euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Паліна Прысмакова. Жыве і жыць будзе: як беларусам захаваць сябе за мяжой
    Хаця рэжым спрабуе давесці беларусам, што яны нікому за мяжой не патрэбныя і не цікавыя, што вымушаных эмігрантаў, якія выехалі з краіны пад пагрозай пераследу, у эміграцыі чакаюць толькі здзекі і пакуты, беларусы не толькі ўладкоўваюцца на новым месцы, але і паспяхова развіваюць сваю культуру і сваю прысутнасць за мяжой. Так, толькі за апошнія некалькі тыдняў у Польшчы прайшоў чарговы фэст “Бардаўская восень”, а ў Літве — фестываль “Беларусь Старажытная”. І гэта мы не кажам пра шматлікія рок-канцэрты нашых рок-зорак ва ўсім свеце, выданне кніг беларускіх аўтараў, выставы нашых мастакоў і кінафэсты…
    Што адбываецца з беларускай культурай за мяжой і ці сапраўды яна тут нікому “не цікавая”? Чым жыве Рада БНР і як яна ўплывае на палітычна жыццё беларускай дыяспары? Якія на сёння патрэбы ў беларускамоўнай адукацыі за мяжой і ці існуе яна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
    40 min
  • Наталля Васілевіч. Крызіс веры: ад сустрэчы ў царкве з “байцом СВА” да лекцыі пракурора тэолагам
    Следам за школамі і ВНУ лукашэнкаўскі рэжым вырашыў цалкам падпарадкаваць сабе і “рэлігійны кірунак”. Бо, як вядома, рэлігія, як і спорт, мусіць быць па-за любымі палітычнымі падзеямі, калі размова не ідзе пра падтрымку дзейнага рэжыму. А тады і святары з манашкамі мусяць выступаць у падтрымку Лукашэнкі і пэцкацца ў падтрымцы расійскай акупацыі ва Украіне. Для гэтага, напрыклад, у мінскім храме Усіх святых ладзяць сустрэчу школьнікаў з “байцом СВА”, а пракурор расказвае студэнтам-тэолагам пра “генацыд беларускага народа”…
    Якія мэты пераследуць арганізатары такіх сустрэч у храме і якія пагрозы гэта нясе? Чаго ад студэнтаў-тэолагаў чакаюць пракуроры і ці можна ў сённяшняй Беларусі быць незалежным святаром альбо навукоўцам ад рэлігіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч
    53 min
  • Ірына Сідорская. У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў — Gender Gap
    У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў. Прычым здрада — гэта не асноўная прычына сумнай статыстыкі. Чаму так?
    Абмяркоўваем гэта з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра прэс-сакратарку Трампа, забарону "прапаганды чайлд-фры" і "ў Беларусі не дай-Божа жанчыну выберуць".
    42 min
  • Вікторыя Фёдарава. Ці чакае адказных за рэпрэсіі самасуд з боку рэпрэсаваных беларусаў?
    Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%) перакананыя, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку, а 56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
    Як праводзілася даследаванне, было гэта класічнае апытанне ці глыбінныя інтэрв’ю? Якой рэакцыі чакалі праваабаронцы і ці сталі адказы апытаных нечаканымі? Ці можна казаць, што атрыманыя вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, і якія высновы робяць эксперты ў выніку даследавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
    39 min
  • Роза Турарбекава. Ці знойдзецца для Лукашэнкі месца за сталом перамоў па Украіне
    Ці была насамрэч размова паміж Трампам і Пуціным наконт мірных перамоў па Украіне, дакладна не вядома. А вось што такая размова ў “крамлёўскага старца” з канцлерам Германіі Шольцам мела месца, пацвердзілі абодва бакі. І Шольц заклікаў Пуціна да перамоў з Украінай “дзеля дасягнення міра”. Адказ Пуціна — маштабная ракетная атака на гарады Украіны. Тым не менш, імавернасць мірных перамоў прымушае выказвацца на гэтую тэму розных палітыкаў. Але калі прэзідэнт Польшчы Дуда кажа: ніякіх перамоў па Украіне без Украіны — то Лукашэнка фармулюе сваё “патрабаванне” інакш: ніякіх перамоў па Украіне без Лукашэнкі…
    Чаму еўрапейскія лідары актывізавалі спробы пагаварыць з Пуціным і што ім дае падставы лічыць, што той гатовы прыслухацца да заклікаў пачаць мірныя перамовы з Украінай? Ці атрымаецца ў лабістаў Лукашэнкі пераканаць заходніх палітыкаў у неабходнасці пасадзіць яго за стол перамоў па Украіне і чаго баіцца Лукашэнка, калі такія перамовы пройдуць без яго? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    1 hr 1 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners