euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Улад Кобец. “Кобрынскі плацдарм”: да чаго рэжым рыхтуе беларусаў на фоне “выбараў”
    Над чарговым прапагандысцкім опусам лукашэнкаўскіх тэлевізійшчыкаў, здавалася б, можна толькі пасмяяцца. Ну, сапраўды, пра якія напады на Беларусь узброеных брыгад беларускіх добраахвотнікаў з тэрыторыі Украіны, атрадаў “Паспалітага рушэння” з Польшчы, дывізій таемнага паходжання з боку Літвы можна было б разважаць? А тым больш, пра якія сотні “спячых ячэек” узброенага супраціву, якія толькі і чакаюць сігналу для атакі на РУУСы ды будынкі раённых КДБ, можна казаць ва ўмовах татальных рэпрэсій?! Але прапаганда кажа і нават фільмы адпаведныя здымае. Не па ўласнай, без аніякіх сумневаў, ініцыятыве гэта робячы…
    Што стаіць за раскручваннем тэмы пра ўзброены напад на Беларусь, да чаго рыхтуюць беларускае грамадства? Ці падвышаецца імавернасць увядзення беларускага войска ва Украіну і пры чым тут Паўночная Карэя? Што насамрэч адбылося з Васілём Верамейчыкам і ці варта спадзявацца на спыненне рэпрэсій пасля так званых “выбараў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    57 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці гатовы Захад пачаць “гандаль” з Лукашэнкам за палітвязняў
    Павольна і невялікімі групамі, у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных па палітычных артыкулах вязняў, рэжым працягвае вызваляць “па памілаванні” палітвязняў. Што праўда, адначасова затрымліваючы і кідаючы ў вязніцы нашмат больш людзей, чым было вызвалена. Тым не менш, і гэты працэс вызвалення адбываецца, паводле прапагандыстаў, са спадзяваннем, што Захад зразумее гэты “знак” і пачне рухацца насустрач. Напрыклад, здымаць санкцыі.
    Ці з’яўляецца сёння тэма беларускіх палітвязняў актуальнай і балючай для заходніх палітыкаў? Ці магчыма схіліць ЕС альбо ЗША да пачатку перамоў з Мінскам з мэтай вызвалення палітвязняў і што гэтаму перашкаджае? Ці сапраўды тэма беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў для дэмсіл пад забаронай і як пазбегнуць сітуацый, у якую патрапіў Васіль Верамейчык? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    54 min
  • Зміцер Крэс: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя і сёння застаецца для нас актуальнай
    14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс.
    Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права даказалі і сабе, і ўсім наўкол. Вось толькі час мінуў, і сёння мы аказаліся ў той жа спрадвечнай нашай сітуацыі, вярнуўшыся да ўсё той жа нацыянальнай ідэі. Але ўжо з перакананнем, што некалі наша мара здзейніцца, перакананы Зміцер Крэс.
    Пра тое, чаму нацыянальная ідэя ў беларусаў ёсць даўно, але нават нам самім не падабаецца, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад беларускай мары і як нам саміх сябе пераканаць у тым, што Беларусь — гэта мы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Крэсам.
    50 min
  • Андрэй Стрыжак. Пра правакацыі, эвакуацыю, ваяроў, марафон і салідарнасць
    4Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў пра падрыхтоўку “кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці”. Маўляў, з гэтай мэтай адпаведныя службы “рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам”. Па інфармацыі, якую мае BYSOL, у правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў. І ўсё гэта на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны, якія прыводзяць да неабходнасці тэрміновага выезду за мяжу, і сітуацыі з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам…
    Ці спынялі за час існавання BYSOL лукашэнкаўскія спецслужбы і прапаганда спробы скампраметаваць і сам фонд, і ідэю салідарнасці беларусаў? Чаму рэжым пачаў хаваць інфармацыю пра затрыманні і вобшукі і наколькі гэта застаецца масавай з’явай? На якім узроўні цяпер сітуацыя з эвакуацыяй і што насамрэч адбылося з Верамейчыкам, чаму ён не атрымаў дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
    46 min
  • Павел Усаў. Пра “ўзброены захоп улады”, захоп рэжымам Верамейчыка і “выбары”
    У адной краіне, дзе “часам не да законаў”, здараецца такое дзіва, што нават прадстаўнікі розных карных структур спрачаюцца паміж сабой пра тое, як яны трактуюць тую ці іншую сітуацыю. А калі дакладней, то ці пакараюць вас за тое, што вашае цалкам бяскрыўднае відэа з дваровага чата скралі незалежныя (чытай — “экстрэмісцкія”) СМІ. Пракурор кажа, што не пакараюць, а вось “губазікаўцы” (тыя, што вешаюць у сваіх кабінетах партрэты Пуціна і не лічаць гэта дзяржздрадай) кажуць, што гэта ім вырашаць, хто і ў чым вінаваты. Таму лепш ніколі і нічога не здымаць увогуле.
    Ці дойдуць рэпрэсіі да таго, што людзі сапраўды перастануць здымаць хоць нешта, апроч сямейнай хронікі, як далёка да карэізацыі беларускага грамадства? Навошта прапаганда раскручвае тэму нібыта планаў па ўзброеным захопе ўлады? Што насамрэч адбылося з Верамейчыкам, чаму ён не атрымаў дапамогі і што можна зрабіць у гэтай сітуацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    59 min
  • Яўген Красулін. Сілавы сцэнар: ці можна з яго дапамогай перамагчы Лукашэнку
    У выніку шасці хваляў вызвалення палітвязняў “па памілаванні” на волю выйшлі 178 чалавек. У той жа час, паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя і асуджаныя 360 чалавек. Такая вось гісторыя і гістарычная праўда працэсаў “перагортвання старонак” паміж рэжымам і грамадствам… Што ніякім чынам не здымае з парадку дня грамадскай дыскусіі пытанне сілавога ці “гвалтоўнага” супрацьстаяння рэжыму ці дасягнення сваіх мэтаў.
    Ці былі ў гісторыі прыклады не толькі гвалтоўнай змены ці супрацьстаяння паноўнаму рэжыму, але і са станоўчым вынікам, без вайны і рэпрэсій? Чым небяспечная гвалтоўная змена ўлады і якія асаблівыя пагрозы мае сілавы сцэнар у сённяшніх беларускіх рэаліях? Ці спрацуе сілавы варыянт у выпадку з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    59 min
  • Gender Gap: пра гендарны гвалт і тое, як квадроберы крута напалохалі Крутога
    У Расіі Пуцін падпісаў законы пра забарону “прапаганды” чайлдфры. У Беларусі для такога пакуль не дайшлі, але пра жахі гэтай з’явы, які і квадробераў, “ЛГБТ-прапаганды” ды іншага, з дапамогай чаго Захад хоча сапсаваць і падпарадкаваць сабе беларускіх дзяцей, ужо расказвае кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Крутой падчас выступаў на “Марафоне адзінства”… Але з якой мэтай гэта ўсё робіцца і да чаго вядзе?
    Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners