euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • (Не)злаваць дзеда: адказ беларусаў замежжа на лукашэнкаўскія нявыбары
    Пакуль у Беларусі 26 студзеня будуць праходзіць “выбары” — палітычны фарс, вынік якога загадзя вядомы, — у Варшаве сустрэнуцца вольныя беларусы і беларускі. Каб разам прайсціся па вуліцах горада, сабрацца на адмысловы форум “Беларусы годныя лепшага”, дзе лідары думак з розных сфер падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню Беларусі і каб патанчыць на выступах любімых музыкантаў.
    Чым адметнае мерапрыемства, якое ладзіцца 26 студзеня, і ці варта было ўвогуле рэагаваць на палітычны фарс, што будзе ў той дзень у Беларусі? Як і захады бяспекі зрабіць, і на імпрэзах пачувацца вольна? Ці гатовыя арганізатары да правакацый і чаму рэжым так нервова рэагуе на акцыі, што ладзяцца беларусамі за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша.
    55 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці прызнае Трамп пашпарт Новай Беларусі
    Ужо першыя дні прэзідэнцтва Трампа і яго першыя рашэнні прымусілі напружыцца шмат каго ва ўсім свеце. І беларусаў у тым ліку. Прычым як з дэмакратычнага лагера, на якім можа адчувальна адбіцца рашэнне прэзідэнта ЗША прыпыніць на тры месяцы праграмы падтрымкі, так і ў асяродку рэжыму Лукашэнкі. Праўда, не зусім зразумела, што канкрэтна стала прычынай даволі нервовай рэакцыі Лукашэнкі на інаўгурацыйную прамову Трампа.
    Ці будзе цікавы “беларускі трэк” Трампу і яго адміністрацыі і ці варта чакаць ад яго непрыемных рашэнняў наконт грантавай падтрымкі? Ці апраўданыя разлікі на прызнанне ў будучыні пашпарта Новай Беларусі ўрадамі краін свету і ці зменіцца стаўленне да беларускіх дэмсіл на Захадзе пасля 26 студзеня? Якіх сюрпрызаў чакаць ад візіту Лукашэнкі ў Кітай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    51 min
  • Сцяпан Стурэйка: наша нацыянальная ідэя — ва ўмацаванні ўласнай суб’ектнасці
    23 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, пісьменнік, доктар гуманітарных навук Сцяпан Стурэйка.
    Сёння вельмі шмат разважаюць пра дэкаланізацыю і яе неабходнасць, каб нашая нацыя магла вызваліцца з-пад ціску “рускага свету” і нарэшце пайсці сваім шляхам. І дэкаланізацыя нам сапраўды неабходная, але нельга на ёй зацыклівацца і думаць, што як толькі мы “дэкаланізуемся”, то будзе нам нарэшце нашае сапраўды беларускае шчасце. Нам яшчэ неабходная эмансіпацыя: прыняццё саміх сябе такімі, якія мы ёсць, перакананы Сцяпан Стурэйка.
    Пра тое, чаму беларусы па еўрапейскіх мерках — маладая нацыя, чаму мы нацыя рэстаўратараў і што мы рэстаўруем, а таксама пра важнасць усведамлення беларусамі ўласнай суб’ектнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Стурэйкам.
    1 hr
  • Ірына Сідорская. Чым жыве беларуская прапаганда напярэдадні выбараў
    Героямі беларускай прапаганды апошніх месяцаў сталі Лукашэнка і Трамп. Але Трамп уступіў на пасаду і расчараваў Лукашэнку. Таму цяпер, імаверна, хвалебная рыторыка ў яго бок на беларускім тэлебачанні зменіцца на нехвалебную.
    Чым яшчэ жыве беларуская прапаганда напярэдадні выбараў, разбіраемся з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай.
    39 min
  • Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы і Народныя амбасады абараніць беларусаў замежжа
    На фоне войнаў, кліматычных катастроф, рознага маштабу прэзідэнцкіх выбараў ды іншых падзеяў тэма Беларусі з кожным днём усё далей адыходзіць у глыб сусветнага парадку дня. Абараніць правы беларусаў становіцца ўсё больш складанай справай, рэпрэсіямі ўнутры Беларусі нікога ўжо не здзівіш.
    Ці застаюцца сёння магчымасці трымаць беларускую тэму на парадку дня еўрапейскай палітыкі і што для гэта робіцца? Што галоўнае ў працы Народных амбасад і ці ідуць на супрацу з імі дзяржаўныя органы краін, дзе тыя амбасады дзейнічаюць? Чым займацца міжнародная камісія КР і якія сёння галоўныя праблемы ў беларусаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева
    34 min
  • Арцём Брухан. Змена пакаленняў vs сінія пальцы: што пераможа ў Лукашэнку
    Апошнім часам асабліва часта гэтыя словы гучаць напярэдадні кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі: мы чуем пра “змену пакаленняў”, якая неўзабаве чакае нас усіх, пра тое, што беларусам варта звыкацца з думкай пра непазбежнасць прыходу “новага прэзідэнта” і гэтак далей. Першым з гэтымі абнадзейвальнымі тэзісамі да людзей выйшаў сам Лукашэнка, потым яго словы пра “новае пакаленне”, якое абавязкова і ўжо ў хуткім часе заменіць старое пакаленне кіраўнікоў, падхапілі прапагандысты і нават праўладныя палітолагі. Фактычна пра гэта — артыкул Яўгена Прэйгермана, які ён апублікаваў у выданні Джэймстаўнскага фонду Eurasia Daily Monitor.
    Што стаіць за словамі Лукашэнкі пра “новае пакаленне” і ці павераць у іх беларускія чыноўнікі? Ці павераць заходнія палітыкі ў тое, што гэты тэрмін будзе для Лукашэнкі апошнім, і навошта ім ўвогуле пра гэта ведаць і задумвацца? Які лёс чакае Усебеларускі народны сход і ці гатовая лукашэнкаўская вертыкаль да перадачы ўлады Лукашэнку-малодшаму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.
    1 hr 4 min
  • Беларусы сёлета ўдзельнічаюць у Берлінале — стрым са стваральнікамі стужкі
    Беларускае кіно працягвае здзіўляць сваёй супярэчлівасцю. Чым меней грошай ёсць на яго існаванне, тым часцей яно з'яўляецца на славутых міжнародныя праглядах. Так, у 2023 годзе дакументальны фільм “Радзіма” трапіў у шорт-ліст “Еўраоскара”, а ў 2024-м на нью-ёркскай “Трайбецы” паказалі фільм “Пад шэрым небам” пра палітвязняў.
    У гэтым годзе новы поспех — камедыйная драма “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” рэжысёра-самавука Юрыя Сямашкі трапіла ў секцыю “Форум” нямецкага Берлінале. Калі не ўлічваць расійска-беларускую драму “Урокі персідскай”, гэта першы беларускі ігравы праект у конкурсе вялікага еўрапейскага фестывалю — і гэта цягне на грандыёзны поспех.
    Пра што фільм расказвае? Як ён ствараўся? І ці цяжка яго было здымаць, у эфіры Еўрарадыё раскажуць стваральнікі фільма: аператар Сяргей Кавалёў і выканаўца галоўнай ролі, актор і музыка Вячаслаў Кміт.
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners