euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Каб гэта спыніць, трэба пасадзіць палову краіны”: эксперт пра пратэсты ў Грузіі
    У Грузіі — новая хваля пратэстаў. Грамадзяне краіны пратэстуюць супраць спынення ўладамі курсу на еўраітэграцыю. Палітолаг Гіа Хухашвілі тлумачыць, чаму ўлады могуць прайграць у гэтай бітве.
    10 min
  • Прывід мірных перамоў, (ня)ядзерны Лукашэнка і абмен Верамейчыка
    Падзеі ў Сірыі далі падставы дэпутату Вярхоўнай рады Украіны Ганчарэнку падзяліцца ў сацсетках сваім бачаннем таго, як некалі гэтак жа, як паўстанцы ў Сірыі, Беларусь будуць вызваляць беларускія добраахвотнікі, якія цяпер ваююць ва Украіне. Прыгожа. Але прыгажэй было б, калі б украінскія ўлады вырашылі пытанне з легалізацыяй тых самых беларускіх добраахвотнікаў, якія праз адсутнасць такіх магчымасцяў трапляюць у сітуацыю, у якой аказаўся экс-“каліновец” Васіль Верамейчык.
    Чаму пытанні легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў не вырашаюцца і хто найперш адказны за такі стан рэчаў? Ці магчымае сёння ўваходжанне Украіны ў NATO і на якіх умовах? Што мяняе інфармацыя пра адсутнасць ядзернай зброі ў Беларусі і як Украіна рыхтуецца да вучэнняў “Захад-2025”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    39 min
  • Павел "Дзядзька" Шурмей. Сілавы сцэнар: пра рэкрутацыю, легалізацыю і вызваленне Беларусі
    Нейкі час таму ў палку імя Кастуся Каліноўскага пачаліся грунтоўныя змены. Найперш яны тычыліся кіроўнага складу: частка людзей, якія ўваходзілі ў “штаб” палка, была… звольненая (альбо пераведзеная), частка з уласнай ініцыятывы звольніліся з шэрагаў УСУ. Камандаванне перайшло да іншых людзей, якія запусцілі працэс рэформаў. Што праўда, гэтыя працэсы ніякім чынам не закранаюць і не вырашаюць тых праблемаў, з якім сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі пасля звальнення з войска: ці ў выніку атрыманых раненняў, ці па заканчэнні кантракта. І гэта тычыцца статусу ветэранаў не толькі ў краінах ЕС, але і ва Украіне, за якую яны ваявалі.
    Што адбываецца з рэформамі ў палку, у якім яны стане і з якімі перашкодамі сутыкаецца новае кіраўніцтва ПКК? Як магчыма вырашыць пытанні легалізацыі ветэранаў і дзейных добраахвотнікаў і ад каго вырашэнне гэтага пытання можа залежыць? Ці сапраўды прапаганда выкрыла праўдзівыя планы па ўварванні ў Беларусь і ці варта чакаць вялікай вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з камандзірам палка імя Кастуся Каліноўскага Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем
    41 min
  • Роза Турарбекава. Ад “генацыду беларускага народа” да “Арэшніка”, АДКБ і Сірыі
    З падачы лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і ідэолагаў у Беларусі пачалася істэрыка на “гістарычную” тэму і чарговае паляванне на ведзьмароў і вядзьмарак. Падставай сталі выказванні ў незалежных СМІ пра неадназначнага “героя” Панамарэнку і пра беларусаў-“калабарантаў”. Выказванні гэтыя не супалі з наяўнай трактоўкай гісторыі рэжымнымі гісторыкамі, і адразу пачаўся вой пра “адмаўленне генацыду беларускага народа”. Адметна тое, што трактоўка беларускай гісторыі, відаць, робіцца пад дыктоўку крамлёўскіх ідэолагаў. З іншага боку, ні маштабныя рэпрэсіі ў сённяшняй Беларусі, ні жаданне рэжыму размясціць расійскую ядзерную зброю генацыдам беларусаў чамусьці не лічаць…
    Чаму ідэолагаў і прапагандыстаў так абурае любая спроба крытычна паглядзець на старонкі гісторыі ці пэўных дзеячоў? Як магчыма вырашыць пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні і хто за вырашэнне гэтага гатовы ўзяцца? Ці сапраўды справа ідзе да паглынання Беларусі Расіяй і чым адметны саміт АДКБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    47 min
  • Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы
    Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства.
    ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі.
    Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen.
    Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель.
    Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".
    5 min
  • Аляксандр Фрыдман. Згвалтаваная гісторыя: як Масква рыхтуе паглынанне Беларусі
    Нашы калегі, журналісты-расследавальнікі з “Бюро”, атрымалі копіі аналітычнага агляду і аналітычных запісак за 2022–2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Аўтары запіскі крытыкуюць навукоўцаў з Акадэміі навук Беларусі за нацыяналістычны падыход падчас трактавання гісторыі беларускай дзяржаўнасці і настойваюць на важнасці працы з беларускімі гісторыкамі, якія з’яўляюцца “прадаўжальнікамі ідэй заходнерусізму і вядомыя сваёй прарасійскай арыентацыяй”.
    Якія пагрозы нясе перапісванне беларускай гісторыі пад патрэбы расійскіх ідэолагаў і прапагандыстаў? Ці магчыма схіліць ЕС ці ЗША да пачатку перамоў з Мінскам з мэтай вызвалення палітвязняў і што гэтаму перашкаджае? Чым цікавая вандроўка Лукашэнкі ў Пакістан і як змяняецца сітуацыя ва Украіне і вакол яе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    1 hr 9 min
  • Аляксандр Кныровіч. Падзенне рубля: ці сапраўды беларусам (зноў) позна бегчы ў абменнікі
    Ніколі такога не было — і вось ізноў: курс беларускага рубля катастрафічна зніжаецца адносна як амерыканскай, так і еўрапейскай валют. Прасцей кажучы, курс долара ў абменніку расце як шалёны! І калі яшчэ тыдзень таму эканамістка Аліса Рыжычэнка ў сваім рэгулярным стрыме на Еўрарадыё супакойвала і казала, што бегчы ў абменнікі (на той момант) не позна, то цяпер, відаць, гэтая парада больш не працуе.
    Што адбываецца з курсамі валют і што стала прычынай такога падзення курсу беларускага рубля? Як гэты курсавы шторм адаб’ецца на беларускай эканоміцы, на канкрэтных прадпрыемствах і кішэнях шараговых беларусаў? Ці ўратуюць эканоміку расійскія ваенныя заказы і як гэта паўплывае на электаральную кампанію Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners