euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Дзеля захавання ўлады”: ядзерны парасон у абмен на жыцці беларусаў?
    Пасяджэнне “Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы” адбылося 6 снежня ў Мінску. Дзе Лукашэнка і Пуцін падпісалі двухбаковую дамову “Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы”. Вось толькі тое, што канкрэтна было падпісанае, беларусам вырашылі не паказваць. Але “Белпол” сцвярджае, што палажэнні той дамовы падобныя да ўмоў Дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж Расіяй і КНДР. А гэта азначае рызыку таго, што створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на вайну “дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы”. Таксама дамова дазваляе Расіі ствараць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты і пацвярджае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
    Ці сапраўды падпісанне гэтай дамовы будзе падставай для адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну і якія пагрозы для Беларусі такі крок стварае? Якім чынам “ядзерны парасон” гарантуе захаванне ўлады Лукашэнку? Ці стаў больш зразумелы “мірны план Трампа” пасля паездкі абранага прэзідэнта ЗША ў Парыж і сустрэчы там з Зяленскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 11 min
  • “Беспраблемныя выбары” за кошт суверэнітэту краіны: ці магчымыя яны?
    Падчас сустрэчы з Пуціным у Мінску Лукашэнка падпісаў дамову “аб гарантыях бяспекі” паміж Беларуссю і Расіяй. Поўнага зместу гэтага дакумента беларусам так і не паказалі. Але і размовы пра “адзіны рынак электраэнергіі”, “зняцце супярэчнасцяў у падатковай і мытнай сферах” на фоне падпісання вышэйзгаданага дакумента гучалі пагрозліва. Як сведчанне таго, што Масква напярэдадні выбараў даціснула Лукашэнку па тых пазіцыях, на якія раней ён не пагаджаўся.
    Ці сапраўды ў межах Саюзнай дзяржавы Масква дамаглася ад Мінска падпісання дакументаў, якія замацоўваюць курс на страту суверэнітэту Беларусі? Як падзеі ў Сірыі ўплываюць на наш рэгіён і ці чакаць Еўропе новых хваляў мігрантаў з гэтай краіны? Ці стаў адметнай падзеяй Стратэгічны дыялог з ЗША, які прайшоў у Вільні, і чаму на яго так нервова адрэагавалі ў Мінску? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    58 min
  • Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы
    Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата.
    Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
    7 min
  • Вольга Цесакова. Чым “дваровыя чаты” так небяспечныя для рэжыму і як іх вынішчаюць
    Кажуць, што рэжым за чатыры гады вынішчыў не толькі палітычнае поле ў Беларусі, але і практычна ўсе ініцыятывы грамадзянскай супольнасці. Што любая актыўнасць “знізу” аўтаматычна прыводзіць да цікавасці з боку рэпрэсіўных органаў і нясе пагрозу атрымаць тэрмін. Гэта ўсё праўда. Але не ўсё так бесперспектыўна. Яшчэ застаюцца магчымасці і звярнуць увагу на праблемы “на зямлі”, і грошы з бюджэту на добрыя справы атрымаць.
    Як беларусы могуць паўплываць на мясцовыя бюджэты і ці не пасадзяць іх за гэта? Чым небяспечныя дваровыя чаты і чаму рэжым так зацята з імі змагаецца? Як чыноўнікі на месцах спрабуюць “раскулачыць” прадпрымальнікаў і ці спрацуюць звароты праз ТікТок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, экс-дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы "Гэта наш горад", экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова.
    40 min
  • Юрый Дракахруст. Ці дапаможа “роспуск” Офіса і АПК вызваленню палітвязняў
    Усё гучней апошнім часам гучаць словы пра неабходнасць дэмсілам мяняць сваю стратэгію адносна лукашэнкаўскага рэжыму. Маўляў, на першае месца неабходна ставіць пытанне вызвалення палітвязняў, і дзеля дасягнення гэтай мэты Офісу Ціханоўскай, АПК і КР варта нават пайсці на самароспуск. Але пакуль розныя плыні ў дэмсілах спрачаюцца на гэтую тэму (адначасова заклікаючы заходніх партнёраў узмацняць ціск на рэжым), гэты самы рэжым вызваляе адных і кідае за краты іншых, падпісваючы ўсё новыя “інтэграцыйныя пагадненні” з Расіяй.
    Чаму апошнім часам ідэя змены рыторыкі на больш памяркоўную знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод дэмсіл? Чым адметная нядаўняя сесія Стратдыялога Беларусь-ЗША і якіх зменаў чакаць ад заходніх палітыкаў? Ці варта спадзявацца, што пасля заканчэння выбарчага рытуалу рэжым сцішыць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
    47 min
  • Наста Базар. Сексуалізаваны харасмент у беларускай эміграцыі
    Увесну 2024 года — пасля згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве — гендарная актывістка Наста Базар запусціла хэштэг #ХопіцьГвалціць, які стаў беларускім #MeToo. Беларускі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі. Сярод іх былі і гісторыі пра харасмент.
    У выніку Наста разам з "Прававой ініцыятывай" правяла апытанку на тэму харасмента ў дачыненні да жанчын у беларускім грамадстве ў эміграцыі. Вынікі выявіліся не самымі прыемнымі: харасмент квітнее ў самых нечаканых сферах — сярод журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў, НДА і г.д.
    Чаму беларусы, трапіўшы ў краіны з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і займаючыся іх прапагандай, насамрэч іх ігнаруюць? Чаму маўчаць беларускі ў эміграцыі? Што рабіць з інстытутам рэпутацыі? Пра ўсё гэта гаворым з Настай у эфіры Еўрарадыё.
    49 min
  • Павел Латушка. Ці доўга чакаць ордара на Лукашэнку і як вызваляць палітвязняў
    Злачынствы Лукашэнкі і магчымасць выдачы ордара на яго абмяркоўваліся ў Гаазе падчас сайд-івэнту “Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе (МКС): юрысдыкцыя МКС і необходнасць падтрымкі дзяржаў-удзельнікаў”. І ўсё гэта ў межах 23-й сесіі Ассамблеі Міжнароднага крымінальнага суду. А ўжо 4 снежня ў Вільні працаваў Стратэгічны дыялог беларускіх дэмсіл і ЗША. І гэта далёка не адзіныя мерапрыемствы апошняга тыдня, дзе “беларускае пытанне” актыўна абмяркоўвалася.
    Ці доўга чакаць ордара на Лукашэнку і што МКС можа зрабіць у дачыненні да сітуацыі ў Беларусі? Чым адметная прамінулая сесія Стратдыялогу Беларусь—ЗША і якіх зменаў чакаць па выніку прыходу Трампа да ўлады? Ці варта мяняць рыторыку на больш міралюбівую як дэмсілам, так і заходнім палітыкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спісу “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    1 hr 2 min
  • Аліса Рыжычэнка. Валютныя арэлі: ці варта верыць ва ўзмацненне беларускага рубля
    Апошнім часам долар не даваў спакою беларусам. То ён імкліва рвануў уверх, прабіваючы ўсе магчымыя псіхалагічныя межы і бар’еры, то пачаў страчваць узятую вышыню. Развагі з серыі “бегчы ў абменнік ці ўжо позна” прымушалі нервавацца. Да ўсяго, 3 снежня “Беларусбанк” павысіў працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць, цэны тавараў растуць, а Захад уводзіць усё новыя санкцыйныя абмежаванні…
    Ці застаецца нязменным прагноз наконт росту курса валют, нягледзячы на ўзмацненне беларускага рубля апошнімі днямі? Што адбываецца з беларускімі банкамі, ці хвалявацца беларусам за свае ўклады і ці час браць крэдыты? Якія працэсы заўважныя на рынку працы Беларусі і што з бюджэтам на наступны год? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners