euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Анціпаў. “Куды-небудзь прыязджаць…”: ці паб’юць Вячорка і Хадановіч Анціпава
    Пра кнігу Паўла Анціпава "Куды-небудзеь прыязджаць, што-небудзь рабіць і ад’язджаць", якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма” (адным з заснавальнікаў якога той самы Анціпаў і ёсць), ужо паспелі напісаць, што яна “выкліча скрыгат у медыйных і багемных колах”. А ўсё таму, што аўтар “у сваёй з'едлівай манеры падрабязна расказвае пра рэальных людзей, культурныя ініцыятывы і СМІ”. Дарэчы, у кнізе згадваецца Еўрарадыё і апісваюцца “інтымныя моманты” з жыцця калектыву, часткай якога Анціпаў пэўны час быў. Што праўда, пакуль у рэдакцыі з гэтай нагоды “скрыгату” не чуваць. Таму мы і вырашылі запрасіць Паўла ў студыю. Скрыгат дык скрыгат!
    Пра што кніга і ці не зарана аўтар звярнуўся да жанру аўтафікшн? Ці этычна расказваць “інтымныя моманты” з жыцця вядомых людзей і ці гатовы аўтар адказаць за свае словы, калі нехта з герояў вырашыць выказаць яму прэтэнзіі? Ці падабаецца самому Анціпаву вобраз “таксічнага літаратара”, які ён сам сабе стварыў, і ці час сёння для рэфлексій на тэму расійскіх пісьменнікаў і расійскай ліатаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў
    36 min
  • Аляксандр Фрыдман. Сігналы з-за акіяна: падарунак Трампа да “інаўгурацыі” Лукашэнкі
    Заявы прадстаўніка адміністрацыі Трампа Сміта пасля наведвання Мінска пра магчымы пачатак перамоў з Лукашэнкам выклікалі вялікі рэзананс найперш у асяродку демакратычных сіл. І нават не столькі сам факт кантактаў Вашынгтона і Мінска, як намёкі на магчымасць вызвалення “вялікай колькасці палітвязняў”.
    Як факт перамоў Вашынгтона і Мінска ўспрынялі ў Еўропе і чым тлумачыцца такая цікавасць адміністрацыі Трампа да Беларусі? Ці варта разлічваць на працяг дыялогу ЗША з рэжымам Лукашэнкі і ці можна верыць абяцанням, якія дае Лукашэнка? Вызваленне на ўмовах выезду з краіны лічыцца пачаткам палітычнай адлігі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    53 min
  • Анжаліка Мельнікава. Новая рэальнасць: як змена палітычнай кан’юнктуры ўплывае на дэмсілы
    Сваімі першымі ж рашэннямі на пасадзе прэзідэнта ЗША Дональд Трамп моцна ўскалыхнуў палітычную сістэму, якая падавалася даўно сфармаванай і нязменнай. І размова нават не пра перагляд фінсавай падтрымкі, якую аказвалі ЗША розным недзяржаўным (і дзяржаўным у тым ліку) ініцыятывам і НДА па ўсім свеце. Размова пра кардынальныя змены падыходаў да вырашэння праблем і крызісаў. Праз перамовы з тымі рэжымамі, якія падаваліся руканепаціскальнымі. І гэта прымушае змяняць стратэгію сваіх дзеянняў шмат каго па ўсім свеце.
    Як новая знешняя палітыка Трампа паўплывала на стратэгію беларускіх дэмсіл і канкрэтна Каардынацыйнай рады? Ці здольная КР рэагаваць на гэтыя змены і што сёння адбываецца сярод дэлегадаў рады? Ці варта чакаць, што следам за ЗША зменяцца адносіны з рэжымам Лукашэнкі і ў еўрапейскіх структурах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава
    42 min
  • Валерый Кавалеўскі. Мірны план Трампа: якія пагрозы ён нясе і што дае Лукашэнку
    Першы раўнд перамоваў наконт дасягнення міра ва Украіне пакінуў больш пытанняў, чым даў адказаў. І першым стала тое, што за стол перамоваў не запрасілі… Украіну. Далей больш: такое ўражанне, што адміністрацыя Трампа ўзяла на сябе ролю абаронцы інтарэсаў Расіі і Пуціна. На гэтым фоне размовы пра тое, што Вашынгтон імкнецца адцягнуць Беларусь ад Масквы як мага далей, выклікаюць скепсіс…
    Ці стаў факт перамоў Вашынгтона і Мінска нечаканасцю і ці сапраўды Трампа хвалюе лёс беларускіх палітвязняў? Чаго насамрэч хоча дасягнуць ЗША з дапамогай дыялогу з рэжымам Лукашэнкі і ці чакаць па выніку спынення рэпрэсій? Як можна ацаніць пачатак мірных перамоў па Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    54 min
  • Аліса Рыжычэнка: гонар і самавызначэнне сябе як беларусаў — мая ідэя
    20 лютага ў эфіры Еўрарадыё — экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка.
    Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спадчыны, развіццё культуры павінныя ісці побач з працэсамі эканамічнага развіцця. Мы павінныя будаваць свае эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя адносіны выключна на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў, перакананая Аліса Рыжычэнка.
    Пра тое, як звязаныя эканоміка і пытанні нацыянальнага абуджэння, чаму беларусы ставяць на першае месца дабрабыт і не дбаюць пра сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Рыжычэнка.
    55 min
  • Вытраслі сумачку Ціханоўскай і распранулі Лёву Бі-2
    Апынуўшыся ў эміграцыі, зорны дуэт Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік працягнуў займацца фатаграфіяй. А яшчэ — заснаваў уласны ютуб-праект "Без ретуши", у якім паказваюць вядомых беларусаў з нечаканых бакоў. Напрыклад, яны папрасілі Святлану Ціханоўскую паказаць, што яна носіць у сумачцы. А Лёву Бі-2 перафарбавалі ў сіні колер.
    Нашая размова з KANAPLEV+LEIDIK — пра багему, эміграцыю і Беларусь у сэрцы.
    38 min
  • Марына Ментусава. Сексізм у беларускай эміграцыі
    Апошнія 5 гадоў, выязджаючы ў эміграцыю, беларусы бяруць з сабой не толькі валізку з рэчамі, але і набор уласных звычак і забабонаў. Часта гэта звычайны сексізм — асуджэнне людзей за праяву эмоцый, пагарда да жанчын, гендарная дыскрымінацыя, патрыярхальнае стаўленне да жыцця, абясцэньванне поспехаў і спроба давесці сваю рэальнасць.
    Як з гэтым жыць? Як выкараніць забабоны і паглядзець на свет праз каштоўнасці еўрапейцаў? Што рабіць, калі твой напарнік — сексіст? Наколькі ўдала хаваюць свой сексізм беларускія палітыкі?
    Абмяркоўваем гэтыя пытанні з асветніцай на тэму гендарнай роўнасці, пісьменніцай Марынай Ментусавай.
    46 min
  • Павел Усаў. Пуцін прыручыў Трампа, той прайшоўся па Зяленскім. Што далей?
    "Хімія" паміж Зяленскім і Трампам не з'явілася. Затое, падобна, Пуцін змог знайсці падыход да прэзідэнта ЗША. Расійскія СМІ пішуць, што прадстаўнікі Крамля на перамовах у Эр-Рыядзе былі абавязаныя максімальна прыязна паводзіцца з амерыканскімі дыпламатамі. А прэзідэнт Украіны на перамовы не паехаў.
    Усё гэта — на фоне адлупаў, якія амерыканцы далі еўрапейцам на мінулым тыдні. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет прамаўлялі без павагі. А ў Старым Свеце рэагавалі па-рознаму: Парыж сабраў нараду, Берлін развёў рукамі, а Лондан заявіў, што гатовы адправіць ва Украіну свае войскі.
    Пра ўсё гэта — і пра тое, як гэта адаб'ецца на Беларусі — размаўляем з доктарам паліталогіі, кіраўніком варшаўскага Цэнтра аналізу і прагнозу, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым.
    56 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

306 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners