euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Ці бяспечна беларусам ехаць ў Грузію
    У вымушанай эміграцыі беларусы сутыкнуліся з (яшчэ адной) нечаканай праблемай: немагчымасцю ажаніцца. Ну, ці з зацягваннем гэтага працэсу на няпэўны тэрмін праз розныя бюракратычныя перашкоды альбо немагчымасць атрымаць неаходныя дакументы з Беларусі. Выратаваннем у такіх сітуацыях стала Грузія, куды пачалі ладзіцца сапраўдныя “вясельныя ваяжы”. Вось толькі абраны новым грузінскім кіраўніцтвам прарасійскі шлях і пратэсты паставілі гэты маршрут пад небяспеку.
    Ці застаецца бяспечнай для беларусаў паездка ў Грузію, каб аформіць шлюб, і як гэта лепш рабіць у краінах Еўропы? Ці ўсе краіны з тых, куды нам раяць ехаць без асцярогі, сапраўды бяспечныя і як у спіс бяспечных мог трапіць В’етнам? Ці рэальна неяк дапамагчы беларусам з атрыманнем міжнароднай абароны ў “спрэчных” краінах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    46 min
  • Наталля Арцёменка: не перашкаджайце нам рабіць сваё — ідэя, з якой жыву
    5 снежня ў эфіры Еўрарадыё — спецыялістка ў галіне кіравання і арганізацыі, былая прадстаўніца рэктара Uczelni Łazarskiego ў Варшаве, адна з заснавальніц Згуртавання беларускіх студэнтаў у Гомелі, заснавальніца скаўцкай суполкі “Беларускі выведнік” Наталля Арцёменка.
    Беларусы — цалкам унікальная нацыя, і мы можам для пабудовы сваёй краіны, свайго жыцця зрабіць усё самі. Нам не трэба нейкай вялізнай адміністрацыйнай ці бюракратычнай надбудовы над намі, каб нешта працавала, — мы самі зробім усё неабходнае, калі толькі зможам вярнуць сабе краіну. І некалі мы гэтага даможамся і вернем яе сабе, перакананая Наталля Арцёменка.
    Пра тое, чаму нам важна будаваць і захоўваць сувязі паміж сабой, дзе б мы ні знаходзіліся, ці падобная моўная сітуацыя ў беларусаў і ірландцаў і як вярнуць сабе краіну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Наталляй Арцёменка.
    55 min
  • Аляксандр Апейкін. Ці дапаможа зняцце “спартовых санкцый” вызваленню палітвязняў
    Пра неабходнасць шукаць магчымасці і дамаўляцца з рэжымам і Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, пра неабходнасць адмаўлення ад “ваяўнічай” рыторыкі і абяцанняў неўзабаве “зрынуць рэжым” і “ціснуць да канца” Аляксандр Апейкін казаў яшчэ тады, калі, як кажуць, гэта “яшчэ не было мэйнстрымам”. Не тое, каб такая пазіцыя і такія думкі ахапілі ўсе беларускія дэмсілы, але гучаць яны сталі апошнім часам нашмат часцей. І не толькі ад Апейкіна.
    Якой сёння мусіць быць стратэгія дэмакратычных сіл адносна сітуацыі ў Беларусі і рэжыму Лукашэнкі? Як магчыма вырашыць пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў і ці магчыма гэтага дамагчыся праз змену ў рыторыцы? Ці дапаможа вызваленню палітвязняў зняцце “спартовых санкцый” і ці чакаць ад міжнародных федэрацый змены сваёй палітыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандрам Апейкіным
    50 min
  • Аляксандр Кныровіч. Прапагандысты не могуць, акадэмікі не хочуць
    Лукашэнка вырашыў канчаткова разабрацца з Акадэміяй навук. Акадэмікамі заняўся Дзяржкантроль, дзе, як выдома, сядзяць самыя спрактыкаваныя спецыялісты ў самых розных навуковых сферах.
    Усё не так у Беларусі і ў сферы кіно. Новаму міністру культуры давядзецца ці памерці, ці ўзняць найважнейшае з мастацтваў з кален. Такі ўжо загад зверху.
    І дзяржаўныя медыі таксама не могуць працаваць без умяшальніцтва Лукашэнкі. І для іх учора быў адмысловы ўказ. Ці то з гэтай нагоды, ці то не — палітык і блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў параўнаць, як працуе тэлебачанне ў Беларусі і ў Польшчы. І пра гэта таксама ён нам сёння раскажа.
    52 min
  • Павел Усаў. “Апраўданне генацыду”: рэжым знайшоў сабе новых ворагаў
    Пакуль “правільныя гісторыкі” пад каманду з Масквы перапісваюць гісторыю Беларусі, спробы любых іншых гісторыкаў і нават журналістаў разабрацца ў складаных падзеях мінуўшчыны і паказаць праўду такой, якой яна была, выклікаюць у прапагандыстаў Лукашэнкі нянавісць. Але бяда не толькі ў чарговай гвалтоўнай русіфікацыі беларускага грамадства. Гэтае ўцягванне нашай краіны ў сферу падпарадкавання Расіі пагражае ўцягваннем Беларусі ў развязаную Масквой акупацыйную вайну ва Украіне.
    Чаму развагі пра імкненне працы на карысць пашырэння беларускасці ва ўмовах акупацыі і пра калабарацыянізм тых, хто пайшоў на супрацу з бальшавікамі, абурыла лукашыстаў? Ці варта дэмсілам адмовіцца ад рыторыкі пра “разбурэнне і зрынанне рэжыму” і ці дапаможа гэта вызваліць палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 3 min
  • Наталля Васілевіч. Christmas market: як Z-манашкі з Беларусі распаўзліся па Еўропе
    Практычна па ўсім свеце напярэдадні навагодніх святаў праходзяць так званыя Christmas markets. Не будзем казаць за ўвесь свет, але на многіх святочных кірмашах у вялікіх еўрапейскіх гарадах былі заўважаныя намёты з “праваслаўным таварам” ад… Свята-Елісавецінскага манастыра. Таго самага, манашкі якога збіраюць грошы на дапамогу расійскім акупантам ва Украіне. І ўхваляюць дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму, які чыніць рэпрэсіі ў тым ліку ў дачыненні да праваслаўных святароў і вернікаў.
    Якім чынам манашкі-гандляркі з Беларусі прасочваюцца ў Еўропу і адкуль іх такая вялікая колькасць? Што насамрэч стаіць за заклікамі Гундзяева не баяцца ядзернай вайны і што адбываецца з Маскоўскім патрыярхатам? Чаму святары пагаджаюцца прасоўваць выбарчую павестку рэжыму і чым былі адметныя рэпрэсіі ў лістападзе? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. Чаму Трамп хоча “пахаваць” БРІКС і як хутка ён навядзе мір ва Украіне
    Планы краін БРІКС увесці сваю валюту, што было ад пачатку прапісана ў мэтах дзейнасці гэтай арганізацыі, выклікалі бурную рэакцыю Дональда Трампа. У выпадку адмовы ад долара ён паабяцаў увесці 100-працэнтны акцыз на тавары краін БРІКС. Што, фактычна, ставіць крыж на самой арганізацыі, кажуць эксперты. Дзіўна, што такой імгненнай рэакцыі абранага прэзідэнта ЗША няма наконт спынення вайны ва Украіне. Не кажучы пра намер Лукашэнкі займець ядзерную зброю. Ці хаця б які “Арэшнік”…
    Чаму Трамп так абурыўся планамі краін БРІКС увесці сваю валюту і што чакае гэтую арганізацыю? Як падзеі ў Сірыі ўплываюць на наш рэгіён і якую ролю ў той вайне грае Ізраіль? Чаму лукашэнкаўская прапаганда так спалохалася падзеяў у Грузіі і пры чым тут “выбары”, што ладзіць рэжым Мінска? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    33 min
  • Ігаль Левін. Пра Лукашэнку і “Арэшнік”, “Шахеды” над Беларуссю і ўдары па Расіі
    Украіна атрымала дазвол ад заходніх партнёраў выкарыстоўваць іх дальнябойную зброю для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі. Чым імгненна і скарысталася. У адказ не толькі масава паляцелі “Шахеды” і розныя ракеты, але і нейкі няўцямны “Арэшнік” і пагрозы наконт пераходу чарговых “чырвоных ліній”. Прычым не толькі Украінай, але і Захадам. Дарэчы, вышэйзгаданыя “Шахеды” апошнім часам раптоўна пачалі залятаць і ў Беларусь. Прымушаючы нервавацца Лукашэнку і пагражаць усім наўкол. Адначасова расказваючы пра раскрытыя планы ўзброенага ўварвання ў Сінявокую розных вызвольных армій.
    Як уплываюць на сітуацыю на фронце ўдары ўглыб Расіі і ці дастаткова ва Украіны такой дальнябойнай зброі? Што рэальна стаіць за пагрозамі Расіі і якую ролю ў выбудове гэтых ліній грае Лукашэнка? Чаму “Шахеды” пачалі лётаць у Беларусь і як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплываюць войны Ізраіля з ХАМАС і паўстанцаў у Сірыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, афіцэр запасу Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners