euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алена Жываглод. Навошта “Сумленныя людзі” заклікаюць беларусаў ісці і галасаваць
    Відэа ад “Сумленных людзей”, у якім беларусам прапаноўваецца прагаласаваць супраць усіх на так званых “выбарах” 2025 года, выклікала шмат крытыкі. Маўляў, хай сабе і “супраць усіх”, але ці трэба ўвогуле казаць, каб людзі ішлі на выбарчыя ўчасткі і “стваралі масавасць” для бэтэшнай карцінкі прапаганды... А потым яшчэ і выйшла нейкае непаразуменне з лічбамі праглядаў ды ўпадабанняў…
    Як ствараўся ролік пра “галасуй супраць усіх” і ці сапраўды там закладзены заклік да беларусаў ісці на выбарчыя ўчасткі? Ці былі накруткі праглядаў, што не так з лічбамі пад ролікам і навошта было яго рэкламаваць? Ці ёсць чым пахваліцца са зробленага “Сумленнымі людзьмі” цягам 2024 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод
    45 min
  • Яўген Красулін. Нацыянальнае прымірэнне: ці магчымае яно сёння і на якіх умовах
    Чым далей ад дня сённяшняга падзеі 2020 года, тым часцей чуваць словы пра неабходнасць “перагарнуць старонку”, “думаць пра лёсы людзей, а не пра зрынанне рэжыму” і гэтак далей. Да ўсяго дадаецца расчараванне ў лідарах і структурах, якія “нічым не дапамагаюць”, “абяцанай перамогі не прынеслі”, “невядома на што трацяць заходнюю дапамогу”… Карацей, недзе ў развагах пачынае мільгаць тэма “нацыянальнага прымірэння”.
    Як на ўспрыманне рэчаіснасці і дзеянняў рэжыму ўплывае адлегласць па часе ад падзей, якія сталі трыгерам сённяшняй “беларускай сітуацыі”? Ці магчымае прымірэнне пераможцы-тырана і яго пераможаных апанентаў? Ці сапраўды можна казаць пра паразу рэвалюцыі і ці ёсць прыкладу паспяховага “нацыянальнага прымірэння”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    50 min
  • Gender Gap: сям’я ці кар’ера — прапаганда заблыталася, што для жанчыны “важнае”
    У Беларусі павялічылася працягласць жыцця. Адпаведнымі звесткамі падзяліўся Белстат. Калі ў 2000 годзе працягласць жыцця складала 69 гадоў, то ў 2023-м — 74,6. Пры гэтым мужчыны ў сярэднім жывуць 69,3 года, а жанчыны — 79,7 года. Адначасова праўладныя сацыёлагі праводзяць апытанне, каб паказаць, што ў нас пануюць “традыцыйныя каштоўнасці”, але ў той жа час і кар’ера важная для жанчын...
    Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    46 min
  • Поспехі і факапы беларускай эканомікі — вынікі года з Уладзімірам Кавалкіным
    МВФ кажа, што эканоміка Беларусі ў 2024-м годзе — трэцяя па росце ВУП у Еўропе. Еўразійскі банк развіцця прагназуе, што дзяржаўная палітыка ў сферы аплаты працы і інвестыцый дазволяць захаваць высокія тэмпы росту і ў 2025-м. Адкуль такія паказчыкі і прагнозы? Як так здарылася, калі краіна з усіх бакоў абкладзеная санкцыямі?
    Поспехі і факапы беларускай эканомікі ў 24-м абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    38 min
  • Роза Турарбекава. Сіндром міратворца: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўшчаміцца ў перамовы
    Амерыканскім грамадзянам рэкамендавана ўстрымацца ад паездак у Беларусь. А ўсё праз “адвольнае прымяненне законаў беларускімі ўладамі, рызыкі затрымання, патэнцыйныя магчымасці масавых пратэстаў, садзейнічанне Беларуссю вайне Расіі супраць Украіны, абмежаваныя магчымасці пасольства ЗША аказаць дапамогу грамадзянам ЗША ў краіне”. Такую рэкамендацыю надоечы агучыў Дзярждэп ЗША. У гэты ж час Лукашэнка ладзіць чарговую турпаездку — цяпер у ААЭ. Які будзе вынік для Беларусі, сказаць складана, але, можа, і не па гэта ён у той бок вандруе… Затое вядома, з якімі мэтамі вандруюць на Захад ганцы рэжыму.
    Як на імідж Беларусі ўплываюць такія рэкамендацыі Дзярждэпа і ці прымушае гэта задумацца заходніх палітыкаў пра неабходнасць наладжвання адносінаў з Мінскам? Ці маюць плён паездкі Лукашэнкі ў ААЭ і іншыя краіны таго рэгіёна і чаму Украіна так нервова адрэагавала на яго заявы пра ўдзел у мірных перамовах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    52 min
  • Уладзімір Жыгар. БЕЛАЗ vs санкцыі: па прыбытках завода ці “сям’і” б’юць яны найперш
    Пра тое, што санкцыі “не працуюць”, “пагаршаюць жыццё не Лукашэнкі, а простых беларусаў”, “штурхаюць Беларусь у абдымкі да Масквы”, мы чуем не толькі з боку лукашэнкаўскай прапаганды, але і ад асобных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. На прыкладзе падсанкцыйнага прадпрыемства БЕЛАЗ раследавальнікі BELPOL на пальцах тлумачаць, як “санкцыі не працуюць” у выпадку гэтага гіганта. А дакладней, як гэта ўплывае на прыбытак “сям’і”, якая, калі верыць папярэднім фільмам-расследаванням, фактычна абкрадае завод і бюджэт краіны, узбагачаючыся на гэтым.
    Як санкцыі ўплываюць на схемы, з дапамогай якіх “сям’я” і яе стаўленікі ўзбагачаюцца за кошт БЕЛАЗа? Ці сапраўды санкцыі, накладзеныя на прадпрыемствы, б’юць па простых беларусах і што наконт прывязкі да Расіі і расійскага рынка? Чаму застаецца магчымым экспарт прадукцыі падсанкцыйных прадпрыемстваў у краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    54 min
  • Аляксандр Кныровіч. Беларусь без бульбы, апазіцыя без мільёнаў
    З Беларусі абмежавалі вываз бульбы. Пакуль што на тры месяцы — але скажам шчыра, надзеяў, што ў лютым бульбы ў Беларусі раптам стане больш, няма. Што адбываецца? Гэта так улады вырашылі ламаць стэрэатыпы?
    Абмяркуем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым пра Пуціна, якому то сумна, то страшна, Лукашэнку, які стаяў ля вытокаў развіцця TikTok у Беларусі (ну, ён так кажа) і мільёны, вылучаныя на дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці.
    59 min
  • Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі — #ІхНоравы
    Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным.
    Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
    4 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners