euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алесь Кіркевіч: мая ідэя простая — працаваць, каб было добра, і нічога не баяцца
    12 снежня ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатар гісторыі, сцэнарыст, журналіст Алесь Кіркевіч.
    Беларусы мусяць вырашыць свае праблемы і навесці парадак у краіне. Хай сабе часам і недэмакратычным шляхам. Колькі часу гэта зойме, толькі Бог ведае, але трэба да гэтага быць гатовымі. І калі парадак будзе наведзены, то настане час для цудоўных эканамістаў, для ІТ-шнікаў, якія вярнуцца з Кіпра: для іх і ўсіх астатніх будзе закон і парадак, перакананы Алесь Кіркевіч.
    Пра тое, чаму свабоду без крыві не здабыць нават у ХХІ стагоддзі, як нам захаваць сябе ў эміграцыі і ці гатовыя беларусы змагацца са зброяй у руках за сваю будучыню, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Кіркевічам.
    1 hr 3 min
  • Палеская — мова, дыялект ці гаворка?
    Журналіст і медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі напісаў чарговую кнігу вершаў на палескай мове. Дагэтуль у зборніку "Оньдэ" ён рэфлексаваў пра падзеі 20-га года, а ў брашуры "Світомузыка" пераклаў для палешукоў тэксты любімых сусветных музычных хітоў.
    Чым натхнёная новая кніга? У чым фішка Палесся і палешукоў? Чаму ў горадзе не любяць вясковую мову? Пра ўсё гэта гутарым з Аляксеем у чарговым палескім інтэрв'ю на Еўрарадыё.
    43 min
  • “Трамплін” Трампа: ці выйдзе ЗША з NATO і як памірыць Кіеў з Масквой
    Як абраны прэзідэнт Дональд Трамп наведаў Парыж, дзе меў у тым ліку кароткую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і паспеў зрабіць шэраг гучных заяў. Што падчас яго кіравання дапамога Украіне з боку ЗША, хутчэй за ўсё, зменшыцца, што ён не абавязаны “ўтрымліваць ЗША ў NATO” і што Кіеву і Маскве неабходна тэрмінова спыніць агонь і распачаць перамовы. Што імгненна выклікала як адказ Зяленскага, так і каментар… Пяскова. Як ні дзіўна, Лукашэнка пакуль ніяк выказванні Трампа не пракаментаваў і сваіх парадаў усім бакам будучых перамоў не панадаваў.
    Ці варта заявы Трампа, зробленыя да інаўгурацыі, успрымаць як будучую палітыку ЗША ў гэтых кірунках? Якія вынікі будзе мець тое, што на заявы Трампа адказаў не Пуцін, а толькі яго прэс-сакратар — ці не стане гэта для Трампа прыніжэннем? Ці магчымыя змены пазіцыі Захаду адносна Лукашэнкі пасля падпісання ім дамовы аб гарантыях бяспекі з Расіяй і ў выніку праведзеных “выбараў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    58 min
  • Ці магчымы “круглы стол” дэмсіл і Лукашэнкі і пры чым тут ордар з Гаагі?
    Як высвятляецца, далёка не ўсе краіны, якія беларусы лічылі дастаткова бяспечнымі для сябе, такімі насамрэч з’яўляюцца. Альбо іх статус нечакана змяніўся. Як прыклад можна прывесці В’етнам і выдачу ўладамі гэтай краіны лукашэнкаўскаму рэжыму Васіля Верамейчыка і Грузію, улады якой пасля выбараў відавочна ўзялі курс на збліжэнне з Масквой і Мінскам. Усё гэта прымушае разважаць пра механізм выхаду з сітуацыі, у якую праз рэжым Лукашэнкі трапілі і Беларусь, і значная колькасць беларускага грамадства.
    Ці можа вопыт перамоў польскай “Салідарнасці” і камуністычнага рэжыму тагачаснай Польшчы зрабіцца прыкладам для вырашэння сённяшняй сітуацыі ў Беларусі? На якіх умовах магчымы круглы стол дэмсіл і Лукашэнкі? Ці сапраўды небяспечных для беларусаў краін паболела і як пазбегнуць непрыемных сітуацый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч.
    49 min
  • Нацыянальнае прымірэнне vs самароспуск: як перамагчы без капітуляцыі
    Гісторыя мае звычку паўтарацца. Не раз супрацьстаянне з кіроўным рэжымам прыводзіла да паразы апазіцыі. І не раз апаненты рэжыму вымушана выязджалі з роднай краіны за мяжу, дзе ўтваралі пэўныя структуры і працягвалі барацьбу. Але кіроўны рэжым рабіў усё магчымае, каб тым ці іншым чынам такія структуры перасталі існаваць: акты тэрарызму, захоп у закладнікі сваякоў лідараў апазіцыі, рэпрэсіі ў адказ на дзеянні сіл за мяжой, вярбоўка і прапаганда. І часам гэтыя высілкі мелі поспех.
    Ці былі ў гісторыі прыклады, калі апазіцыя за мяжой самастойна спыняла сваё існаванне ў жаданні паразумецца з рэжымам? Якія вынікі былі ў такіх дзеянняў і да чаго ў выніку яны прыводзілі? Ці магчымы пачатак нацыянальнага прымірэння ў краіне, калі аўтарытарны рэжым застаецца, а апазіцыя адыходзіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
    49 min
  • “Дзеля захавання ўлады”: ядзерны парасон у абмен на жыцці беларусаў?
    Пасяджэнне “Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы” адбылося 6 снежня ў Мінску. Дзе Лукашэнка і Пуцін падпісалі двухбаковую дамову “Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы”. Вось толькі тое, што канкрэтна было падпісанае, беларусам вырашылі не паказваць. Але “Белпол” сцвярджае, што палажэнні той дамовы падобныя да ўмоў Дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж Расіяй і КНДР. А гэта азначае рызыку таго, што створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на вайну “дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы”. Таксама дамова дазваляе Расіі ствараць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты і пацвярджае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
    Ці сапраўды падпісанне гэтай дамовы будзе падставай для адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну і якія пагрозы для Беларусі такі крок стварае? Якім чынам “ядзерны парасон” гарантуе захаванне ўлады Лукашэнку? Ці стаў больш зразумелы “мірны план Трампа” пасля паездкі абранага прэзідэнта ЗША ў Парыж і сустрэчы там з Зяленскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 11 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners