euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ірына Сідорская. "Чаму жыла з ім у адной кватэры?" Чым грамадства адказвае на гвалт
    Грамадская актывістка паскардзілася, што яе збіў экс-баец Палка імя Кастуся Каліноўскага. У каментарах — спрэс пытанні да ахвяры: "Чаму жыла з ім у адной кватэры?", "Чаму не пайшла ў паліцыю і не зафіксавала пабоі?" Віктымблэймінг — не міф, ён нам не здаецца.
    Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама паплачам па беларускай культуры (а дапаможа нам свежая рэклама мыйных сродкаў) і абмяркуем выбар "жанчын года" паводле ўплывовых сусветных медыя.
    48 min
  • Сяржук Доўгушаў. Ці дапамогуць нам “Спеўныя сходы” захаваць сваю ідэнтычнасць
    15 снежня беларускаму “Дому творцаў” у Варшаве споўнілася тры гады. У жніўні “Дом творцаў” неспадзявана трапіў у жорсткі крызіс, фактычна аказаўшыся пад пагрозай закрыцця. Але салідарнасць беларусаў дапамагла. Сёння, паводле звестак нашых дасведчаных крыніц, Сяржук Доўгушаў з калегамі працуе над рэалізацыяй двух вялікіх праектаў ды плануе аднавіць ініцыятыву “Спеўны сход”. А яшчэ сумесна з Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы рыхтуе калядны сюрпрыз беларусам ЗША.
    Што рэальна было зроблена пад дахам “Дома творцаў” і чаму гэты праект так важны для беларускай культуры? Ці зацікаўленыя беларусы дыяспары ў развіцці беларускай культуры і захаванні сваёй нацыянальнай адметнасці? На каго найперш скіраваныя праекты дзеячаў культуры і ці не трэба беларусам імкнуцца “ўпісацца” ў культурніцкія праекты краін, што іх прынялі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход”, заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры “ЭтнаТрадыцыя” (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША), заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
    36 min
  • Аляксандр Фрыдман. Страхі Лукашэнкі: ад Украіны і Грузіі да Сірыі і… беларускіх гісторыкаў
    Прапаганду і ідэолагаў (цікава, што ўцямнай ідэалогіі ў рэжыму няма, а ідэолагаў у краіне як вошай на сабаку ці сілавікоў) перыядычна падрывае, калі ў медыяпрасторы з’яўляюцца выказванні альбо погляды на гісторыю, адметныя ад прапісных у афіцыйных падручніках. Найперш гэта тычыцца перыяду Другой сусветнай вайны альбо часоў адразу пасля яе. Вось і папулярызатар гісторыі Цімафей Акудовіч трапіў пад іх пільнае вока. А якія наступствы магчымыя для Беларусі ад размяшчэння на яе тэрыторыі расійскага “Арэшніка” ці як падзеі ў Сірыі ўплываюць на Лукашэнку — гэта прапаганду мала цікавіць.
    Што рэальна стаіць за жаданнем Лукашэнкі атрымаць “Арэшнік” і якія пагрозы сам факт такога размяшчэння можа несці? Ці ўплываюць падзеі ў Сірыі на наш рэгіён і якім чынам яны могуць закрануць Лукашэнку? Чаму прапаганда так зацята накідваецца на гісторыкаў, якія выказваюць сваё меркаванне наконт тых ці іншых гістарычных падзей? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    59 min
  • Роза Турарбекава. Этап перамоў: ад плана Трампа па Украіне да беларускіх палітвязняў
    У Бруселі падчас "Беларускіх дзён" падымалася і тэма вызвалення палітвязняў. Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч чакана звярнулася да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай разгледзець магчымасць частковага зняцця санкцый з лукашэнкаўскага рэжыму ў абмен на вызваленне палітвязняў. Практычна Захаду прапанавалі распачаць перамовы з Мінскам.
    Ці магчымая рэзкая змена стратэгіі Захаду адносна рэжыму Лукашэнкі на просьбу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл? Што рэальна можа паўплываць на пачатак перамоў пра спыненне вайны ва Украіне? На каго найперш скіраваная ваяўнічая рыторыка Лукашэнкі і яго прапаганды і што дае Беларусі старшынства ў ЕАЭС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    56 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці прымусіць “Арэшнік” Вялікабрытанію і ЕС да перамоў з рэжымам
    Пасля сустрэч у Еўропе і ЗША кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі завітаў у Вялікабрытанію. Адбыліся сустрэчы з чальцамі абедзвюх палат брытанскага парламента, у замежнапалітычным ведамстве, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, з былымі амбасадарамі ў Беларусі, а таксама экспертнай супольнасцю. Гаварылі пра сітуацыю ў Беларусі, абарону незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай “інтэграцыі” і гэтак далей. Асобнай тэмай размоў сталіся практычныя крокі ў вызваленні палітзняволеных. Тэма, якую сёння актыўна абмяркоўваюць як у асяродку беларускіх дэмсіл, так і ў беларускім грамадстве.
    Як у Вялікабрытаніі ставяцца да магчымасці “перагарнуць старонку” з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў? Чым небяспечная дамова “аб гарантыях бяспекі”, падпісаная Лукашэнкам і Пуціным? Ці неабходна сёння перафарматоўваць беларускія дэмсілы і якім чынам? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім
    56 min
  • “Закідаем “Арэшнікам”: прапаганда Лукашэнкі спрабуе палохаць Захад
    Абяцанне Пуціна паставіць у Беларусі ракету класа “аналагаў няма” з лясной мянушкай “Арэшнік”справакавала бязмежны выбух гераізма ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Імгненна была намаляваная мапа з пералікам еўрапейскіх “цэнтраў прыняцця рашэнняў” і часам падлёту да іх расійскіх “Арэшнікаў”, размешчаных у Брэсце. “Эксперты” на “сур’ёзных шчах” пачалі абмяркоўваць, куды найперш варта ўдарыць: па Кіеве, Варшаве, Вільні ці Парыжы. Маўляў, чаго баяцца, дамову ж з Пуціным пра гарантыі бяспекі Лукашэнка падпісаў, сваіх канапных ваяроў “дзядзя Вова” ядзерным парасонам прыкрые.
    Ці варта разлічваць, што ядзерная зброя ці той жа “Арэшнік” будуць размешчаныя ў Беларусі, і ў каго будзе чырвоная кнопка? Ці можна верыць лукашэнкаўскім генералам, якія расказваюць пра “Беларусь, якая нікому не пагражае”, і з боку якой Польшчы не варта нічога небяспечнага чакаць? Якія пагрозы для беларускага грамадства і Беларусі прыхаваныя ў падпісанай Лукашэнкам дамове аб гарантыях бяспекі і якую ролю ў падзеях у Сірыі адыграла Украіна (і якую ролю тыя падзеі адыграюць у нашым рэгіёне)? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    38 min
  • Як Лукашэнка прымусіў расіян галадаць без беларускай бульбы
    Можна з замілаваннем глядзець на рост эканамічных паказчыкаў, атрыманых дзякуючы шматлікім ваенным заказам на патрэбу расійскай акупацыйнай арміі, і хваліцца ростам заробкаў. Ну, а што: бізнес ёсць бізнес, і на патрэбы Расіі лукашэнкаўскі рэжым гатовы пастаўляць усё, што вырабляецца ці вырошчваецца ў Беларусі. Ці амаль усё. Бульбу прадаваць у Расіі “жэстачайшэ” забаранілі.
    Чаму Лукашэнка пакінуў расійскіх суседзяў без братэрскай бульбы і ці не плануецца абмен яе на “Арэшнік”? Што адбываецца на заводах Volkswagen і калі ўжо ўжо Еўропе настане “кірдык”? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    55 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners