euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Паўліна Сегень. Калі Польшча пачне размаўляць з Лукашэнкам
    У лютым нямецкае выданне Bild са спасылкай на сакрэтныя дакументы Мінабароны ФРГ пісала, што Пуцін рыхтуе атаку на Польшчу. Нібыта ў снежні 24-га года ў раёне Сувалкскага калідору здарыцца канфліктная сітуацыя, якая стане пачаткам вайны Расіі і краін НАТА. Але, як бачым, снежань 24-га заканчваецца, а ў раёне трохкутніка на мяжы Расіі, Польшчы і Літвы ціха.
    Наколькі польскія ўлады сур’ёзна ўспрынялі гэтую інфармацыю? Што за гэтыя 10 месяцаў яны зрабілі, каб падтрыхтавацца да падобнага сцэнару? Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і калі адкрыюцца памежныя пераходы? Калі Польшча пачне размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ды іншае размаўляем з польскай журналісткай, спецыялісткай па Усходняй Еўропе Паўлінай Сегень
    40 min
  • Дзіяна Балыка: для сябе я сфармулявала такую ідэю: “ЗаЖыве Беларусь!”
    19 снежня ў эфіры Еўрарадыё — драматург, паэтка, акторка, псіхолаг Дзіяна Балыка.
    Амаль у кожным з нас схаваная своеасаблівая беларуская траўма: мы саромеемся сваёй мовы і сваёй гісторыі, прыналежнасці да гэтай нацыі. І сёння для нас усіх, асабліва для тых, хто апынуўся далёка ад Бацькаўшчыны, вельмі важна як мага больш карыстацца беларускай мовай і па-беларуску выхоўваць сваіх дзяцей. Гэта становіцца для нас своеасаблівай псіхатэрапіяй, перакананая Дзіяна Балыка.
    Пра тое, як траўмы аб’ядноўваюць беларусаў, як нам лепш ад гэтых траўмаў пазбаўляцца і чаму так важна захоўваць веру ў няўхільную перамогу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзіянай Балыка.
    1 hr 7 min
  • Павел Усаў, У Віцебску — пажар і затрыманні, Лукашэнка пасля Амана — у ААЭ
    Лукашэнка працягвае вандраваць па Блізкім Усходзе. Пасля Амана ён накіраваўся ў ААЭ — там таксама будуць нейкія перамовы.
    Тым часам у Віцебску без яго згарэў гандлёвы цэнтр — і вінаватых збіраюцца сувора пакараць. А Вольга Карач выступіла з рэзананснай прапановай: Беларусь на перамовах пра мір ва Украіне (якіх пакуль яшчэ няма) мусіць прадстаўляць Зянон Пазняк!
    Таксама на парадку дня — ануляваныя карты паляка, пікет, на які былы каліновец збіраецца выйсці ў Літве, і чарговы "японскі шпіён", затрыманы ў Беларусі (гэта зноў не жарт). Абмяркоўваем усё гэта з палітычным аналітыкам, кіраўніком варшаўскага Цэнтра аналізу і прагнозу, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым.
    48 min
  • Анатоль Лябедзька. Высокі ўзровень: што сустрэчы ў Брусэлі даюць карыснага беларусам
    Тэма Беларусі ў тым ці іншым выглядзе застаецца ў фокусе і заходніх палітыкаў, і заходняга грамадства. У тым ліку дзякуючы таму, што, да прыкладу, у структуры таго ж Еўрапарламента ёсць і дакладчык па Беларусі, і дэлегацыя ЕП па Беларусі. Ёсць групы “За дэмакратычную Беларусь” у значнай колькасці парламентаў краін ЕС, ужо не кажучы пра спецдакладчыка па Беларусі ад ААН і гэтак далей. Вось толькі вынікі іх працы не заўсёды навідавоку. Калі яны ўвогуле ёсць…
    Як прайшоў “Беларускі тыдзень” у Еўрапарламенце і якія адметныя сустрэчы адбыліся на яго “палях”? Чым займаецца дэлегацыя ЕП па Беларусі і якія вынікі працы шматлікіх парламенцкіх груп? Ці ёсць карысць ад працы сябраў Каардынацыйнай рады ў ПА Савеце Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    43 min
  • Наталля Васілевіч. Праваслаўны патрыятызм: праз дручкі сілавікоў і казані святароў
    Праваслаўныя святары ў Беларусі ўсё часцей ідуць у народ. Ну як у народ: то паедуць у частку да якога АМАПу, каб іх дручкі асвяціць, то правядуць у райвыканкаме сустрэчу з чыноўнікамі на тэму “сумеснага стварэння добрай сацыяльна-палітычнай абстаноўкі” ў рэгіёне, то ў школах дзецям лекцыю пра сувязь маральнасці і патрыятызму прачытаюць. А што рэпрэсіі ў дачыненні і да вернікаў, і да святароў працягваюцца, то гэта, відаць, нешта іншае…
    Як звязаныя хрысціянства і патрыятызм і пры чым тут святары і школьнікі? Чым небяспечная ўсё больш шчыльная звязка рэлігіі і лукашэнкаўскай дзяржавы? Ці атрымаецца ў праваслаўнай царквы зрабіць з акупацыйнай вайны ва Украіне “боскую справу”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч
    54 min
  • Ірына Сідорская. "Чаму жыла з ім у адной кватэры?" Чым грамадства адказвае на гвалт
    Грамадская актывістка паскардзілася, што яе збіў экс-баец Палка імя Кастуся Каліноўскага. У каментарах — спрэс пытанні да ахвяры: "Чаму жыла з ім у адной кватэры?", "Чаму не пайшла ў паліцыю і не зафіксавала пабоі?" Віктымблэймінг — не міф, ён нам не здаецца.
    Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама паплачам па беларускай культуры (а дапаможа нам свежая рэклама мыйных сродкаў) і абмяркуем выбар "жанчын года" паводле ўплывовых сусветных медыя.
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners