euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Ад вайны да выбараў: ці знойдзецца для Беларусі месца на перамовах
    Завяршэнне 2024 года выдалася багатым на падзеі і навіны. Што праўда, цягам усяго года гэтыя навіны часцей былі негатыўнымі і нават трагічнымі, але здараліся і пазітыўныя. Да прыкладу, падчас саміту СНД кіраўнік Арменіі ўдала патроліў Лукашэнку. Але потым здарылася трагедыя з пасажырскім самалётам азербайджанскіх авіяліній, які быў збіты на тэрыторыі Расіі… І гэта далёка не ўсе падзеі апошніх дзён года, на якія варта звярнуць увагу. Як і прыгадаць іншыя важныя падзеі 2024 года.
    Што найбольш адметнае здарылася ў свеце міжнароднай палітыкі за год і як гэтыя падзеі адбіліся на Беларусі? Ці варта чакаць, што Арменія і Азербайджан спыняць супрацу з Расіяй? Чым скончацца спрэчкі пра змену стратэгі дэмсіл і хто з беларускага боку сядзе за стол мірных перамоў адносна вайны ва Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    1 hr 6 min
  • Андрэй Стрыжак. Салідарнасць: ці атрымалася ў рэжыму яе знішчыць і дыскрэдытаваць
    І ў 2024 годзе беларусы не спыняліся ў сваёй салідарнасці. Праз розныя дабрачынныя фонды і ініцыятывы яны працягвалі збіраць дапамогу, данаціць на розныя зборы, дапамагалі і падтрымлівалі адно аднаго. Не зважаючы на тое, што большасць беларусаў самі аказаліся ў складанай жыццёвай і фінансавай сітуацыі. Насуперак спробам рэпрэсіўнай машыны лукашэнкаўскага рэжыму спыніць гэтую салідарнасць альбо дыскрэдытаваць фонды.
    Што адбываецца вакол фондаў салідарнасці і ці атрымалася ў рэжыму іх дыскрэдытаваць і спыніць працу ў Беларусі? Хто патрабуе сёння найбольшай дапамогі і ці атрымліваецца аказаць яе ўсім, як фукцыянуе служба эвакуацыі? Чым быў адметны для BYSOL 2024 год і якіх выклікаў чакаюць ад года 2025-га? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
    47 min
  • Вольга Лойка. Ці ўсё магчымае было зроблена для вызвалення палітвязняў
    Цягам года то з большай, то з меншай актыўнасцю ў асяродку дэмсіл прасоўвалася стратэгія, якую можна акрэсліць так: “Ці ўсё магчымае мы робім для вызвалення палітвязняў?” У кожнага былі свае адказы на гэтае пытанне, але, што адметна, з цягам часу ўсё больш людзей пераходзіла на пазіцыю неабходнасці перагледзець падыходы да гэтага пытання і змяніць рыторыку адносна лукашэнкаўскага рэжыму. Маўляў, трэба казаць не пра змаганне да перамогі, а пра неабходнасць знайсці варыянты перамоў з рэжымам і вызвалення палітвязняў…
    Што дае падставы меркаваць, што рэжым гатовы вызваляць палітвязняў, і на якіх умовах? Хто можа і мусіць весці перамовы з рэжымам і ці гатовы Захад “упісвацца” за беларускіх вязняў? Што дае вызваленне адных, калі наўзамен за краты трапляе яшчэ большая колькасць людзей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    48 min
  • Сяржук Кедышка. Каардынацыйная рада: ці ёсць жыццё пасля рэанімацыі праекта
    Пераабраная Каардынацыйная рада як пачала свой шлях са скандалаў, так, такое адчуванне, вырашыла і далей прытрымлівацца іміджу структуры, дзе больш супярэчнасцяў, чым здольнасці дасягаць вынікаў сумеснымі намаганнямі. Тым не менш, нешта рабілася, нейкія сустрэчы ладзіліся, абмеркаванні адбываліся.
    Чым адметны для Каардынацыйнай рады і агулам дэмакратычных сіл 2024 год і ці можна казаць хоць пра нейкія здабыткі? Ці магчымая змена стратэгіі дэмсіл што да лукашэнкаўскага рэжыму і ці ёсць па гэтым пытанні кансенсус у КР? Якія чаканні на 2025 год і на чым варта сканцэнтраваць свае намаганні дэмсупольнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кядышка
    43 min
  • Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі
    Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця.
    Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якая кухня прызнаная найлепшай на Землі і чаму немцы ядуць на Каляды бульбяную салату ды сасіскі, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
    4 min
  • Аляксандр Кныровіч. Пашынян паслаў ЕАЭС, Лукашэнка здзівіў Пуціна "Арэшнікамі"
    Апошнія дні 2024 года атрымаліся багатымі на падзеі і сэнсы. Расія (выпадкова) збіла азербайджанскі самалёт — і Азербайджан чакае афіцыйных прабачэнняў. Арменія нахабна дэманструе, што ні ў што не ставіць ЕАЭС. А Лукашэнка здзіўляе Пуціна сваёй хлуснёй пра "Арэшнікі".
    Усё гэта абмяркуем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners