часцей чуваць словы пра неабходнасць “перагарнуць старонку”, “думаць пра лёсы людзей, а не пра зрынанне рэжыму” і гэтак далей. Да ўсяго дадаецца расчараванне ў лідарах і структурах, якія “нічым не дапамагаюць”, “абяцанай перамогі не прынеслі”, “невядома на што трацяць заходнюю дапамогу”… Карацей, недзе ў развагах пачынае мільгаць тэма “нацыянальнага прымірэння”.
    Як на ўспрыманне рэчаіснасці і дзеянняў рэжыму ўплывае адлегласць па часе ад падзей, якія сталі трыгерам сённяшняй “беларускай сітуацыі”? Ці магчымае прымірэнне пераможцы-тырана і яго пераможаных апанентаў? Ці сапраўды можна казаць пра паразу рэвалюцыі і ці ёсць прыкладу паспяховага “нацыянальнага прымірэння”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    50 min
  • Gender Gap: сям’я ці кар’ера — прапаганда заблыталася, што для жанчыны “важнае”
    У Беларусі павялічылася працягласць жыцця. Адпаведнымі звесткамі падзяліўся Белстат. Калі ў 2000 годзе працягласць жыцця складала 69 гадоў, то ў 2023-м — 74,6. Пры гэтым мужчыны ў сярэднім жывуць 69,3 года, а жанчыны — 79,7 года. Адначасова праўладныя сацыёлагі праводзяць апытанне, каб паказаць, што ў нас пануюць “традыцыйныя каштоўнасці”, але ў той жа час і кар’ера важная для жанчын...
    Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners