euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наталля Васілевіч. Царква, прапаганда, выбары: ці можна ісці галасаваць хросным ходам
    Не менш, чым аддзелы ідэалогіі райвыканкамаў і РУУСаў, на нібыта “выбарах” адпрацоўвалі і святары. Тыя самыя, якія не павінны ўмешвацца ў справы “мірскія”. Але, відаць, кампанія па перапрызначэнні Лукашэнкі на пасаду Лукашэнкі — гэта нешта іншае і царкоўнай дзейнасці не замінае. А можа, нават часам і дапамагае. Асабліва калі потым ад імя тваёй канфесіі першым павіншаваць “пераможцу” з чарговай “элегантнай перамогай”. А тое, што рэпрэсіі і катаваннні ў краіне… Ну, то “Бог цярпеў і нам казаў”…
    Якім чынам царква прычынілася да выбарчага рытуалу і ці дазволена гэта святарам? Як прапаганда скарысталася святарамі на сваю карысць і якую карысць атрымалі святары ад свайго саўдзелу на карысць Лукашэнкі і прапаганды? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 15:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
    54 min
  • Міхась Зуй і Валер Руселік. "Хрусь і папалам": якія нацыянальныя стэрэатыпы не даюць нам спаць
    Як той казаў, ніколі не кажы “ніколі”. Нашыя старыя знаёмцы — блогер @daroha і ганаровы чалец @chinchinchannelofficial Сяргей Мікалаевіч — зноў сустракаюцца, каб разабрацца з самымі заблытанымі пытаннямі, на якія багатая нашая рэчаіснасць. А гэта азначае, што на вашыя экраны вяртаецца з другім сезонам сусветна вядомы ютуб-праект "Хрусь і папалам". Бо нацыянальныя стэрэатыпы, якімі прасякнутая беларуская рэчаіснасць, нікуды не падзеліся і дзявацца не збіраюцца. Таму зноў час клікаць на дапамогу тых, хто ўсё раскладзе па палічках.
    Якія нацыянальныя стэрэатыпы засталіся не раскладзенымі па палічках і якія змены чакаюць нас у другім сезоне? Ці варта раскалупваць беларускія нацыянальныя болькі і чаго хочуць такімі дзеяннямі дамагчыся аўтары? Ці ёсць пагроза, што беларусы замежжа і беларусы ў Беларусі па-рознаму бачаць гэтыя “стэрэатыпы” і па-рознаму да іх ставяцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сувядоўцы праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік і Міхась Зуй
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. "Мне фіялетава": ці атрымаецца ў Лукашэнкі схавацца ў “Арэшніку”
    Лідар камуністаў Сяргей Сыранкоў, які адзначыўся заявай у найлепшых традыцыях сваіх папярэднікаў з КПСС пра Леніна, што “прыдумаў і стварыў Беларусь”, імаверна, атрымае трэцяе месца пасля Лукашэнкі і “супраць усіх” — заслужыў. Але тут цікава не тое, колькі напісалі Гайдукевічу з Канапацкай, а выказванні, які суправаджалі саму “перавыбарчую кампанію” і прагучалі ў яе апошні дзень. Дырэктар Нацбібліятэкі Гігін, як сапраўдны непрыхаваны “рускамірац”, заявіў пра неабходнасць “дэнацыфікацыі краін Балтыі”, а Лукашэнка кляўся ў любові да Польшчы і пагражаў усім расійскім “Арэшнікам”.
    Ці маюць хоць нейкае значэнне лічбы, якія агучыць ЦВК у выніку выбарчага рытуалу-2025 і чаму не напісаць адразу 99%? Пра што сведчыць вяртанне ў ідэалагічны парадак дня “Леніна — заснавальніка Беларусі” і чаму так асмялеў Гігін? Ці апраўдала сябе тактыка санкцыйнага ціску і ці не час дэмсілам мяняць стратэгію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    1 hr 7 min
  • Вадзім Мажэйка. Кайданкі vs пернік: ці здольны рэжым адмовіцца ад рэпрэсій
    Рэжым гаворыць пра выбары, электаральную адказнасць і канкурэнцыю, а сам практычна выпальвае палітычнае поле ў краіне, выводзячы любую альтэрнатыўную дзейнасць і пазіцыю ў сферу экстрэмізму. Разважае пра неабходнасць вяртання на радзіму ўсіх “збеглых” — і кідае за краты тых, хто рызыкуе вярнуцца. Нібыта падае нейкія прымірэнчыя знакі Захаду, вызваляючы палітвязняў, але адначасова працягвае рэпрэсіі. Прамаўляючы праз сваіх прапагандыстаў, што спадзяванні на нейкую там “адлігу” — марныя.
    Чаму мэсіджы, якія ідуць ад рэжыму, такія супярэчлівыя і ці можна зразумець знакі, якія Лукашэнка нібыта падае? Ці сапраўды рэжым хоча, каб беларусы, якія пакінулі краіну, вярнуліся назад? Ці ёсць пагроза, што беларусы замежжа цалкам знікнуць з палітычнага і грамадскага жыцця, а Офіс ператворыцца ў Раду БНР 2.0? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, рэдактар “Беларускага штогодніка” Вадзім Мажэйка
    54 min
  • Валерый Карбалевіч. Ці вылекуе Лукашэнку яго “перамога” на “выбарах” і ці надоўга
    Кампанія па перапрызначэнні Лукашэнкі скончылася не толькі прагназавана, але і практычна з прагназаванымі вынікамі “галасавання”. Што праўда, чарговую элегантную перамогу ўжо традыцыйна падпсавалі еўрапейцы — сваімі заявамі пра непрызнанне вынікаў гэтых так званых “выбараў”. І пытанне “перагортвання старонкі” зноў павісла ў паветры.
    Чым была адметная гэтая электаральная кампанія ці атрымалася ў рэжыму стварыць ілюзію хоць нейкай канкурэнтнай барацьбы? Што даюць атрыманыя “вынікі” асабіста Лукашэнку і ці дапамогуць яны яму вылекаваць траўму 2020 года? Ці павялічыліся шансы Лукашэнкі быць запрошаным на перамовы па Украіне і якіх сюрпрызаў чакаць Беларусі і беларусам ад Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
    50 min
  • "Не хацеў, але настаяла Качанава"
    Падчас размовы з журналістамі на прэс-канферэнцыі 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хацеў на гэты раз вылучаць сваю кандыдатуру на выбары, але яго ўгаварыла Наталля Качанава. І ўвогуле шмат чаго нагаварыў — што гатовы размаўляць толькі з тымі, ад каго хоць нешта залежыць, што ўся ягоная апазіцыя цяпер знаходзіцца ўнутры краіны, што Марыя Калеснікава — парушальніца турэмнага рэжыму і што яму "фіялетава", ці прызнаюць цяперашнія выбары на Захадзе .
    А як насамрэч? Што кідаецца ў вочы на ​​гэтых выбарах і чаму іх сапраўды не прызнаюць заходнія краіны? У 18:00 абмяркоўваем сённяшні дзень у Беларусі з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    36 min
  • Мікалай Халезін. Тэатр абсурду: ці стане 7-мы акт апошнім для Лукашэнкі
    Змена рыторыкі і словы пра “маладое пакаленне, якое хутка прыйдзе наўзамен” не перашкодзілі Лукашэнку (праз сілу, вядома) замовіць сабе ў ЦВК ужо сёмую порцыю ўлады, якой ён даўно ўжо “наеўся”. Вось толькі дэкарацыю гэтага сёмага акта тэатра абсурда, які дэманструе Лукашэнка, адбываецца ў “дэкарацыях” рэпрэсій, саўдзелу ў акупацыйнай вайне Расіі супраць Украіны, русіфікацыі і санкцый.
    Ці апраўданыя спадзевы, што заканчэнне электаральнай кампаніі 2025 года стане пачаткам адлігі ў Беларусі і што лічыць у нашай сітуацыі адлігай? Чым адметная сёлетняя кампанія і навошта Лукашэнку гуляцца ў гэтую сімуляцыю “народнай любові”? Ці апраўдала сябе тактыка санкцыйнага ціску і ці не час мяняць стратэгію дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub, сябра Каардынацыйнай рады ад спісу “Еўрапейскі выбар” Мікалай Халезін
    1 hr 12 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners