euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Долар б’е рэкорды: як гэта ўдарыць па кішэнях беларусаў і эканоміцы
    Долар пабіў усе магчымыя рэкорды, і абяцанні прадстаўнікоў рэжыму, што рублю нічога не пагражае, не спраўдзіліся. Як заўжды. Затое спраўджваюцца прагнозы экспертаў, якія казалі, што рэжым будзе працягваць заціскаць эканамічныя і ўсе магчымыя гайкі. Цяпер Лукашэнка выступае за тое, каб кіраўнікі выканкамаў розных узроўняў прызначалі кіраўнікоў… прыватных фірм і прадпрыемстваў. А кіраўнік лукашэнкаўскай адмінсітрацыі шукае магчымасці спыніць “адток эканамічна актыўнага насельніцтва з раёнаў”. Але каб толькі раёнаў гэта тычылася — “адток” з краіны таксама не спыняецца.
    Што адбываецца з курсам валют і што чакае беларускі рубель? Чым пагражае жаданне прадстаўнікоў рэжыму ўзяць пад кантроль прыватныя фірмы? Якія на сёння пагрозы існуюць для эканомікі і якія праблемы хаваюцца за “адтокам” людзей з раёнаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    50 min
  • Анастасія Шпакоўская і Сяргей Шчурко. “Хутка павінна пачацца”: новая песня NAKA.
    Беларускія творцы працягваюць даказваць, што ніякія цяжкасці і складанасці не прымусяць іх перастаць ствараць новыя песні, пісаць кнігі і карціны, ставіць спектаклі і арганізоўваць фестывалі, выставы і творчыя сустрэчы. І самае галоўнае, што дастаткова тых, каму гэты “творчы прадукт” цікавы і патрэбны. Таму заўсёды прыемна, калі з’яўляюцца новыя песні, запісваюцца новыя альбомы і складаюцца новыя калектывы. Як, напрыклад, новы праект Анастасіі Шпакоўскай NAKA acoustic. З якім Анастасія прэзентуе ў эфіры Еўрарадыё песню на верш Міхала Анемпадыстава “Хутка павінна пачацца”.
    Як эміграцыя паўплывала на творчасць Анастасіі Шпакоўскай і адкуль бярэ сілы на эксперыменты? Чаму вырашыла пачаць пісаць па-беларуску і ці чакаць беларускамоўны альбом? Чым адметны праект “NAKA акустыка” і ці знойдзе беларуская культура сваё месца ў замежнай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторка, музыка, заснавальніца Першай беларускай анлайн-школы, лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская і гітарыст Сяргей Шчурко
    33 min
  • Аляксандр Клачко і Павел Марыеўскі. Як, працуючы на вызваленне Беларусі, не забыцца пра ветэранаў
    Даўно мінулі першыя 100 дзён дзейнасці Каардынацыйнай рады, а ў чым была тая дзейнасць, шмат для каго так і засталося незразумелым ці невідавочным. Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных накірункаў, як “нацыянальная і рэгіянальная бяспека”. І ў сітуацыі, калі “рэгіянальная бяспека“ гучыць прыгожа, але больш важна тое, ці гатовыя дэмсілы падтрымліваць і дапамагаць ветэранам вайны супраць расійскіх акупантаў ва Украіне і сем’ям загінулых байцоў.
    Як дэмсілам падрыхтавацца і забяспечыць транзіт улады і забеспячэнне парадку падчас пераходнага перыяду ў Беларусі? Ці гатовыя дэмсілы на міжнароднай арэне падтрымаць ветэранаў вайны супраць Расіі і чальцоў іх сямей, у тым ліку загінулых? Ці гатовыя дэмакратычныя сілы адстойваць беларусаў, якія ва ўкраінскіх акопах сёння змагаюцца супраць галоўнага ворага незалежнасьці Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Марыеўскі
    47 min
  • Зміцер “Вожык” Зайко: паважаць мінулае, жыць сённяшнім і будуваць будучыню
    21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко.
    Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко.
    Пра тое, чаму Беларусь — гэта найперш пра любоў, навошта нам ведаць сваю гісторыю і пра тое, якую будучыню мы хочам пабудаваць для сябе і сваіх нашчадкаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром “Вожыкам” Зайко.
    1 hr 4 min
  • Міхаіл Самусь. “Бамбіць Варонеж”: што мяняе для Украіны дазвол біць ракетамі ўглыб Расіі?
    Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян.
    Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на выкарыстанне іх ракет па тэрыторыі Расіі і колькі такіх ракет можа атрымаць Украіна? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і што да гэтага можа прывесці? Ці спрацуюць мірныя планы, якія сёння прапаноўваюцца з розных бакоў, і ці існуе ў іх месца для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    50 min
  • Дзяніс Герасімчык. Салідарнасць: як беларусы дапамагаюць добраахвотнікам ва Украіне
    Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне…
    Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць машыну ад аўташколы? Ці не баяцца людзі ахвяраваць, ведаючы, што спецслужбы Лукашэнкі ўважліва за гэтым сочаць? Якія на сёння патрэбы ў палка Каліноўскага і як лепш дапамогу перадаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык
    31 min
  • Павел Усаў. Ад “шматвектарнасці” і “беларускага Смаленска” да ўдараў па Беларусі ракетамі
    Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў.
    Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як адарвацца ад расейшчыны і не “праваліцца ў правінцыйнасць”? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і якія пагрозы гэта нясе? Навошта лукашэнкаўцы працягваюць цырк з кандыдатамі на выбарах і навошта працягваюць валтузню з кіраўніцтвам Лукашэнкі ва УНС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    1 hr 10 min
  • Аляксандр Фрыдман. Званок Шольца: навошта канцлер Германіі званіў Пуціну і чаго дасягнуў?
    Такое ўражанне, што тэлефонная размова канцлера Германіі Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным стала тым трыгерам, які паўплываў на рашэнне прэзідэнта ЗША, які адыходзіць, наконт дазволу біць углыб Расіі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі. А можа, тая размова і не мела ніякага значэння для рашэння Байдэна. Тым не менш, нежаданне Пуціна, паводле Шольца, размаўляць пра завяршэнне вайны ва Украіне, мусіла паўплываць на веру ў міралюбства Пуціна.
    Якія насамрэч мэты пераследаваў Шольц, тэлефануючы Пуціну, і ці мае вынік гэтай размовы дачыненне да рашэння Байдэна? Чаго ад рашэння прэзідэнта ЗША наконт выкарыстання Украінай ракет чакаць Беларусі і беларусам? Ці можа Лукашэнка сапраўды аказацца сярод удзельнікаў мірных перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 3 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners