euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Жыгар. “Ядзерны блеф Лукашэнкі”: ці ёсць у Беларусі расійская “ядзерка”
    Тэма размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі апошнім часам адышла на трэці план. І ўсё выключна таму, што нібыта большасць пытанняў наконт таго, ці сапраўды яе ў Беларусь завезлі, адпала. Маўляў, і завезлі, і размясцілі, і нават вучэнні адпаведныя правялі. Ну, а калі верыць Лукашэнку, то менавіта ён той "ядзеркай" і будзе камандаваць: вырашаць, калі і па кім яе выкарыстоўваць. Вось толькі ў расследавальнікаў з BELPOL інфармацыя супрацьлеглая той, якую нам упарта прапіхвалі лукашэнкаўская і расійская прапаганды.
    Ці была насамрэч прывезеная ў Беларусь расійская ядзерная зброя і што наконт вучэнняў з ёй беларускіх вайскоўцаў? Ці будзе ў Лукашэнкі ў выпадку знаходжання на беларускай тэрыторыі расійскай “ядзеркі” магчымасць ёй камандаваць? Чым небяспечная расійская ядзерная зброя на беларускай зямлі для самой Беларусі і што з сябе рэальна ўяўляе “ядзерная дубінка” Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    1 hr
  • Роза Турарбекава. Пра (не)дыктатуру Лукашэнкі, вайну і голас Прыгожына з таго свету
    Ніякі Лукашэнка не дыктатар і рэжым у Беларусі не дыктатарскі. Вось калі б Лукашэнка мог прыйсці ў ЗША, Расію ці Кітай, тупнуць там нагой, загадаць, каб рабілі так, як ён скажа, і ўсё кінуліся выконваць — вось тады б можна было казаць пра нейкага дыктатара Лукашэнку і яго дыктатарскі рэжым! А так… Інструментаў дыктатарскіх няма ў яго! І не трэба казаць пра нейкія там рэпрэсіі ў краіне, палітвязняў, вынішчаную грамадзянскую супольнасць і знішчаную свабоду слова — гэта іншае, вы не разумееце…
    Якія вызначэнні ў дыктатуры і на каго разлічаныя гэтыя дзіцячыя адгаворкі Лукашэнкі? Чаму ў свеце робіцца ўсё больш небяспечных для беларусаў краін і як на настроі дыяспары ўплывае сітуацыя з Васілём Верамейчыкам? Чым адметныя апошняе “памілаванне” палітвязняў і злівы тэлефонных размоў Лукашэнкі з Прыгожыным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    59 min
  • Іх норавы: Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку
    Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку.
    Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
    5 min
  • Аліна Коўшык. “Белсат”: звальненні, прызначэнні, палітычная ангажаванасць і свабода слова
    Следам за нашумелым звальненнем з пасады кіраўнічкі "Белсату" Агнешкі Рамашэўскай-Гузы (Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy) стала вядома, што тэлеканал перастаў быць асобным каналам і атрымаў статус беларускай рэдакцыі на канале, які падзеліць эфір з расійскай і ўкраінскай рэдакцыямі. Але на гэтым “сюрпрызы” не скончыліся. Гэтак жа нечакана прымаецца рашэнне аб прызначэнні кіраўніцай “Белсата” Аліны Коўшык. І нечаканасць тут не ў тым, што Аліна, якая адпрацавала да свайго сыхода ў палітыку на “Белсаце” шмат гадоў, а ў тым, што яна на той момант была і лідаркай фракцыі ў КР, і прадстаўніцай у АПК… А яшчэ і ўдзел Святланы Ціханоўскай у першай рэдакцыйнай планёрцы пасля прызначэння Коўшык на пасаду прымусіў задумацца.
    Як адбывалася прызначэнне і што прымусіла прыняць прапанову ўзначаліць “Белсат”? Ці захаваецца “Белсат” у ролі ўплывовага СМІ пры абмежаваным вяшчанні і якія змены яшчэ чакаць рэдакцыі? Ці меў Офіс дачыненне да прызначэння Коўшык і што наконт палітычнай ангажаванасці і цэнзуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, былая лідарка фракцыі “Еўрапейскі выбар” у Каардынацыйнай радзе, галоўная рэдактарка “Белсат” Аліна Коўшык
    40 min
  • Ганна Ермакова і Антось Жукаў. Недзіцячая справа: як і ў эміграцыі захаваць сваё і перадаць дзецям
    Пытанне адукацыі і падтрымкі ды захавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў дзяцей вымушаных эмігрантаў з Беларусі застаецца актуальным і праз некалькі гадоў пасля выезду з краіны. Асабліва калі магчымасці арганізаваць школы з беларускамоўнай адукацыяй няма. І тут на дапамогу прыходзяць школы “выходнага дня”, адукацыйныя курсы, культурніцкія праекты і ініцыятывы для дзяцей.
    Чым адметная Школа для дзяцей ЦБС і чаму там вучаць? Ці магчыма праз такія ініцыятывы захаваць у дзяцей іх ідэнтычнасць і навошта гэта ў эміграцыі? З якімі складанасцямі сутыкаецца школа і ці атрымліваецца іх вырашаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць супрацоўніца школы для дзяцей Цэнтра беларускай салідарнасці Ганна Ермакова і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў
    51 min
  • Аляксандр Кныровіч. Адключыць інтэрнэт і жахнуць ядзеркай — Стрым з Кныровічам
    22 лістапада Лукашэнка прыехаў са стэндапам у МДЛУ. Пачаў з таго, што з назвы ўніверсітэта трэба выкінуць слова "лінгвістычны", а скончыў тым, што ніякі ён не дыктатар. Паралельна прагаварыўшыся, што гэта ён загадаў на тры дні адключыць у Беларусі інтэрнэт у жніўні 2020-га.
    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым пра курс долара, які перакрочыў 3 рублі 40 капеек і не захацеў спыняцца, дэпартацыю каліноўца Васіля Верамейчыка з В'етнама ў Беларусь, расійскі "Арэшнік".
    47 min
  • Арцём Брухан. “Пятае кола”: пра двоеўладдзе, "выбары" і элітны дом састарэлых для чыноўнікаў
    На тыдні Лукашэнка правёў у сваёй рэзідэнцыі пасяджэнне “прэзідыума Усебеларускага народнага сходу”. У лепшых традыцыях без трэшовых заяў не абышлося. Кшталту таго, што старшыні выканкамаў павінны прызначаць кіраўнікоў… прыватных фірм ды іншых структур. Але найбольш смешна выглядаў клопат Лукашэнкі наконт самога УНС, які павінен існаваць такім чынам, каб сваім існаваннем нікому не перашкаджаць працаваць. А тым больш не ствараць прэцэдэнт двоеўладдзя.
    Якія мэты насамрэч пераследаваў Лукашэнка, сабраўшы пасяджэнне з прэзідыумам УНС і што насамрэч цікавага там прагучала? Ці магчымае ў Беларусі двоеўладдзе і чаго баіцца Лукашэнка на самай справе? Ці жыццяздольная структура УНС і чым адметная выбарчая кампанія-2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners