euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дзмітрый Грамакоў. А Кіеў спыталі: хто прадставіць Беларусь на перамовах па Украіне
    Затрыманне і дэпартацыя ў Беларусь з В’етнама экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка сталі магчымыя ў вялікай ступені з-за таго, што яму быў забаронены ўезд ва Украіну. Версій аб прычынах гэтай забароны і таго, хто насамрэч за ёй мог стаяць, шмат, але найперш там фігуруюць імёны былых “штабных” палка, а пасля ўзлома месенджара прадстаўніка па абароне і нацбяспецы АПК Вадзіма Кабанчука ўзніклі пытанні і да яго…
    Якія перспектывы ў беларускага боку патрапіць за стол перамоваў наконт міру ва Украіне і хто беларускі бок можа прадстаўляць па меркаванні Кіева? Якой бачыцца “справа Верамейчыка” з Кіева і як тлумачыцца забарона на ўезд яму ва Украіну? Што змянілася ў адносінах паміж Кіевам і Мінскам за апошнія тыдні пасля нашумелага аповеда Зяленскага пра званок яму ў 2022 годзе Лукашэнкі і ці сапраўды Лукашэнка змагаецца з Масквой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў
    43 min
  • Роза Турарбекава. Нацыянальная катастрофа: ці магчымыя кампрамісы з рэжымам
    Чым бліжэй да сваёй кульмінацыі кампанія па маляванні “пераможных” вынікаў і “пераабранні” Лукашэнкі, тым больш напружанай робіцца атмасфера ў асяродку сілавікоў. Яно і зразумела, бо гэта час, калі яны могуць яшчэ раз паказаць сваю значнасць. І калі раней галоўнай пагрозай былі “пацукі ў каналізацыі”, правакатары з боку апантаных “свядомых”, то цяпер гэта палкі, што рыхтуюцца захапіць памежныя раёны, “спячыя ячэйкі” ва ўсёй краіне, гатовыя абудзіцца, і іншыя дыверсійна-мілітарысцкія страшылкі для Лукашэнкі і яго сям’і. А таму рэпрэсіі працягваюцца, а беларусы, ратуючыся, выязджаюць з краіны…
    Што дае рэжыму падставы асцерагацца непрыемнасцяў падчас электаральнага рытуалу і якія пагрозы гэта нясе? Ці маюць сэнс сёння размовы пра перагортванне старонкі і пошукі кампрамісаў з рэжымам? Ці магчымыя дамоўленасці і супраца паміж Мінскам і Вашынгтонам і што чакае пашпарт Новай Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    48 min
  • Уладзімір Жыгар. “Збройны барон-2”: як рэжым Лукашэнкі ўзбройвае расійскіх акупантаў
    У траўні 2024 года каманда BELPOL апублікавала вялікае расследаванне пра тое, як і ў якіх маштабах рэжым Лукашэнкі дапамагае ўзбройваць расійскае акупацыйнае войска і такім чынам саўдзельнічае ў агрэсіі Расіі ва Украіне. Але з таго часу праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскі ваенна-прамысловы комплекс толькі павялічылася.
    Якія беларускія прадпрыемствы задзейнічаныя ў працы на расійскі ВПК і якую зброю яны вырабляюць? У якіх аб’ёмах вырабляецца гэтая зброя і якія планы на 2025 год у гэтым кірунку? Якія краіны саўдзельнічаюць у гэтым вытворчым працэсе і што ў такой сітуацыі могуць зрабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    48 min
  • Зміцер Шчыгельскі. Адказ Пракоп’еву: пра Кабанчука, Верамейчыка і ПКК
    Лідар фракцыі “Беларусы” ў Каардынацыйнай радзе Вадзім Пракоп’еў у эфіры Еўрарадыё даў сваю ацэнку сітуацыі з арыштам і дэпартацыяй у Беларусь былога байца палка Каліноўскага, сябра КР Васіля Верамейчыка. А таксама тых падзеяў, якія да гэтай сітуацыі давялі: забароны Васілю на ўезд ва Украіну і пазіцыі тагачаснага “штаба” палка Каліноўскага. У выніку шмат крытыкі прагучала і ў бок “штабных”, і ў бок дэмсіл, і ў бок асабіста прадстаўніка АПК Вадзіма Кабанчука…
    Што ці хто мог стаяць за забаронай на ўезд ва Украіну экс-байцу ПКК Васіля Верамейчыку і пры чым тут былыя “штабныя” палка? Якая роля ва ўсёй гэтай гісторыі Кабанчука і якое месца ў ёй займаюць дэмсілы? Ці будзе расследаванне дзейнасці былога кіраўніцтва ПКК і ці магчыма вызваліць Верамейчыка праз абмен? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
    1 hr 3 min
  • Паліна Бродзік і Аляксей Новік. “Тэма #1”: як чарговая кампанія салідарнасці дапаможа палітвязням
    Лёс беларускіх палітвязняў застаецца галоўнай тэмай для беларускай грамадзянскай супольнасці. Але што рабіць, каб паўплываць на сітуацыю, дакладна ніхто не ведае. Тым не менш нават намаганні трымаць гэтую тэму на слыху і на парадку дня важныя. Да прыкладу, Free Belarus Center і партнёры гэтай арганізацыі запускаюць кампанію салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў “Тэма #1”, да якой зможа далучыцца кожны беларус анлайн і падчас серыі мерапрыемстваў 26 студзеня ў беларускіх хабах у розных гарадах.
    Што з сябе ўяўляе кампанія салідарнасці "Тэма #1" і якім чынам яна можа паўплываць на лёс палівязняў? Чым гэтая кампанія адрозніваецца ад іншых і ці не прыйшоў час дэмсілам цалкам мяняць стратэгію па пытанні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і прадстаўнік Беларускага Моладзевага Хаба Аляксей Новік
    38 min
  • Анжаліка Мельнікава. Прысуд КР: ці дойдзе “справа Кабанчука” да слуханняў у КР
    У новы год Каардынацыйную раду суправаджаў шэраг скандалаў, непаразуменняў і нават канфліктаў. Часам здавалася, што гэтая структура нежыццяздольная і яе прасцей распусціць, чым спрабаваць выратаваць ці неяк рэфармаваць. Нават па першым часе актыўны чат КР заціх і амаль не падаваў прыкмет жыцця. Але жыццё працягваецца. І для КР таксама. Чальцы гэтай структуры нават наведваюць розныя міжнародныя саміты ды канферэнцыі, плануецца ўдзел у пасяджэнні ПАСЕ…
    Ці будуць праводзіцца публічныя слуханні па справе Кабанчука і ці будзе справаздача “міністраў” Аб’яднанага пераходнага кабінета перад КР? Чым адметны удзел дэлегацыі КР у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і што гэта дасць шараговым беларусам? Што для беларускіх дэмсіл і Беларусі зменіцца з прыходам Трампа ў Белы дом і ці варты даверу пашпарт Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава
    53 min
  • Еду ў Казахстан: як Аляксандр Кныровіч перажывае прызначэнне міністра Багданава
    Любімага беларускага міністра Аляксандра Кныровіча — Аляксея Багданава — адправілі амбасадарам у Казахстан. Аляксандр рады за Аляксея, маўляў, яму там будзе цікава. Але Аляксандра цікавіць вось што: як жа няскончаныя справы на радзіме? Багданаў у свой час радасна кінуўся ажыццяўляць дырэктыву пра стрымліванне цэн, праз што некаторыя нават буйныя кампаніі вымушаныя былі закрыцца. Напрыканцы года ўлады прызналі неэфектыўнасць старой сістэмы кантролю над цэнамі і абяцалі наўзамен "формулу справядлівых цэн". Але эксперыментаваць будуць ужо без міністра Багданава. І не факт, што і гэты эксперымент атрымаецца.
    Гэта, а таксама айчынны матацыкл для Лукашэнкі і яго перадвыбарчую рыторыку абмяркоўваем з Аляксандрам Крыновічам у традыцыйным пятнічным стрыме на Еўрарадыё
    45 min
  • Дзяніс Кучынскі. Дагрукацца да Трампа: ці атрымаецца гэта ў Ціханоўскай і дэмсіл
    На супрацу з адміністрацыяй новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разлічвае не толькі Лукашэнка, але і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. Насамрэч ад таго, ці атрымаецца такую супрацу наладзіць, залежыць даволі шмат. Прычым як для лукашэнкаўскага рэжыму, так і для дэмсіл. Адпаведна, абодва бакі шукаюць каналы і кантакты, каб мець магчымасць данесці і агучыць свае пазіцыі ў Вашынгтоне.
    Якое значэнне маюць добрыя стасункі з Трампам і яго адміністрацыяй для дэмсіл і чаму гэта няважна для Лукашэнкі? Якія шляхі ў Белы дом намацваюць прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і ці атрымліваецца ў іх наладзіць кантакт? Ці зменіцца стаўленне заходніх палітыкаў да Ціханоўскай пасля 26 студзеня і ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі
    53 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners