euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Трамп ці Пуцін — хто больш небяспечны для Еўропы?
    Да нядаўняга часу еўрапейскія палітыкі разважалі, як абараніцца ад выклікаў, сыходзячых ад Расіі. Але ў выніку пагроза прыйшла адтуль, адкуль ніхто не чакаў — з-за акіяну, у выглядзе самага багатага чалавека ў свеце Ілана Маска.
    Маск вырашыў вярнуць еўрапейцам былую веліч і запэўніць немцаў у прыватнасці ў вялікасці іх нацыі. Частка немцаў, як і еўрапейскай палітычнай эліты, у шоку. Ці праглынуць еўрапейскія лідары нахабства Маска, як гэта робяць рэспубліканцы?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    36 min
  • Як Трамп скраў у дыктатара Лукашэнкі перамогу на "выбарах".
    Трэцяга лютага Цэнтральная выбарчая камісія агучыла афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі. Паводле звестак ЦВК, Лукашэнка набраў 86,82% галасоў, чым чакана апярэдзіў сваіх апанентаў.
    На фоне страсцей, якія палаюць у ЗША, навіна пра пераабранне дыктатара на чарговы тэрмін прайшла незаўважна. У першыя дні пасля галасавання, калі вынік яго быў ужо, агулам, зразумелы, Лукашэнку павіншавалі лідары толькі некаторых краін.
    47 min
  • Грып, коклюш і атлусценне — хваробы-монстры пачатку 2025 года.
    рып, коклюш і дзіцячае атлусценне — менавіта на гэтыя тры захворванні раіць звярнуць увагу слухачоў Еўрарадыё доктар-педыятр Мая Церакулава ў пачатку 2025 года.
    Эпідэмія грыпу лютуе ў Еўрасаюзе. На гэты момант дамінуе штам грыпу тыпу B.
    Пакуль еўрапейцы б'юць трывогу, беларускія чыноўнікі па традыцыі супакойваюць грамадзян, маўляў, усё ў нас стабільна. У той жа час яшчэ ў канцы 2024-га Міністэрства аховы здароўя падоўжыла кампанію вакцынацыі ў Беларусі, спаслаўшыся на рост выпадкаў захворвання ў суседзяў.
    40 min
  • Зяленскі кажа "не" перамовам па Украіне без Украіны, а Трамп патрабуе выбараў
    Пуцін як папугай паўтарае і паўтарае, што Зяленскі — нелегітымны прэзідэнт Украіны. Сябе ж Пуцін лічыць легітымным і дадае, што ён гатовы да перамоваў — але не з Зяленскім, а з Трампам. "Але без Украіны такія перамовы не прывядуць да вынікаў, без нас гэта было б няправільна", — адказвае прэзідэнт Украіны.
    Тым часам Дональд Трамп кажа, што яго адміністрацыя падтрымлівае кантакты з Украінай, Расіяй і "рознымі бакамі". А дарадца прэзідэнта ЗША па Украіне і Расіі Кіт Келаг заявіў, што ва Украіне, дзе дзейнічае вайсковае становішча, трэба правесці выбары прэзідэнта і Вярхоўнай рады.
    Ці магчымыя такія выбары і да чаго яны могуць прывесці? Абмяркоўваем гэта з палітолагам, дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, экспертам iSANS Яўгенам Магдам.
    43 min
  • Ці пракаментуюць ЗША выбары ў Беларусі
    ЗША дагэтуль не пракаментавалі выбары ў Беларусі, і некаторыя эксперты мяркуюць, што гэта можа быць звязана з перамовамі, якія вядуцца бакамі. Маўляў, дыялог тычыцца вызвалення палітвязняў, за якіх змагаецца амерыканскі бок. І вызваленне за маўчанне — умова Мінска.
    Наколькі імаверная такая версія? Як успрымаць крокі Трампа, якія тычацца міграцыйнай палітыкі і заяваў па Палестыне? Ці прайграла Расія ў Сірыі і ці варта верыць новай адміністрацыі гэтай краіны?
    53 min
  • Лукашэнка зігуе следам за Маскам, у ЦВК не сходзяцца лічбы — стрым з Аляксадрам Кныровічам
    Лукашэнка чуйна ловіць трэнды. Калі Ілан Маск ускідвае руку да Сонца — і ён тут як тут. І ў гэты момант уся дзяржаўная ідэалогія, заснаваная на перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, можа пачакаць.
    А беларускаму Цэнтрвыбаркаму так хацелася паказаць, што выбары — гэта ўсенароднае свята, што намаляваныя ім лічбы пачалі выклікаць сумневы нават у людзей, якія вераць лукашэнкаўскай прапагандзе. Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч паспрабуе даказаць, што яўка, пра якую адсправаздачыўся ЦВК, папросту немагчымая.
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners