— Думаю, што настане час, і мы абавязкова сустрэнемся з Папам Рымскім, — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас гутаркі з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.
Мерапрыемства павінна было адбыцца напярэдадні "выбараў", але, відавочна, "ад граху далей" кіраўнік Беларусі перанёс яго на 10 лютага.
Чаму Бог, які справядлівы і ўсё бачыць, дапусціў чарговы тэрмін прэзідэнцтва дыктатара? Як Лукашэнка звальвае вайну на народ і Пуціна і засмучаецца, што яго завуць на святы толькі праваслаўныя? Навошта кіраўніку Беларусі прыйшло ў галаву аб'яднаць канфесіі ў нейкім адзіным цэнтры і ці ёсць у нашай краіне рэлігійная цярпімасць?
Больш падрабязна пра ўсё гэта і не толькі размаўляем з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.